Навіны на тэму: культура
05.01.2012 Дубровенскі РАУС робіць рэвалюцыю ў заалогіі
Падставай для навуковага адкрыцця мясцовых пінкертонаў паслужыла заява аршанскіх краязнаўцаў Ігара Казмерчака, Ганны Чумаевай і Сяргея Каржова, якія ў сярэдзіне лістапада падчас абследавання старажытных курганоў каля вёскі Хлюсціна Дубровенскага раёна выявілі факт незаконных раскопак на тэрыторыі курганоў.
05.01.2012 Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» просіць выканкамы прадставіць інфармацыю аб мове пісьмовых зваротаў грамадзян
Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да кіраўнікоў раённых, гарадскіх і абласных выканаўчых камітэтаў з прапановай прадставіць статыстыку адносна мовы пісьмовых зваротаў грамадзян у 2011 годзе.
17.11.2011 Ідэолаг забараніў пісаць пра паэта-земляка
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Зэльвенскага райвыканкама Юрый Кулікоў забараніў журналістам зэльвенскай раённай газеты “Праца” публікаваць матэрыял пра творчую сустрэчу настаўнікаў і вучняў зэльвенскіх школ з паэтам і публіцыстам Міхасём Скоблам. Такое на Зэльвешчыне здарылася ўпершыню.
06.11.2011 У Віцебску зноў парушаюць заканадаўства аб ахове помнікаў
Каля плошчы Свабоды, у гістарычным цэнтры горада, экскаватар рые траншэю. Гэтая тэрыторыя лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі.
06.11.2011 У Слоніме знішчаюць помнікі
Іосіф Паўлюкевіч, які ўзначальвае Слонімскі раён толькі тры гады, ужо паспеў нанесці шкоду культурнай спадчыне. З яго дазволу ў мікрараёне Альбярцін Слоніма ў парку Пуслоўскіх нядаўна была спілавана ліпа каралінская — помнік прыроды, які ахоўваецца дзяржавай.
31.10.2011 Рок за правы чалавека: “Канцэрт для Бангладэш”
Выпуск пра першы дабрачынны канцэрту ў гісторыі рок-музыкі - “Канцэрт для Бангладэш”, арганізаваны ў 1971-ым годзе сола-гітарыстам The Beatles Джорджам Харысанам і яго сябрам, вядомейшым індыйскім музыкам Раві Шанкарам. Яны збіралі сродкі на дапамогу пацярпелым ад разбуральнага цыклону “Бхола” і Вайны за незалежнасць Бангладэш.
31.10.2011 “Рок за правы чалавека”: праваабаронцы – пра музыкаў
Праграма пра вядомых рок-актывістаў, якія верылі і вераць ў human rights, скіроўваючы сваё грамадзянскае эга на абарону людзей, якія маюць у гэтым вялікую патрэбу. Праграма пра тое, як з дапамогай музыкаў і іх творчасці вырашаюцца набалелыя праблемы грамадства.
20.10.2011 Аршанскія ўлады не выконваюць заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны
Такая выснова вынікае з матэрыялаў праверкі, праведзенай пракуратурай Віцебскай вобласці. Асабліва насцярожвае той факт, што большасць парушэнняў ўжо было выяўлена папярэдняй праверкай год таму. Аднак за мінулы перыяд не было зроблена роўна нічога для выпраўлення недахопаў.
08.06.2011 Беларускія і літоўскія музыкі выступілі супраць візавых абмежаванняў
У Мінску прайшоў круглы стол беларускіх і літоўскіх музыкаў, на якім творцы выказалі сваё стаўленне да візавых абмежаванняў, а таксама абмеркавалі магчымыя шляхі іх пераадолення. У межах дыскусіі была прэзентаваная кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”. Па словах яе каардынатараў, Беларусь павінна больш актыўна імкнуцца да палягчэння візавага рэжыму з ЕС.
07.06.2011 Кропкі экстрэмума. Мінск і акраец Сусвету
У Мінску прайшоў міні-фэст дакументальнага кіно, арганізаваны Міжнароднай асацыяцыяй “Белфільм” пры ўдзеле расейскага дакументальнага парталу Frontlineсlub.ru . Гасцямі фестывалю сталі прадстаўнікі маскоўскай журналісцкай супольнасці – кінадакументаліст Валерый Балаян, вядомая журналістка Вольга Раманава і каардынатар праекта Frontline у Расіі Юрый Бурцаў.
01.04.2011 Радыё “Свабода” выпусьціла мультымэдыйны DVD-дыск “Сто бардаў Свабоды”.
На дыску – 500 песьняў і сотня гутарак зь беларускімі бардамі.
29.10.2010 Гарошкаў чакае прыхільнікаў творчасьці Анатоля Сыса
Сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса «Дух – гэта, людзі, Я!» па традыцыі адбудзецца на радзіме паэта – у вёсцы Гарошкаў 30 кастрычніка, бліжэйшыя выходныя пасьля дня нараджэньня Анатоля. У паэтычным сьвяце возьмуць удзел знакамітыя пісьменьнікі з розных куткоў Беларусі: Менска, Гомеля, Рэчыцы, Светлагорска, а таксама родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры.
19.10.2010 Астаповіч просіць Макея абараніць стары Менск
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Макея ў справе аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менску.
08.10.2010 Варшаўскія актывісты руху супраць сьмяротнага пакараньня запрашаюць беларусаў
Напрацягу трох дзён у Варшаве праходзяць Еўрапейскія дні супраць сьмяротнага пакараньня. Цікавая праграма, якую прадрыхтавалі грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, прапануе самыя разнастайныя мерапрыемствы.
08.10.2010 Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні
10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.










