Навіны на тэму: палітыка
17.11.2009 Еўрасаюз прадоўжыў частковае прыпыненне санкцый
Еўрасаюз прадоўжыў частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ад 17 лістапада.
17.11.2009 Чэшскі дысідэнт Ян Урбан: Правы чалавека перадусім
Канец 1980-ых гадоў быў для Чэхаславакіі складаным часам. Ніхто не ведаў, што прыйдзе на змену камунізму. Але нават тады знаходзіліся людзі, якія верылі ў перамены і працавалі дзеля іх. Пра ролю журналістаў у несвабодным грамадстве распавядае вядомы чэшскі дысідэнт і журналіст Ян Урбан.
17.11.2009 Ці паказала Беларусь прагрэс у выкананні ўмоў Еўрасаюза?
Праваабаронцы, палітолагі і журналісты ацанілі змены па пяцібальнай шкале.
16.11.2009 Беларускія ўлады лічаць зварот Юзэпчука ў ААН неправамерным
З упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН атрымана паведамленне пра атрыманне інфармацыі ад кампетэнтных органаў РБ адносна індывідуальнага звароту ад імя прысуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзэпчука.
16.11.2009 У Беларусь не ўпусьцілі дэпутата Сойму Летувы
Беларусь не дала візу летувіскаму парлямэнтару Эмануэлісу Зінгерысу, які на Беларускім Эўрапейскім форуме павінен быў зачытаць віншавальны ліст ад старшыні парлямэнта Летувы Ірэны Дзегуцене, перадае агенцтва BNS.
13.11.2009 МЗС праінфармаваў кампетэнтныя дзяржаўныя органы пра рэгістрацыю скаргі Юзэпчука ў ААН
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адказала на зварот праваабаронцаў наконт рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзепчука.
13.11.2009 Прынята рашэнне прыпыніць працу Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта (ГКС).
Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ГКС Уладзіміра Макея, распаўсюджанай 12 лістапада. Чарговае пасяджэнне савета, нагадаем, было запланавана на 13 лістапада.
12.11.2009 МЗС раіць Сяргею Гоўшу дамагацца выканання рашэння Камітэту ААН па месцы жыхарства
Нарэшце праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша дамогся “ўцямнага” адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных спраў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэнні Камітэта па правах чалавека.
12.11.2009 АДС раяць Эўразьвязу працягнуць санкцыі
Апазіцыя патрабуе ад Еўрасаюза працягнуць маратрый, а не адмяняць візавыя абмежаванні для высокіх беларускіх чыноўнікаў
09.11.2009 Сёння адзначаюцца 20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны
20-я ўгодкі падзення Берлінскай сцяны прыпадаюць на 9 лістапада. У 1989 годзе быў знішчаны сімвал падзелу не толькі Берліна і нямецкай нацыі, але і ўсёй Еўропы. Народныя выступленні ў ГДР паскорылі змены, якія падтрымалі як Захад, так і Савецкі Саюз. У выніку, ужо ў 1990 годзе Нямеччына стала адзінай дзяржавай.
06.11.2009 Пургурыдэса не пусцілі ў Беларусь
Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней — пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
03.11.2009 Праваабаронцы ў чарговы раз заклікалі МЗС выконваць міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь
Праваабаронцы накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў на імя міністра Сяргея Мартынава з нагоды рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека ААН індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання.
22.10.2009 Праваабаронца Сяргей Гоўша напамінае МЗС РБ пра іх абавязкі
Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша накіраваў паўторную заяву ў Міністэрства замежных спраў РБ, каб выказаць нязгоду з высновай МЗС аб тым, што Факультатыўны пратакол не накладае на дзяржаву абавязкаў па выкананні рэкамендацый Камітэта па правах чалавека ААН.
16.10.2009 МЗС: Рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН выконваць неабавязкова
Такі адказ атрымаў праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша на свой запыт у Міністэрства замежных спраў РБ. Адказ падпісаны намеснікам міністра МЗС Алейнікам.
14.10.2009 БДІПЧ расчаравана беларускімі ўладамі
У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЕ расчараваныя адсутнасцю рэальнага жадання ў беларускіх уладаў дэмакратызаваць выбарчае заканадаўства. Паводле кіраўніка бюро Яніза Лянарчыча, ніякіх стасункаў з афіцыйным Менскам з траўня ў іх не было.










