Навіны на тэму: культура
30.09.2010 Актывісты супраць праекта забудовы в.Гандлёвай у Мінску
Рэспубліканскае таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры прыняло заяву, у якой выказвае абурэнне рашэннем навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Беларусі.
30.08.2010 Пракуратура папярэдзіла Берніковіча за бардаў
Сёння сябар руху “За Свабоду” і старшыня Глыбокскай раённай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе даваў тлумачэнне адносна правядзення бардаўскага фестывалю.
17.08.2010 Архітэктар: “У публічнай прасторы Беларусі пануе хаос”
Мы ўжо стаміліся ад паведамленняў у незалежных СМІ аб разбурэнні ў Мінску ці Гродне чарговай гістарычнай камяніцы. За апошнія гады аўтэнтычны ландшафт многіх беларускіх гарадоў — тое нямногае, што засталося пасля войнаў і савецкага панавання —быў амаль цалкам зруйнаваны.
09.08.2010 Вечарына памяці Ларысы Геніюш
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе жадаючыя і журналісты
09.08.2010 Геніюш: 100 гадоў пад забаронай
9 жніўня 2010 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння выбітнай юеларускай паэткі Ларысы Геніюш. У сувязі з гэтай датай шэраг нацыянальных арганізацый абвясцілі ўвесь 2010 год годам Геніюш. Яе імя ўлады дагэтуль не рэабітавалі.
05.07.2010 У Зэльве забаранілі назваць вуліцу імем Ларысы Геніюш
Зэльвенскі райвыканкам лічыць немэтазгодным з’яўленне ў горадзе вуліцы імя Ларысы Геніюш. Такі адказ з подпісам намесніка кіраўніка выканкама па ідэалогіі атрымаў на сваю пісьмовую прапанову сябра Партыі БНФ Яўген Скрабутан, паведаміў сайт dzida.org.
11.06.2010 Гістарычны цэнтр пад пагрозай поўнага вынішчэння
10 чэрвеня адбыўся сумесны брыфінг старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і жыхароў дома 32 па вул. Рэвалюцыйнай ў г.Мінску. Жыхарам дома пагражае адсяленне з кватэр, якія знаходзяцца ў іх прыватнай уласнасці, а дому, помніку архітэктуры 19 ст. − знішчэнне з наступным узвядзеннем на яго месцы новага камерцыйнага аб’екта, што стала апошнімі гадамі правілам у Гістарычным цэнтры Мінска.
13.05.2010 Швэдзкіх пісьменьнікаў пускаюць не ўва ўсе беларускія гарады
Вечарынай у студэнцкім тэатры Беларускай акадэміі мастацтва распачынаюцца 13 траўня швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні. Апрача Менску, іх праграма сягае яшчэ Салігорску і Пінску. Але ня ўсюды, дзе хацелі, арганізатары знайшлі паразуменьне з уладамі.
22.04.2010 Крымінальнай справы за зьнішчэньне “Пагоні” ня будзе
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў адказ з транспартнай міліцыі, якая праводзіла сьледзтва па факце зьнішчэньня ўнікальнага комплексу вітражоў падчас рэканструкцыі будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.
29.03.2010 Фотавыстава Аляксандра Ждановіча прызнаная крамольнай
Выстава канцэртных фатаграфій Аляксандра Ждановіча (Tarantino) «Адваротны бок зорак», якая адкрылася 10 сакавіка ў фае кінатэатра «Перамога», была датэрмінова згорнутая і змушаная перабрацца ў інтэрнэт.
23.03.2010 Міліцыя сарвала прэзентацыю складанкі берасцейскага року
У Берасці адбыўся фэст "Гукі вясны", на якім меркавалася прэзентаваць складанку "Права маладых - першы музычны блін" з творамі мясцовых камандаў. Але прадстаўленне складанкі сарвала берасцейская міліцыя. Перад канцэртам лейтэнант міліцыі М. Ціхановіч канфіскаваў больш за 300 дыскаў для праверкі на наяўнасць крамолы ў іх змесце. Арганізатары фэсту: "Спадзяемся, што цяпер міліцыя стане бліжэй да нашай музыкі".
19.03.2010 Кастусь Смолікаў патрабуе знайсьці вінаватых у зьнішчэньні “Пагоні”
Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом пра зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці — унікальнага комплексу вітражоў у будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.
18.03.2010 На фестывалі праваабарончых фільмаў у Празе Беларусь абмінулі
UPDСёлета міжнародны фестываль праваабарончых фільмаў “One World” праходзіць 10-18 сакавіка ў Празе пад патранатам Вацлава Гавела. Фестываль праводзіцца з 1999 года і вельмі папулярны ў свеце. Беларускія рэжысёры ўжо даўно прабілі туды дарогу. Але сёлета ніводнага фільма пра нашу краіну на фэст не патрапіла.
17.03.2010 Адменена вечарына «Беларускага кнігазбору»
Адменена святочная імпрэза «Збіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору». Яна павінна была адбыцца сёння ў мінскім Палацы мастацтва.
04.03.2010 Папсаванае свята
Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў “Свяце беларускай мовы” прымусілі пісаць тлумачальныя запіскі наконт правядзення імпрэзы. Свята сёлета ўпершыню планавалася зладзіць афіцыйна і маштабна, аднак нечакана для арганізатараў, кіраўніцтва Палаца культуры МАЗ скасавала дамову.










