Навіны на тэму: палітыка

У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС

30.03.2012 У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС

Адказ старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД спадара Бусько на зварот 600 магілёўцаў, якія патрабавалі спыніць канфрантацыю з Еўрасаюзам праз вызваленне палітвязняў, - усяго толькі адпіска.

23.03.2012 «Чорны сьпіс» ЭЗ будзе пашырацца да вызваленьня палітвязьняў

Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаній, што трапляюць пад санкцыі, паведамляе карэспандэнт РС у Брусэлі.

21.03.2012 Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц

І чарговы раз звінаваціў апазіцыю ў падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый.

15.03.2012 Любоў Кавалёва заклікала Лукашэнку ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне

Любоў Кавалёва працягне звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб абараніць сына. Напрыклад, у Савет Еўропы, а таксама да кіраўніцтва Расіі. Яна спадзяецца, што гэта можа спыніць выкананне смяротнага пакарання ў дачыненні яе сына, а таксама Дзмітрыя Канавалава і паспрыяць увядзенню мараторыя.

14.03.2012 Сёння Еўрапарламент правядзе дэбаты па Беларусі

14 сакавіка Еўрапарламент правядзе дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках пленарнай сесіі ў Страсбургу. На мінулым тыдні віцэ-спікер Еўрапарламента Яцак Пратасевіч заяўляў, што на гэтай сесіі беларускае пытанне абмяркоўвацца не будзе.

Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом  (відэа)

05.03.2012 Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом (відэа)

2 cакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла адмысловую заяву па сітуацыі вакол канфлікту з высылкай паслоў і ўскладненнем дапламатычных адносін з Еўрасаюзам. Сваю пазіцыю па гэтай праблеме выказаў сябра Рабочай групы, прадстаўнік аргкамітэту "Беларускага руху" Вінцук Вячорка.

Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь

02.03.2012 Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза.

01.03.2012 Пачалася акцыя «Пакінь дыктатара на лёдзе»

Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі.

27.02.2012 Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?

Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.

22.02.2012 Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь

Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі.

Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

21.02.2012 Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музее ахвяраў генацыду жыхароў Літвы (Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшли тысячы ахвяр савецкага рэжыму.

15.02.2012 Мінюст адмовіў БХД у рэгістрацыі

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

26.01.2012 Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі

Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі Ігарам Гузём.

Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе

20.01.2012 Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе

Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыал-дэмакратычнай партыі (Грамада) і рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага выказваюць пратэст у сувязі з адмовай беларускай амбасады ў Стакгольме выдаць візу шведскаму палітыку Ларсу-Ове Янсану, які збіраўся наведаць Брэсцкі рэгіён.

Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў

11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства