Навіны на тэму: культура
28.04.2008 Палітычная налепка як летапіс беларускага супраціву
Увечары ў пятніцу ў сядзібе Партыі БНФ адкрылася незвычайная выстава палітычных налепак. Усе, хто пажадае наведаць экспазіцыю, змогуць на свае вочы пабачыць гісторыю беларускага супраціву з 1996 па 2008 год. Пакуль у калекцыі крыху больш за сто налепак, якія нагадваюць пра тое, як праходзілі прэзідэнцкія выбарчыя кампаніі 2001 і 2006 гадоў, як ладзіліся буйныя пратэстныя акцыі апазіцыі – “Чарнобыльскі шлях” ці “Еўрапейскі марш”.
25.04.2008 Выстава палітычных налепак
25 красавіка адбудзецца адкрыцьцё выставы, у якой прадстаўленыя налепкі розных гадоў і з розных краінаў, выбарчыя кампаніі і заклікі на шэсьці, налепкі моладзевых рухаў і палітычных арганізацыяў. Выстава будзе працаваць у фармаце пастаяннага абнаўленьня, апроч тэматычных будзе прадстаўлены вольны стэнд, на які будуць дадавацца налепкі, што прынесьлі наведвальнікі.
21.04.2008 У абарону помніка Максіму Багдановічу
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуўся да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі наконт вяртання на месца ў Мінску помніка класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.
17.04.2008 Не чапайце паэта!
АДКРЫТЫ ЗВАРОТ
З сродкаў масавай інфармацыі мы даведаліся пра тое, што пры рэканструкцыі тэатру оперы і балету на плошчы Парыжскай Камуны пераносіцца “некуды ўбок” помнік Максіму Багдановічу, аднаму з найбольш любімых у народзе беларускіх паэтаў. Выклікае зьдзіўленьне парадак прыняцьця рашэньня, калі прапанова па пераносе, распрацаваная архітэктарам “Мінскпраекту” Ірынай Сінельнік, абмяркоўвалася ў вузкім коле чыноўнікаў і, што самае істотнае, не праходзіла грамадзкага абмеркаваньня.
15.04.2008 Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым
«11‑га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народу роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца», — зазначае Зянон Пазьняк у артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць».
10.04.2008 Пракуратура разьбіраецца, як у Менску зносяць помнікі
Супрацоўнікам УУС Цэнтральнага раёну Менску даручана правесьці праверку па факце разбурэньня помніку архітэктуры XIX стагодзьдзя па вуліцы Рэвалюцыйная, 17
02.04.2008 Марачкін патрабуе вярнуць свае карціны
1 красавіка мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Аляксей Марачкін накіраваў ва УУС Цэнтральнага раёну Мінску заяву аб вяртаньні сваіх канфіскаваных твораў выяўленчага мастацтва.
28.03.2008 Актрыс звольнілі пасля гастроляў “Свабоднага тэатра” ў Лондане
Ганну Саламянскую звольнілі з Рускага тэатра, а Марыю Юрэвіч – з тэатра Беларускай Арміі. Да таго ж, Марыя працавала па размеркаванні, і ёй трэба вярнуць грошы за навучанне. Аляксей Дудараў, кіраўнік тэатра Арміі, кажа, што ў лонданскіх акцёраў няма чаму вучыцца. Спектакляў “Свабоднага тэатра” Дудараў не бачыў, але кажа, што яны доўга не пражывуць
28.03.2008 Руйнаваньне пад выглядам рэстаўрацыі
Старажытны замак можа быць выключаны са сьпісаў помнікаў гісторыі й культуры ЮНЭСКА. У Нясьвіскім замку працягваецца руйнаваньне. Навіны пра рэстаўрацыю выглядаюць, як паведамленьні ваеннага часу. Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў.
21.03.2008 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!
30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.
20.03.2008 Помніку Уладзімеру Караткевічу ў Оршы патрэбная дапамога
У Воршы, на месцы, дзе некалі размяшчаўся дом Уладзіміра Караткевіча, а зараз усталяваны помнік славутаму беларускаму пісьменьніку, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Час прыспешвае будаўнікоў – сёлета ў Оршы пройдуць “Дажынкі”. Ну а помнік з тэрыторыі Прыдняпроўскага парку плануецца перанесьці ў іншае месца.
19.03.2008 Скульптару Гэніку Лойку пагражае звальненьне з працы
Таленавітаму скульптару, аўтару славутых пленэраў “Легенда зь пяску” Гэніку Лойку пагражаюць магчымым звальненьнем з працы. Пра гэта выкладчыку скульптуры паведаміла кіраўніцтва Мінскай сярэдняй школы №185, дзе ён працуе.
15.03.2008 Гамяльчане Кастусь Жукоўскі і Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары
Затрыманыя 14 сакавіка ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры падчас канцэрту рок-гурта "NRM" актывіст апазіцыі Кастусь Жукоўскі і студэнтка мастацкай вучэльні Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання.
13.03.2008 Сітніцу не далі выставіць твор з нацыянальным сьцягам
“Гаспода” – так называецца выстава графікі Рыгора Сітніцы, якая сёньня ўвечары адчынілася ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Яна прымеркаваная да нядаўняга пяцідзесяцігодзьдзя мастака. Сам спадар Сітніца кажа, што прысьвяціў сваю выставу не асабістаму юбілею, а агульнанацыянальнаму – 90-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі
05.03.2008 Гродзенскія ідэолагі і пажарныя цікавяцца праваабарончымі дакументальнымі фільмамі
Галоўны ідэолаг гораду Сяргей Дубавец і прадстаўнікі МНС наведалі памяшканне Таварыства Беларускай Школы, дзе сёння пачынаецца фестываль фільмаў “Адзін свет-2008”. А кіраўніка чэшскай амбасады Уладзіміра Румла падчас экскурсіі па старажытнаму гораду ўвесь час здымалі на відэа незнаёмцы ў цывільным.










