Навіны на тэму: палітыка
09.03.2011 Хілары Клінтан адзначыла прэміяй Насту Палажанку
20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасьць, якую Дзяждэпартамэнт ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.
03.03.2011 Яшчэ 9 еўрапейскіх краін далучыліся да візавых санкцый супраць Беларусі
Сярод іх – Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Ліхтэнштэйн і Нарвегія.
25.02.2011 Польскі Сейм прыняў рэзалюцыю па Беларусі
«Памятаючы аб сумеснай барацьбе палякаў і беларусаў за свабоду і дэмакратыю, польскі парламент рашуча асуджае выкарыстанне палітычнага гвалту рэжымам Аляксандр Лукашэнка, рэпрэсій супраць беларускага народа ды фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі ў снежні 2010 года».
25.02.2011 Місія БДIПЧ АБСЕ прадставіла выніковую справаздачу назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Як вынікае з даклада, выбары былі адзначаны “недахопам незалежнасці і бесстароннасці выбарчых камісій”, няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.
15.02.2011 Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, што асуджае санкцыі Еўрасаюзу
У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазіцыі.
03.02.2011 Валянцін Стэфановіч: Папярэджанне аб санкцыях – сур’ёзная рэч
Візавыя санкцыі з боку Еўрасаюза і пагроза эканамічных санкцый могуць суцішыць хвалю рэпрэсій і сапраўды прымусіць беларускія ўлады пайсці на не самыя жорсткія прысуды удзельнікам акцыі 19 снежня – адзначае беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
02.02.2011 Прадстаўнікі беларускай апазіцыі правялі сустрэчу ў Польскім МЗС
1 лютага прадстаўнікі беларускай палітычнай апазіцыі (чальцы Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, стваральнікі “Інстытута Дэмакратычнага”), а таксама праваабаронцы правялі сустрэчу з намесьнікамі Міністра замежных спраў Польшчы Генрыкам Ліцьвінам і Кшыштафам Станоўскім.
01.02.2011 Поўны тэкст заключэння Савета ЕС па Беларусі
Беларускае прадстаўніцтва ЕС распаўсюдзіла поўны тэкст заключэння Савета міністраў Еўрасаюза па Беларусі, прынятага 31 студзеня ў Бруселі.
31.01.2011 ЗША ўвялі санкцыі не толькі палітычныя, але і эканамічныя
Услед за Еўрасаюзам санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ўвялі Злучаныя Штаты, пры гэтым санкцыі носяць не толькі палітычны, але і эканамічны характар.
31.01.2011 "Мы стараемся быць моцнымі. Будзьце моцнымі й непахіснымі й Вы!"
“Малады Фронт” зьвярнуўся з адкрытым лістом да Міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу з нагоды 31 студзеня:
28.01.2011 Расію абурыла заява Васілевіча аб затрыманых расійцах
Расія са здзіўленнем і неразуменнем успрыняла заяву генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з нагоды арыштаваных у Мінску расійскіх грамадзян Арцёма Брэўса і Ігара Гапонава. Пра гэта 28 студзеня паведаміў дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
27.01.2011 ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па Беларусі
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы 27 студзеня прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў:
26.01.2011 Расіяніна Івана Гапонава пазбавяць права жыць у Беларусі за ўдзел у Плошчы?
24 студзеня маці змешчанага ў СІЗА КДБ расіяніна Івана Гапонава, Сабіры Акішаўне Атакішыевай, паведамілі аб тым, што супраць яе сына распачатая працэдура пазбаўлення віду на жыхарства ў Беларусі. Інфармацыя аб гэтым паступіла з двух крыніц -- ад адваката Івана і з расійскай амбасады.
24.01.2011 Швейцарскія праваабаронцы заклікаюць увесьці візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі
Швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco зьвярнулася да ўраду краіны з заклікам аб неадкладным увядзеньні візавых санкцыяў у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі, а таксама іншых высокапастаўленых асобаў Беларусі.
20.01.2011 Еўрапарламент абсалютнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю па Беларусі
На прапанову Яцэка Пратасевіча, у тэксце рэзалюцыі згаданыя імёны чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія па сёння знаходзяцца ў турме КДБ. Таксама Еўрапарламент "асабліва занепакоены станам здароўя Мікалая Статкевіча, які трымае галадоўку больш за 30 дзён".










