Навіны на тэму: культура

Прэзідэнцкая адміністрацыя ігнаруе беларускую мову

27.04.2012 Прэзідэнцкая адміністрацыя ігнаруе беларускую мову

Віцебскі сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў, патрабуючы, каб чыноўнікі адказвалі на яго звароты па-беларуску, дайшоў да прэзідэнцкай адміністрацыі. І адтуль яму таксама даслалі адказ на рускай мове.

Бабруйчане звяртаюцца да чыноўнікаў з просьбай вярнуць у тралейбусы беларускую мову

26.04.2012 Бабруйчане звяртаюцца да чыноўнікаў з просьбай вярнуць у тралейбусы беларускую мову

"Пры гэтым знікла не толькі беларуская мова, але і знаёмыя ўсім выразы «Сумленне — лепшы кантралёр», «Павага — лепшы падарунак» і абсалютна бабруйскі выраз «Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі Вы аплаціць праезд».

У Гародні збіраюць подпісы за помнік Каліноўскаму

19.04.2012 У Гародні збіраюць подпісы за помнік Каліноўскаму

У Гародні актывісты “Маладога Фронту” распачалі акцыю па зборы подпісаў за ўшанаванне паўстанцаў 1863 году і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Зварот адрасаваны да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Барыса Казялкова.

Начальніку Брэсцкай ДАІ перадалі “Правілы дарожнага руху” па-беларуску

10.04.2012 Начальніку Брэсцкай ДАІ перадалі “Правілы дарожнага руху” па-беларуску

Прыняўшы падарунак, начальнік ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Сумар адзначыў, што ў бліжэйшай перспектыве рэалізаваць ужыванне Правіл дарожнага руху па-беларуску будзе цяжка, бо для гэтага патрэбны грошы.

Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe

09.04.2012 Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe

Выпуск праваабарончага падкаста прысвечаны чэхаславацкаму гурту The Plastic People of the Universe. Арышт яго удзельнікаў справакаваў абвяшчэнне “Хартыі’77” – маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў, які крытыкаваў урад краіны за парушэнні правоў чалавека.

Рок-салідарнасць з Кулінковічам

03.04.2012 Рок-салідарнасць з Кулінковічам

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» 6 красавіка ладзіць творчую сустрэчу з лідэрам гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандрам Кулінковічам. За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы».

Дыскрымінацыя па моўным прынцыпе ў дзеянні (фота)

29.03.2012 Дыскрымінацыя па моўным прынцыпе ў дзеянні (фота)

У Бялыніцкім раёне пры правядзенні раённых алімпіяд па сусветнай гісторыі вучні школ з беларускай мовай навучання вымушаны былі выконваць заданні і даваць адказы на рускай мове. Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі “сеяльнікі разумнага, добрага, вечнага” з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі.

26.03.2012 Алесь Бяляцкі — ляўрэат прэміі Нарвэскай асацыяцыі аўтараў

Беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі, які ўтрымліваецца ў Бабруйскай калёніі, пэўна, ня ведае, што ў гэтую нядзелю стаў ляўрэатам прэміі «Freedom of Expression», якую прысуджае Нарвэская асацыяцыя аўтараў.

"Мы пакінем след" (відэа)

25.03.2012 "Мы пакінем след" (відэа)

Валярына Кустава чытае свой верш САЦ'ЯГРАХА*(канцэпцыя негвалтоўнага супраціву). Сац'яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі -- канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.

У Горках працягваюць змагацца за дом Гарэцкага

23.03.2012 У Горках працягваюць змагацца за дом Гарэцкага

У Міністэрства культуры перададзены пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Загад аб “недапушчэнні беларусіфікацыі” ў дзеянні

16.03.2012 Загад аб “недапушчэнні беларусіфікацыі” ў дзеянні

Галоўны ідэолаг Салігорскага раёну М. І. Маскевіч не ўзгадніў просьбу мясцовай суполкі ТБМ аб правядзенні 5-й агульнанацыянальнай дыктоўкі на верш Максім Танка “Родная мова”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Чыноўнік у сваім пісьмовым адказе адмову аніяк не матываваў.

Віцебскія ўлады ўспомнілі пра "грамадскае абмеркаванне"

14.03.2012 Віцебскія ўлады ўспомнілі пра "грамадскае абмеркаванне"

У гарвыканкаме вырашылі правесці апытанне, ці варта паставіць помнік віцебскаму князю Альгерду. Дзіўная паслядоўнасць: у 2010 годзе гарвыканкам ужо правёў конкурс на лепшы макет помніка і вызначыў пераможцу. У 2011 годзе ўжо быў усталяваны пастамент пад скульптурную выяву . Цяпер нарэшце вырашылі пацікавіцца грамадскай думкай.

У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя

14.03.2012 У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя

Пра гэта паведамляецца ў адказе дзяржустановы на зварот грамадскай кампаніі “Рок-салідрнасць” адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. “Рок-салідарнасць” заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампаніі па адмене так званых “спісаў забароненых музыкаў”.

У Гомелі вучаць бараніць родную мову

12.03.2012 У Гомелі вучаць бараніць родную мову

У Гомелі прайшло навучанне на тэму «Як абараніць свае правы на карыстанне беларускай мовай». Канстытуцыя адназначна гарантуе кожнаму права карыстацца роднай мовай і выбіраць мову зносін, але рэальнае жыццё не заўсёды адпавядае літары закону, і таму беларускамоўным грамадзянам даводзіцца абараняць свае правы.

Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

11.03.2012 Так “добраўпарадкуюць” могілкі ў Дзярэчыне (фота)

У гэтыя дні работнікі мясцовага сельска-вытворчага кааператыва “Галынка” Зэльвенскага раёна “добраўпарадкуюць” старыя яўрэйскія могілкі ў вёсцы Дзярэчын. Яны пілуюць на могілках дрэвы, якія проста падаюць на надмагільныя помнікі, крыжы, магілы. Работнікі не звяртаюць увагі на тое, што дрэвы наносяць шкоду магілам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства