Навіны на тэму: культура
09.03.2012 Пінскія ўлады забаранілі літаратурную вечарыну
У вёсцы Місяцічы Пінскага раёну планавалася правядзенне творчай імпрэзы з нагоды стогадовага юбілею ўкраінскага пісьменніка Фёдара Одрача, які нарадзіўся ў гэтых мясцінах. У якасці прычыны для забароны мерапрыемства чыноўнікі спаслаліся на тое, што Фёдар Одрач быў удзельнікам Украінскай паўстанцкай арміі і змагаўся з Чырвонай Арміяй.
08.03.2012 Алесь Бяляцкі - як літаратуразнаўца (відэа)
К 50-годдзю старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага сябры і калегі палітвязня рыхтуюць да выдання кнігу, у якую ўвойдуць ягоныя літаратуразнаўчыя тэксты розных гадоў - пра Францішка Аляхновіча, пра Антона Навіну, пра Адама і Максіма Багдановічаў, пра каталіцкіх паэтаў, пра вершы Янкі Купалы і пра Анатоля Сыса.
02.03.2012 У Магілёўскім беларускамоўным класе засталася адна вучаніца
Двое другіх вучняў другога класу сярэдняй школы №1 перайшлі ў іншую школу. Зміцер Салаўёў, бацька адзінай застаўшайся вучаніцы беларускамоўнай класы адзначае, што змена дзецьмі школы не звязана з мовай навучання, а носіць выключна асабісты характар.
28.02.2012 “Літаратура і нацыя” Алеся Бяляцкага - у шорт-лісце “Залатой літары”
Сёлета ў спіс прэтэндэнтаў на атрыманне суб’ектыўнай літаратурнай прэміі Адама Глобуса “Залатая літара 2011” трапілі 10 кніг, якія глянуліся пісьменніку цягам года, паведамляе сайт “Нашай Нівы”. Галасаванне праходзіць на старонцы Адама Глобуса ў LiveJournal.
23.02.2012 Лявон Вольскі: Неабходна вярнуць усе рэчы на сваё законнае месца
Намеснік міністра культуры Беларусі Тадэуш Стружэцкі ў чарговы раз заявіў – ніякіх “чорных спісаў” дзеячоў культуры няма. Больш за тое, выказаўся, што з выпадкамі забароны неабходна разбірацца. Як насамрэч выглядае сітуацыя з правядзеннем канцэртаў беларускамоўнага гурта, карэспандэнт Euramost.org даведаўся ў лідэра “Крамбамбулі” Лявона ВОЛЬСКАГА.
21.02.2012 Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы
У трынаццаты раз сёлета адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў лістападзе 1999-га году. Упершыню ён святкаваўся 21 лютага 2000-га ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Гісторыя гэтага Міжнароднага дня мае трагічны пачатак.
20.02.2012 Для напісання дыктоўкі па-беларуску ў Баранавічах не знайшлося памяшкання (дакумент)
Старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца звярнуўся да начальніка аддзела культуры Генадзя Чарняўскага з просьбай выдзеліць памяшканне адной з бібліятэк горада з мэтай напісання дыктоўкі па беларускай мове 16 сакавіка бягучага года.
09.02.2012 Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў
“На працягу апошніх трох гадоў жыхары суседніх дамоў неаднаразова звярталіся ў МПЦ па пытанні раскраданя і падпалаў дамоў №15 і 17, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Уся праблема гэтых дамоў пачалася пасля таго, як з іх перасялілі жыхароў, і яны сталі нежылымі".
03.02.2012 У Брэсце адкрылася выстава забароненых кніг
Выстава “100 забароненых кніг свету” падрыхтавана з выданняў, якія захоўваюцца ў Брэсцкай абласной бібліятэцы. Асноўную частку экспазіцыі, якая налічвае больш за 130 асобнікаў, складаюць творы беларускіх пісьменнікаў, доступ да якіх у свой час быў абмежаваны.
24.01.2012 Падчас будаўнічых работ па вул. Чэхава ў Магілёве знайшлі чалавечыя парэшткі
Як высветлілася, будаўнікі закрынулі тэрыторыю былых могілак, якія ахоўваюцца заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Пракуратура Ленінскага раёна ўстанавіла, што ў выніку працаў аказаўся пашкоджаны культурны слой, за што кіраўнік будаўнічай арганізацыі атрымаў афіцыйнае папярэджанне, а будаўнічыя працы прыпыненыя.
18.01.2012 Брэсцкі актывіст дамагаецца тлумачэнняў наконт пабудовы гатэлю на месцы гістарычных аб’ектаў
Каардынатар руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк патрабуе публічнага адказу на пытанне, на якой падставе брэсцкія ўлады передалі прыватнай фірме два дамы (№№ 43 і 45) на вуліцы Савецкай у абласным цэнтры, што маюць гістарычна-культурную каўштоўнасць.
12.01.2012 У Брэсце з’явіліся праявы існавання “чорных спісаў” беларускіх музыкаў
Шэраг актывістаў грамадскіх арганізацый Брэста пачалі заўважаць, што ў адчыненнай пасля рэканструкцыі харчэўні “Сваякі”, якая вызначае сябе як кафэ з нацыянальным каларытам, апошнім часам немагчыма пачуць песні некаторых вядомых беларускіх выканаўцаў.
09.01.2012 «Справаводства па-беларуску!» прапануе трансляваць рэкламу на дзвюх дзяржаўных мовах
Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з прапановай падтрымаць змены ў артыкулы 10 і 32 закона «Аб рэкламе». Прапанаваныя змены, на думку актывістаў кампаніі, павінны забяспечыць стварэнне і трансляцыю рэкламнай прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах.
09.01.2012 Жыхары Горак сабралі ўжо каля 100 подпісаў за захаванне дома, у якім жыў Максім Гарэцкі
Дом, у якім у 1926-1928 гадах жыў у Горках класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, плануецца знесці ў межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх “Дажынак”, якія павінны прайсці ў горадзе ў 2012 годзе.
06.01.2012 Брэсцкі актывіст дамагаецца ад чыноўнікаў галоснасці ў справе лёсу гісторыка-культурных каштоўнасцяў
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу мясцовага каардынатара руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка на дзеянні адказных асобаў гарвыканкаму, якія не жадаюць паведамляць пра рашэнні, што тычацца будынкаў, маючых гістарычна-культурную каштоўнасць.










