Навіны на тэму: культура
24.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру: Ліст другі
"У папярэднім лісьце пералічваюцца беларускія пісьменьнікі-зэкі і творы “турэмнай” тэматыкі ў мінулым. Вядома ж, я мусіў згадаць і кніжку мініятураў-эсэ Паўла Севярынца, напісаную ім падчас адбываньня “хімііі”. Але вяртаюся да дасланай мне кнігі паэзіі Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі”.
23.08.2012 Нататкі Алеся Бяляцкага пра беларускую “турэмную” літаратуру (дадаецца)
Алесь Бяляцкі, апынуўшыся за кратамі, як і шматлікія яго папярэднікі – беларускія літаратары-вязьні розных часоў, сярод якіх Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец, Алесь Гарун, Якуб Колас … Уладзімір Някляеў, напісаў нататкі пра беларускую “турэмную” літаратуру. Яны ўвойдуць у кнігу, якую Алесь пачаў рыхтаваць у 2011-м годзе і планаваў выдаць да свайго 50-годдзя.
28.06.2012 Салігорск: Рок-салідарнасць з забароненымі музыкамі
Увечары 27 чэрвеня ў Салігорску ў межах кампаніі “Рок-салідарнасць” адбылася творчая сустрэча з Пітам Паўлавым і Алегам Дземідовічам, музыкамі вядомага нон-канфармісцкага гурта N.R.M. Ініцыятары сустрэчы адзначаюць, што мэта кампаніі -- падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў.
14.06.2012 Black List of Arts - арт-праект пра забароненых творцаў
Аўтар арт-праекту пра забароненых творцаў Black List of Arts фатограф Сяргей Гудзілін у інтэрвію Tuzin.FM: «Ім ня трэба ад нас нейкае нікчэмнае шкадаваньне і сум. Калі яны для нас сапраўдныя лідэры — маральныя, культурныя, нацыянальныя, мы мусім ставіцца належна да іх. Але калі мы хочам сапраўды нешта зьмяніць, то замала будзе проста лайкаць фотачкі ў фэйсбучаку».
13.06.2012 Абласны начальнік ад культуры супраць беларусізацыі
Начальнік Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыкама Аляксандр Вярсоцкі патрабуе ад падначаленых “прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусізацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці”.
12.06.2012 Алег Дашкевіч: “Самы першы канфлікт у нашай краіне – уладаў і правоў чалавека”
Старшыня асацыяцыі BelFilm Алег Дашкевіч распавядае, як разьвіваецца сучасная беларуская кінадакументалістыка, якое месца ў ёй займае праваабарончая тэматыка і якой у фільмах паўстае Беларусь.
08.06.2012 Бабруйчане атрымалі адказ на зварот адносна папулярызацыі беларускай мовы
У сярэдзіне траўня бабруйскія сябры ТБМ збіралі подпісы за папулярызацыю беларускай мовы ў сваім горадзе, якія былі накіраваны разам са зваротам у гарвыканкам. Бабруйчане прасілі мясцовыя ўлады надаць беларускай мове не намінальны, а рэальны дзяржаўны статус.
04.06.2012 У вёсцы Прыпернае пратэстуюць супраць зносу клуба і біліятэкі
Вяскоўцы абураныя рашэннем Глыбоцкіх раённых уладаў знесці драўляны будынак, дзе месцяцца клуб і бібліятэка. Людзі нагадалі кіраўніку ідэалагічнага аддзелу райвыканкама Міхаілу Чарапкоўскаму, што ў сваёй перадвыбарчай праграме, балатуючыся ў райсавет, ён абяцаў адваротнае – адрамантаваць будынак.
28.05.2012 «Справаводства па-беларуску!» прапаноўвае больш ужываць беларускую мову ў спорце
«Як прыклад мы прывялі стадыён ФК «Гомель», дзе дыктарскае суправаджэнне з гэтага года ідзе па-беларуску, а таксама канал «Беларусь-2», дзе таксама з гэтага сезона некаторыя матчы пачалі каментаваць цалкам па-беларуску, чаго вельмі даўно не было".
24.05.2012 «Жыве Беларусь» у Канах
Кінастужка «Жыве Беларусь» польскага рэжысэра Кшыштафа Лукашэвіча пабудаваная на рэальных падзеях. Яна апавядае пра змаганьне беларускае моладзі супраць дыктатуры. Сярод беларускіх патронаў фільму, каму значыцца падзяка ў тытрах, - Алесь Бяляцкі.
20.05.2012 Аршанцы сумняваюцца ў міліцэйскай інфармацыі
У пачатку траўня жыхары Оршы з непрыхаваным абурэннем дзяліліся адзін з адным ашаламляльнай інфармацыяй. На Зайцаўскіх могілках, што размешчаны на гарадской ускраіне, нейкія вандалы разграмілі больш за 30 помнікаў. Следчы камітэт па Аршанскім раёне паведаміў: падазраваны затрыманы.
14.05.2012 У Бабруйску пачаўся збор подпісаў за пашырэнне беларускай мовы
Бабруйчане звяртаюцца да Дзмітрыя Бонахава з некалькімі ідэямі і прапановамі, сярод якіх -- пераклад на беларускую мову шыльдачак з назвамі вуліц (асабліва ў гістарычным цэнтры), Палаца шлюбу, карціннай галерэі, крамаў, кропак харчавання. Таксама просяць вырабляць на роднай мове больш сацыяльна-патрыятычных банераў з цытатамі пісьменнікаў, у тым ліку бабруйскіх.
11.05.2012 У Брэсце змагаюцца за захаванне гістарычнай забудовы
Мясцовыя праваабаронцы і краязнаўцы дамагліся ад гарадскіх уладаў, каб прадстаўнікі “вертыкалі” не спяшаліся даваць згоду на будаўніцтва гатэля ў месцы, якjt належыць да гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Брэста”.
02.05.2012 Бабруйск: Беларускую мову вярнулі ў тралейбусы
Агучванне прыпынкаў на беларускай мове вярнулася ў бабруйскія тралейбусы. Нагадаем, што нядаўна некаторыя жыхары горада былі моцна абураныя русіфікацыяй гэтага віда транспарта і нават пачалі звяртацца за тлумачэннямі ў тралейбуснае ўпраўленне.
30.04.2012 Правы беларускамоўных пакупнікоў лабіруюць гомельскія актывісты
Грамадзянская ініцыятыва “Справаводства па-беларуску!” распачала новую кампанію па папулярызацыі беларускай мовы ў галіне абслугоўвання і рэкламы – “Тут абслугоўваюць і па-беларуску!”.










