Навіны на тэму: культура

23.11.2007 Віталь Супрановіч: Музыкам далі час. Час выбіраць.

Шэф лэйблу БМА‑груп, арганізатар рок‑канцэртаў і аўтар фэсту «Права быць свабодным» Віталь Супрановіч выклаў на просьбу "Тузін Гітоў" свае думкі, што да сустрэчы музыкаў у адміністрацыі прэзыдэнта.

19.11.2007 На беларускія тэлеканалы вяртаюцца N.R.M. і Піт Паўлаў

З 16 снежня ў эфіры тэлеканала «МузТВ» у Беларусі будзе выходзіць праграма, прысвечаная альтэрнатыўнай музыцы.

16.11.2007 Якубовіч сустрэўся з “забароненымі музыкамі”

У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія музыкі Піт Паўлаў (N.R.M., Pete Paff, Garadzkija), Руся (Indiga), Аляксей Набееў (“Атлантыка”), Атмараві, Віталь Артыст (Без Білета), Маша Яр (гурт Яр, “Аўтарадыё”), піяр-мэнэджэр Аляксандра Рогач і спявачка Аляксандра Гайдук.

На канферэнцыі абмяркоўваліся такія надзённыя пытанні, як славутыя 75% беларускай музыкі, магчымасці распаўсюджвання айчыннай музыкі праз Інтэрнэт, а таксама праблемы якасці беларускай музыкі і яе папулярызацыі ў нашай краіне. Падрабязны рэпартаж з сустрэчы мэтраў айчыннага шоў-бізнэсу чытайце неўзабаве на нашым сайце або слухайце ў эфіры.

15.11.2007 Канцэрт «Нейра Дзюбеля» забаронены

Прэзентацыя новага альбома вядомага рок-гурту «Нейра-Дзюбель», якая павінна была прайсці сёння ў менскім клубе «Фартуна», забароненая. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр групы Аляксандр Кулінковіч, «у клуб патэлефанавалі з выканкама Партызанскага раёна, а пасля прыйшлі людзі з КДБ».

06.11.2007 Вуліц Вайніловіча, Сапегі і Брыля ў Менску ня будзе

Верасьнёўскае рашэньне дэпутатаў Менгарсавету аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданьні гарадзкім вуліцам імён Сапегі й Брыля не прайшло прававой экспэртызы ў міністэрстве юстыцыі.

31.10.2007 "Дзеяслоў" адзначыў пяцігодзьдзе. Замежныя дыпламаты - ізраільскі і швецкі - прамаўлялі па беларуску

30 кастрычніка ў гістарычнай майстроўні на вуліцы Сухой адбылася вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”. Пісьменьнікі хацелі правесьці імпрэзу ў Доме літаратара, але ім адмовілі ў арэндзе памяшканьня. Невялікая заля майстроўні ледзьве магла зьмясьціць усіх жадаючых трапіць на прэзэнтацыю.

26.10.2007 У гонар Анатоля Сыса імпрэзы ў Гарошкаве, Гомелі і Менску

Сёньня – дзень народзінаў Анатоля Сыса. Культаваму беларускаму паэту пакаленьня “Тутэйшых” споўнілася б 48, але ўжо два з паловаю гады яго няма сярод жывых. Заўтра родныя і сябры Анатоля Сыса ладзяць на ягонай радзіме літаратурную імпрэзу памяці. Яна названая словамі паэта, які аднойчы ўсклікнуў: “Дух – гэта, людзі, я”.

22.10.2007 Канцэрт памяці Анатоля Сыса

На гэты час вядома, што ўдзел у канцэрце прымуць Лявон Вольскі, Кася Камоцкая, гурт «Палац», Аляксандар Памідораў, Іndiga Весьці вечар будзе паэт і мастак Адам Глёбус.

17.10.2007 18-19 кастрычніка заплянаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў "Кліп-марафон 2007".

На імпрэзе будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленыя ў пэрыяд ад 1991 да 2007 году.

11.10.2007 У Менску адкрылася выстава жывапісу і графікі Міхаіла Сеўрука

10 кастрычніка ў Мінску, у гарадской мастацкай галерэі твораў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу і графікі вядомага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука (1905—1979).

24.09.2007 Лідэры Партыі БНФ і дзячы культуры накіравалі адкрыты ліст на імя прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і старшыні менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава з прапановай ушанаваць памяць Вялікага князя Альгерда і юбілей вялікай перамогі ў бітве на Сініх Водах.

Ініцыятары прапануюць перайменаваць вуліцу і плошчу Мясьнікова у імя Альгерда. У кастрычніку Партыя БНФ выступіць з пакетам прапановаў па перайменаваньні вуліцаў цэнтру Менску.

Игар Варашкевіч: Затрыманьне музыкаў на мяжы – псыхалягічная атака

24.09.2007 Игар Варашкевіч: Затрыманьне музыкаў на мяжы – псыхалягічная атака

Увечары 21 верасьня на беларуска-ўкраінскай мяжы былі затрыманыя музыкі, якія ехалі на рок-фэстываль “Права быць свабодным” у Луцк. Інцыдэнт адбыўся а палове на сёмую вечара на памежным пераходзе Макраны. Памежнікі забралі ў музыкаў пашпарты і не вярталі іх на працягу пяці гадзінаў, пры гэтым яны нічым не змаглі патлумачыць свае дзеяньні.

24.09.2007 У Луцку ўсё па-людзку

22 верасьня ў Луцку на Украіне адбыўся беларускі рок-фестываль "Права быць свабодным". Ідэя і ініцыятыва правядзеньня музычнай акцыі належыць Беларускай Музычнай Альтэрнатыве. У працэсе падрыхтоўкі да гэтага мерапрыемства далучыліся студэнцкая ініцыятыва "СтадФармат" і Еўрапейскае радыё для Беларусі", падтрымку фестывалю аказалі і беларускія праваабаронцы.

24.09.2007 У Луцку ўсё ж такі адбыўся фэст “Права быць свабодным”

Больш за паўтары тысячы чалавек прынялі удзел у фэсьце беларускай рок-музыкі “Права быць свабодным” у Луцку (Украіна), які адбыўся 22 верасьня. Нягледзячы на масавыя затрыманьні, больш за трыста беларусаў трапіла на імпрэзу.

17.09.2007 14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці распачала крымінальную справу за наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі.

Справа распачата на падставе таго, што падчас будаўніча-мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазволу Міністэрства культуры, былі пашкоджаныя рэшткі будынкаў кляштара Святога Язэпа, якія знаходзяцца пад зямлёй у раёне плошчы Свабоды.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства