Навіны на тэму: культура
29.02.2008 Дзяржава прымушае тэатры выконваць план платных паслуг
Дырэкцыя тэатраў у шокавым стане: ім давялі новы план па платных паслугах, які выканаць нават пры загружанасці залы ў 93% проста немагчыма. Тэатры ўжо падлічылі, каб стаць самаакупнымі, квіткі на спектаклі павінны быць па 70 тысяч рублёў
27.02.2008 Міністэрства інфармацыі не знайшло цэнзуры ў кнізе пра Селешчука
Беларускі ПЭН‑цэнтар атрымаў адказ зь Міністэрства інфармацыі адносна выданьня кнігі «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў».
19.02.2008 У Салігорску забаранілі прэзентацыю беларускамоўнага мульціка "Шрэк-3"
Аддзел адукацыi Салiгорскага райвыканкама забаранiў у школах горада прэзентацыю беларускамоўнага мульцiна «Шрэк-3», патлумачыўшы адмову пачаткам эпiдэмii грыпу. Прэзентацыя мусiла прайсцiся па салiгорскiх школах 22 i 27 лютага.
15.02.2008 Грамадскасць Гродна просіць чыноўнікаў дапамагчы музею Васіля Быкава
Чарговы зварот грамадзкасці ў падтрымку музея Васіля Быкава днямі разгледзіць гродзенскі гарвыканкам. Грамадскі музей знаходзіцца ў памяшканні арганізацыі дэмакратычных ветэранаў Гродна.
04.02.2008 У Горадні спрабавалі перашкодзіць выступу Шалкевіча
У Горадні распачалі кампанію “Год незалежнасьці-2008” канцэртам менскага гурта “Рэха” і барда Віктара Шалкевіча. Падзея была прымеркаваная да 170-годзьдзя нараджэньня Кастуся Каліноўскага.
01.02.2008 Абаронім «Паўлінку»!
Пакутная гісторыя нашай Айчыны ведае мноства прыкладаў нахабнага глумлення над беларушчынай. На вялікі жаль, колькасць гэтых прыкрых падзей павялічваецца з кожным днём.
01.02.2008 Анонс культурніцкіх падзеяў
У нашай любімай сталіцы заўседы адбываецца шмат цікавага ў культурніцкай сьферы: выставы, канцэрты, тэятральныя пастаноўкі. Вось і зараз у вас ёсьць добрая магчымасьць папрысутнічаць на шэрагу цудоўных імпрэз. Кожны знойдзе сабе адпачынак па гусьце! Акрамя таго, што вы адчуеце неверагодную асалоду ад пачутага і гонар за таленавітых суайчыннікаў, зробіце вы гэта абсалютна бескаштоўна. Што, згадзіцеся, для нас студэнтаў вельмі добра.
25.01.2008 Брыль і Сапега нарэшце прапісаліся на менскіх вуліцах
Міністэрства юстыцыі зацвердзіла рашэнне Мінскага гарсавета па прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі.
23.01.2008 Беларуская літаратура і сучасны кнігагандаль
У Беларусі змяншаюцца наклады кніг на беларускай мове, але павялічваецца колькасць назваў. Ці ёсць іх выданне бізнесам ва ўмовах цяперашней сітуацыі ў кніжным гандлю і стаўлення дзяржавы да беларускай мовы?
19.12.2007 У беларускіх бібліятэках забараняюць сустрэчы з пісьменнікамі
Гарадокскі райвыканкам адмовіў ў правядзенні 20 снежня творчай сустрэчы з пісьменнікам Уладзімерам Арловым і прэзентацыі ягонай кнігі “Імёны свабоды”. А ў Слуцку 18 снежня сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў былі вымушаны перанесці з бібліятэкі ў прыватную кватэру вечар памяці, прысвечаны стагоддзю з дня нараджэння Рыгора Крушыны, беларускага паэта-эмігранта.
17.12.2007 Скандал з рэклямай на беларускай мове
Рэкляма беларускамоўных дзіцячых садкоў у гарадзенскіх тралейбусах гучала ня доўга. Зьявілася яна ў панядзелак 10 сьнежня, а ўжо ў сераду зьнікла.
11.12.2007 10 сьнежня ў Варшаве адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму “Музычная партызанка”
Рэжысэрам фільму зьяўляецца Міраслаў Дэмбіньскі. Гэта ўжо другая дакумэнтальная кінастужка рэжысэра, прысьвечаны беларускай тэме.
10.12.2007 Ігнат Дварчанін – выдатны заходнебеларускі дзеяч і літаратуразнаўца
8 сьнежня споўнілася 70 гадоў з дня расстрэлу выдатнага заходнебеларускага паэта, дзеяча й літаратуразнаўцы Ігната Дварчаніна. Было гэта адно з найбольш пачварных злачынстваў сталінізму.
28.11.2007 Прэзентацыя фільма Патаранскага “У СЬНЯГАХ ДРАМАЕ ВЯСНА” адбудзецца 7 снежня
Прэм’ерны паказ дзьвюх частак фільму рэжысэра Сержука Патаранскага «У сьнягах драмае вясна», які распавядае пра падзеі Менскай вясны-2006, час змаганьня беларускага народу за свабоду й справядлівасьць на пляцы Каліноўскага, мае распачацца 7 сьнежня а 18-ай у сядзібе Партыі БНФ . У імпрэзе, акрамя самога аўтара кінастужкі, возьмуць непасрэдны ўдзел героі Плошчы і, адпаведна, прэзэнтаванага фільму.
26.11.2007 Баранавіцкія чыноўнікі не дазволілі літаратарам збірацца ў Доме культуры
Баранавіцкія мастакі і літаратары з творчага згуртавання “Святліца” атрымалі адказ ад гарадскіх уладаў на сваю просьбу выдзяліць для паседжанняў памяшканне. Чыноўнікі адказалі: не!










