Навіны на тэму: палітыка
17.01.2011 Журналісту «Коммерсантъ» адмоўлена ў акрэдытацыі пры МЗС
Як паведаміў БАЖ карэспандэнт расійскага выдавецкага дома «Коммерсантъ» Маўсун Гаджыеў (Мовсун Гаджиев), раніцай 17 студзеня ў яго адбылася тэлефонная гутарка з супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Беларусі, які паведаміў, што яго праца на працягу мінулага года не задаволіла беларускі бок.
15.01.2011 Маркусу Лёнінгу не дазволілі сустрэцца за зьняволенымі ў СІЗА КДБ
Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг ад імя фэдэральнага ўраду перадаў беларускаму МЗС патрабаваньне аб вызваленьні зьняволеных 19-20 сьнежня.
13.01.2011 У Варшаве абмяроўваюць паслявыбарчую сітуацыю ў Беларусі
У Варшаве ў польскім Сейме праходзіць канферэнцыя пад назвай "Вайсковае становішча ў Беларусі? Як да таго дайшло і што далей?" Удзел у ёй прымаюць як польскія палітыкі, так і беларуская дэлегацыя.
12.01.2011 За выбарчы ролік Саннікава закрылі "Аўтарадыё"
Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні прыняла рашэнне ануляваць права на эфірную трансляцыю "Аўтарадыё", якое вяшчала на FM-хвалях у Мінску.
10.01.2011 У Швэцыі пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі
Праваабарончыя і пісьменьніцкія арганізацыі Швэцыі аб'ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі. Сёньня яны зьбіраюцца правесьці мітынг пратэсту ля будынку амбасады Беларусі ў Стакгольме.
08.01.2011 ЕС запускае механізм увядзення санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі
7 студзеня ў Бруселі запушчаны механізм падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні Еўрасаюзам санкцый у адносінах да беларускіх уладаў. Пра гэта расейскаму агенцтву "Новости" паведамілі ў апараце аднаго з Пастаянных прадстаўнікоу 27 краінаў Еўразвязу ў Радзе ЭС.
03.01.2011 Сіліцкі: «Спантанная салідарнасць выштурхоўвае новых лідараў»
Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі.
01.01.2011 Ажубаліс заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб закрыцьці офіса АБСЭ
Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які прымае пасаду дзейнага старшыні Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), заклікаў урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата офіса АБСЭ ў Менску.
01.01.2011 У Беларусі зачыняецца офіс АБСЭ
Беларускія ўлады вырашылі не падаўжаць мандат офісу АБСЭ ў Менску. 31 сьнежня сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандар Сычоў паінфармаваў аб гэтым сяброў Сталай рады АБСЭ.
30.12.2010 Рэпрэсіі ў Беларусі адсочвае міжнародны камітэт
У Менску пачаў працу Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Утварыць яго пастанавіла кааліцыя няўрадавых арганізацый краін АБСЭ 27 сьнежня 2010 года.
28.12.2010 Літоўскі Сейм патрабуе аднаўлення санкцый у дачыненні да Беларусі
23 снежня Сейм Літоўскай Рэспублікі прыняў Рэзалюцыю Аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь , што адбыліся 19 снежня 2010 года. Рэзалюцыя ўтрымлівае прапанову да Прэзідэнта і Урада Літоўскай Рэспублікі, Камітэта Сейма па замежных справах разгледзець мэтазгоднасць пытання аб аднаўленні санкцый у дачыненні да Беларусі.
28.12.2010 Рада БНР прапанавала “жалезную заслону” для КДБ і АМАПу
Рада БНР зьвярнулася да ўраду шэрагу краінаў з прапановай увесьці забарону на ўезд для супрацоўнікаў сілавых і праваахоўных структураў Беларусі і членаў іх сем’яў.
24.12.2010 Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў выступае за вяртаньне да санкцыяў
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Уры Розэнталь у размове з прадстаўніком ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіў, што яго краіна гатовая бліжэйшым часам зрабіць адпаведныя захады ў дачыненьні да Менску.
24.12.2010 Freedom House заклікае да санкцыяў супраць Беларусі
Праваабаронцы заклікалі Эўразьвяз аднавіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, калі беларускія ўлады цягам бліжэйшых двух тыдняў не адкажуць канкрэтнымі дзеяньнямі на заклікі Захаду.
24.12.2010 ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі
Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь










