Навіны на тэму: палітыка
27.05.2010 Amnesty International: у Беларусі парушаюцца правы чалавека
Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб парушэньнях правоў чалавека ў сьвеце. У справаздачы аналізуецца становішча ў 159 краінах. Паводле Amnesty International, грамадзянскія правы і свабоды скарачаліся ў некаторых краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі, і былі заўважаныя абмежаваньні свабоды выказваньняў у Расеі, Турэччыне, Турксеністане, Азэрбайджане, Беларусі і Узбэкістане.
11.05.2010 АБСЕ занепакоена ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі
Занепакоенасць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Дуня Міятавіч (Боснія і Герцагавіна) у заяве, распаўсюджанай 10 мая.
30.04.2010 Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады расследаваць парушэнні падчас мясцовых выбараў
Пасольства ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы.
30.04.2010 Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з уладамі Беларусі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Адпаведная рэзалюцыя прынята 29 красавіка большасцю галасоў на пасяджэнні ПАРЕ ў Страсбургу.
29.04.2010 Амбасада ЗША заклікае ўлады расьсьледаваць парушэньні на выбарах
Амбасада ЗША заклікае беларускія ўлады "адкрыта і бесстаронна" расьсьледаваць выпадкі парушэньняў падчас кампаніі выбараў у мясцовыя саветы.
27.04.2010 Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў
Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі.
14.04.2010 Польскія СМІ пра смутак у Беларусі
У гэтыя дні польскія СМІ шмат паведамляюць пра тое, як падзяляюць гора палякаў народы іншых краін. Некаторыя польскія выданьні пішуць і пра рэакцыю на падзеі ў суседняй Беларусі.
07.04.2010 Афіцыйны Менск абяляе сябе перад ААН
Беларускі ўрад падаў у Раду правоў чалавека ААН Нацыянальную справаздачу аб сытуацыі з выкананьнем асноўных правоў і свабодаў грамадзян. Незалежныя праваабаронцы лічаць дакумэнт фальсыфікацыяй сапраўднага стану рэчаў у краіне.
19.03.2010 МЗС Вялікабрытаніі: Сытуацыя з правамі чалавеку ў Беларусі не найлешая
Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае занепакоенасьць. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце.
19.03.2010 ЗША заклапочаныя абмежаваннямі свабоды слова ў Беларусі
«Мы застаемся заклапочанымі абмежаваннямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, звязаныя з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў», — заявіла былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, якая цяпер з’яўляецца дарадцай намесніка сакратара Дзярждэпартамента ЗША.
19.03.2010 Пачалося паседжанне беларуска‑польскай камісіі па ўрэгуляванні канфлікту вакол Саюза палякаў
Прадстаўнікі грамадскасці на яго не запрошаныя.
16.03.2010 Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей: у нас усё спакойна
На прэс-канферэнцыі, арганізаванай Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей, яго прэс-сакратар – Міхаіл Рыбакоў – адзначыў, што міжэтнічныя адносіны ў Беларусі працякаюць у спакойнай і бесканфліктнай форме.
14.03.2010 Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента ад 10 сакавіка 2010 аб становішчы грамадзянскай супольнасці й нацыянальных меншасцяў у Беларусі
.
12.03.2010 Алесь Бяляцкі: Справаздача Дзярждэпартамента ЗША вызначаецца падрабязнасьцю і аб’ектыўнасьцю
11 сакавіка дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя ацэнкі ўтрымлівае разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі. Гэтыя высновы каментуе старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі:
12.03.2010 Дзярждэпартамэнт ЗША наконт правоў чалавека ў Беларусі
11 сакавіка дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Вельмі крытычныя ацэнкі ўтрымлівае разьдзел, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі.










