Навіны на тэму: культура
08.02.2013 Выйшла кніга Алеся Бяляцкага, падрыхтаваная за кратамі
Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ. Укладаньне кнігі Алесь Бяляцкі пачаў у 2011 годзе на волі, а пасьля арышту працягнуў працу за кратамі — у турмах у Менску, Жодзіне і Бабруйску.
07.02.2013 Бабруйчане занепакоеныя станам мясцовых архітэктурных помнікаў
У Бабруйску ўтварылася ініцыятыўная група аднадумцаў, занепакоеных станам архітэктурных помнікаў. У бліжэйшы час актывістамі будуць падрыхтаваныя дакументы для рэгістрацыі мясцовай суполкі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
07.02.2013 Фотафакт: Мастак патрабуе спыніць рэпрэсіі ў Беларусі
У Польшчы ў горадзе Торунь праходзіць выстава мастака з Беларусі Уладзіміра Сакалоўскага. Адна з карцін прысвечана палітычным рэпрэсіям у нашай краіне.
05.02.2013 У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў
Нагадаем, у Бабруйску сабралі подпісы за наданне новым вуліцам імёнаў рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага ў лістападзе мінулага года. Гэтую ідэю агучыў у лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.
05.02.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну
Кастусь Жукоўскі просіць даць яму дазвол размаляваць помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Такая ідэя ўнікла ў заяўніка пасля таго, як ён убачыў на вуліцах Пралетарскай і Кірава дамы, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі, але якія пры гэтым размаляваныя. Ён дадае, што на помніку Леніну размешчана такая ж таблічка, як і на размаляваных дамах (пра тое, што яны з'яўляюцца помнікам гісторыі).
05.02.2013 Пашкоджана пляцоўка Мілавідскага помніка ў гонар паўстанцаў 1863 года
П’яны кіроўца пашкодзіў пляцоўку ля Мілавідскага памятнага знака (Баранавіцкі раён) у гонар паўстанцаў 1863 года. У нецвярозым стане ён урэзаўся на машыне ў земляны насып і моцна разбурыў яго. Удар быў такі моцны, што груды зямлі пераваліліся на другі бок насыпа.
02.02.2013 У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)
Арганізатары сумясцілі дыктоўку з своеасаблівым вечарам памяці Каліноўскага. Мясцовыя актывісты Вольга Піманава і Юры Грынявецкі нагадалі прысутным пра асноўныя этапы жыцця беларускага героя, цытавалі яго вершы, закранулі момант гістарычных спрэчак вакол асобы Кастуся Каліноўскага.
29.01.2013 Аршанская грамадскасць патрабуе выканання закона “Аб ахове спадчыны”
Аршанскае маладзёжнае аб'яднанне "Звяз" афіцыйна звярнулася да гарадскіх служб Оршы з патрабаваннем прыняць належныя мерах па захаванні былога манастыра Фрацысканцаў. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 18 стагоддзя сёння знаходзіцца ў дрэнным стане і можа сама разбурыцца, калі цяпер не праявіць да яе ўвагі.
28.01.2013 У Мінску забаронены выступ гродзенскага гурту Dzieciuki
Гродзенскі гурт Dzieciuki, што мусіў у суботу ўвечары выступіць у мінскім клубе Jolly Roger Cafe (Талбухіна, 4), так і з’ехаў у Гродна, не сыграўшы.
24.01.2013 Міхалка і Вольскага вылучылі на афіцыйную прэмію «Брэнд года»
Абодва музыканты знаходзяцца ў так званым "чорным спісе" выканаўцаў.
24.01.2013 У Бабруйску запрацуе “Народны універсітэт”
З 24 студзеня ў Бабруйску па ініцыятыве мясцовай Рады дэмакратычных сіл пачынае сваю працу “Народны універсітэт”. Першыя заняткі будуць прысвечаныя афіцыйным гербу і сцягу, расказаў старшыня сацыял-дэмакратаў Юры Грынявецкі.
24.01.2013 Баранавічы: гарадскі аддзел культуры не даў памяшкання для дыктоўкі 2 лютага
Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшкання гарадской бібліятэкі для дыктоўкі 2 лютага, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Вось ужо 3-ці год запар гарадскія ўлады ігнаруюць просьбу сяброў ТБМ аб выдзяленні памяшкання для правядзення дыктоўкі па беларускай мове.
22.01.2013 У Бабруйску рыхтуюцца да агульнанцыянальнай дыктоўкі
У гэтым годзе агульнанцыянальная дыктоўка прысвечана жыццю і дзейнасці Кастуся Каліноўскага, паўстанню 1863 года. Бабруйчане вырашылі таксама прытрымлівацца гэтай тэмы і ўжо пачалі рыхтавацца да мерапрыемстваў.
22.01.2013 Баранавіцкі гарвыканкам супраць сустрэчы грамадскасці з гісторыкам Анатолем Тарасам
Аддзел культуры выканкама адмовіў у прадстаўленні памяшкання гарадской бібліятэкі для творчага вечара, паведаміў старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.
22.01.2013 Сябры Партыі БНФ паскардзіліся ў пракуратуру на галоўнага архітэктара Віцебска
У заяве гаворыцца пра перспектыўнае будаўніцтва Палаца ўрачыстых абрадаў. Рашэнне пабудаваць яго ў раёне гістарычнай забудовы партыйцы лічаць супрацьзаконным. І бачаць парушэнне правоў грамадзян у тым, што падобныя праекты не выносяцца на грамадскае абмеркаванне, а прымаюцца "кулуарна і непразрыста".










