Навіны на тэму: культура

13.09.2007 Апальны акцёр Харланчук дагэтуль беспрацоўны

Паўла Харланчука звольнілі з Рускага тэатру як неадпавядаючага займаемай пасадзе згодна з рашэньнем атэстацыйнай камісіі. Усё гэта адбылося пасьля таго, як выдатны акцёр і рэжысёр дзіцячых пастановак быў затрыманы падчас ліквідацыі намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 году і адседзеў на Акрэсьціна "суткі". Ён спрабаваў аднавіцца на працы праз суд, аднак іск Паўла Харланчука ня быў задаволены.

11.09.2007 Школьнікаў, якія наведвалі «Свабодны тэатр», выклікаюць у КДБ

Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда, . Усе выкліканыя — непаўналетнія навучэнцы менскіх школаў. Падчас «размоў» іх упэўнілі, што яны ня змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведваньні «Свабоднага тэатру» будуць “адлічаныя са школ”.

Аршанская бітва стала агульнабеларускай

10.09.2007 Аршанская бітва стала агульнабеларускай

У суботу, 8 верасня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскай бітвы не адбылося. Гэтая гістрачычная бітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.

04.09.2007 Алесь Разанаў і Віктар Маркавец судзяцца з МТС

Паэт і мастак патрабуюць прызнаць факт выкарыстаньня створанага імі супольна графічнага вобразу.

03.09.2007 Дзень беларускага пісьменства без Гілевіча і Бураўкіна

Штогод у першую нядзелю верасьня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Звычайна сьвята праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асьветы, культуры і кнігадрукаваньня. На сьвята, якое сёлета пройдзе ў Шклове, не запрасілі сябраў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Фэст беларускага року “Права быць свабодным!” чакае Вас!

28.08.2007 Фэст беларускага року “Права быць свабодным!” чакае Вас!

22 верасьня 2007 года ў Луцку (Украіна), цэнтральным парку імя Лесі Украінкі адбудзецца вялікі канцэрт “Фэст “Права быць Свабодным!” з удзелам зорак беларускага рока і украінскіх каманд!

28.08.2007 Толькі кожная дзесятая кніга, выдадзеная сёлета, напісаная па-беларуску

Сёлета ў першым паўгоддзі ў Беларусі выдадзена амаль 7 тысяч кніг і брашур тыражом 27,6 мільёнаў асобнікаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

23.08.2007 Тэатр на свабодзе

Рэжысёры, акцёры і гледачы «Свабоднага тэатра», у тым ліку яго кіраўнік Мікалай Халезін, сёння ў палову другога ночы былі вызваленыя з УУС Савецкага раёна Менска. У аддзяленні міліцыі людзей прымусілі напісаць тлумачальныя запіскі, аднак, пратаколы ў дачыненні затрыманых складзеныя не былі. На свабодзе таксама французскі рэжысёр Крысціян Бенедэцці, яго асістэнтка Ніна Рэно, адміністратар французскага тэатра-студыі «Артфотвиль» Жэром Інпеледзері і два выкладчыкі адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школ. Усе ашаломленыя – упершыню беларускія амапаўцы разганялі не мірную дэманстрацыю дэмакратаў, а прэм`ерны паказ спектакля, пастаўленага французскім рэжысёрам па п`есе Эдварда Бонда «11 кашуль».

23.08.2007 Уладзімір Шчэрбань, рэжысёр: «АМАП устроіў дрэнны і недарэчны спектакль»

Рэжысёр «Свабоднага тэатра» Уладзімір Шчэрбань пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 арышты людзей, якія прыйшлі на прэм`еру беларускага «Свабоднага тэатра».

23.08.2007 Упершыню ў гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва быў гвалтоўна разагнаны спэктакль, а ўсе творцы і гледачы затрыманыя.

Здарылася гэта 22 жніўня ў Менску а 20-й 30. Супрацоўнікі палку міліцыі асобага прызначэньня ўварваліся ў прыватны дом, дзе адбываўся паказ спэктакля экспэрымэнтальнага "Свабоднага тэатра" паводле п'есы Эдварда Бонда "11 кашуляў".

22.08.2007 Фэст «Права быць свабодным» на беларуска-украінскай мяжы

Беларускі рок-фэст пад лозунгам “Права быць свабодным” пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасня. Імпрэза мае мэтай зьвярнуць увагу на права творцаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю любімую музыку, у незалежнасьці ад улад.

20.08.2007 Забаронены канцэрт рок-гурту «N.R.M.»

Выступленьне рок-гурту “N.R.M.” мелася адбыцца ў Магілёве 9 верасьня на пляцоўцы дыска-клюбу “Ліга”. Арганізоўваць канцэрт браўся Магілёўскі гарадзкі цэнтар культуры і адпачынку.

13.08.2007 Масавая бойка моладзі зь міліцыянтамі ў клюбе «Арэна»

11 жніўня ў 20 гадзін 20 хвілінаў у клюбе “Арэна” (вул.Талбухіна) быў гвалтоўна спынены канцэрт памяці вядомага ў Менску Ільлі Куркова па мянушцы "Сьмятана", які трагічна загінуў 40 дзён таму ва ўзросьце 19 год. Арыштаваныя пяць чалавек, у тым ліку музыканты.

10.08.2007 Прадаецца помнік рэспубліканскага значэння!

Ён месціцца ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна і сёння ў гаротным стане. Гэта сведчанне таго, як дзяржава насамрэч ставіцца да гістарычнай спадчыны.

07.08.2007 Моладзь БНФ павіншавала менчукоў з днём Францішка Скарыны

З нагоды 490-годзьдзя з дня выданьня Францішкам Скарынам першай сярод усходніх славян друкаванай кнігі – Бібіліі – 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе, "Моладзь БНФ" зарганізавала акцыю да гэтай выбітнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства