Навіны на тэму: палітыка
05.08.2011 Дзейны старшыня АБСЭ асудзіў арышт Бяляцкага
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выказаў глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, спасылаючыся на арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
01.08.2011 Прадстаўнік АБСЭ: зьмены ў закон супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект, які сярод іншага прапануе караць за несанкцыянаванае масавае “загадзя вызначанае дзеяньне ці бязьдзеяньне”.
29.07.2011 Сітуацыя з Дзмітрыем Бандарэнкам можа паўплываць на пашырэнне санкцый ЕС
Сітуацыя са зняволеным Дзмітрыем Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", можа паўплываць на рашэнне Савета ЕС аб пашырэнні эканамічных санкцый адносна Беларусі, заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцак Пратасевіч.
29.07.2011 Экскурсія "Беларуская Вільня"
29 ліпеня і 7 жніўня ў межах Летняй школы па правах чалавека , што арганізавана на базе Дома правоў чалавека, адбудуцца экскурсіі па Вільні. Экскурсіі будзе праводзіць Леанід Дранько-Майсюк - вядомы беларускі паэт, пісьменнік і знаўца мясцінаў Вільні, звязаных з беларускай культурай і гісторыяй. Экскурсіі бясплатныя, узяць удзел у іх можа кожны ахвотны.
27.07.2011 Дэпутат Еўрапейскага Парламенту Марэк Мігальскі - неўязны ў Беларусь
Пра тое, што сп. Марэку Мігальскаму забаронены ўезд у нашу краіну, “Вясне” стала вядома 27 ліпеня са словаў начальніка Аддзела па грамадзянству і міграцыі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска. Візіт еўрадэпутата ў Беларусь быў запланаваны на жнівень. Сам Марэк Мігальскі ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў, што ў жніўні ён усё роўна збіраецца ў Беларусь.
27.07.2011 Дэпутатка Бундэстагу падтрымае Сяргея Казакова
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай фракцыі Ангеліка Граф заявіла пра сваё апякунства над беларускім палітвязьнем Сяргеем Казаковым у рамках кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі".
21.07.2011 Віктара Канцавенку з Рэчыцы прызналі палітычным уцекачом
Рэчыцкі грамадзкі актывіст Віктар Канцавенка, які ачольваў на Гомельшчыне перадвыбарчы штаб экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, атрымаў у Польшчы афіцыйны статус палітычнага ўцекача. Гэты статус яму надала 12 ліпеня Варшаўская ўправа па справах замежнікаў.
13.07.2011 У Брусэлі абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Сёньня ў Брусэлі на супольным пасяджэньні камітэтаў Эўразьвязу па міжнародных пытаньнях і па пытаньнях правоў чалавека ішла гаворка аб сытуацыі ў Беларусі. На паседжаньні прысутнічаў Алесь Бяляцкі, старшыня беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна».
13.07.2011 Даклад дакладчыка АБСЕ па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму (+ тэкст дакумента)
Прафесар Эмануэль Дэко ў працэсе падрыхтоўкі даклада праз адмову Беларусі супрацоўнічаць з місіяй не змог наведаць Менск. Але ён правёў інтэнсіўныя кансультацыі ў Парыжы, Жэневе, Вене, Варшаве і Вільнюсе з міжнароднымі арганізацыямі, прадстаўнікамі дыпламатычнай супольнасці, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці.
11.07.2011 АБСЕ заклікала вызваліць беларускіх палітвязняў
На штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе 9 ліпеня ў Бялградзе ўхвалена рэзалюцыя па Беларусі.
11.07.2011 На Украіне створана аб’яднанне ў падтрымку беларускага дэмакратычнага грамадства
8 ліпеня 2011 года Рада Украіны абвясціла аб стварэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Руху Салідарнасці "Разам".
08.07.2011 Праваабаронцы азнаёмілі з бягучай сітуацыяй у Беларусі ўдзельнікаў 20-й сесіі ПА АБСЕ
9 ліпеня на 20-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі, асноўным аўтарам праекта якой з’яўляецца дэпутатка ад Нямеччыны Ута Цапф. Напярэдадні прыняцця рэзалюцыі спн. Цапф арганізавала брыфінг, у якім з беларускага боку бралі ўдзел Ірына Багданава, сястра палітвязня Андрэя Саннікава, старшыня Партыі БСДГ Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, а таксама прадстаўнікі Камітэта Міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі - эксперт IDEA Eurasia Network Вольга Захарава і Прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ.
06.07.2011 Праваабаронцы абмеркавалі са спецдакладчыкамі ААН сітуацыю ў Беларусі
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый - Беларускага Хельсінкскага камітэта, Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” - на мінулым тыдні наведалі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэневе.
05.07.2011 Старшыня АБСЭ заклікаў вызваліць беларускіх пратэстоўцаў
Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў сур'ёзную заклапочанасьць і шкадаваньне з нагоды працягу гвалту з боку беларускіх уладаў супраць сваіх суграмадзянаў, якія мелі намер ажыцьцяўвіць свае грамадзянскія свабоды і правесьці мірныя публічныя дэманстрацыі.
01.07.2011 МЗС Латвіі накіравала Беларусі ноту пратэсту
Міністэрства замежных справа Латвіі накіравала Беларусі ноту ў сувязі з затрыманьнем журналіста Латвійскага радыё Угіса Лібіетыса. Ён быў затрыманы 29 чэрвеня ў часе акцыі маўклівага пратэсту ў Менску, а пазьней быў вызвалены.










