Навіны на тэму: культура
22.04.2013 Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве
Бел-чырвона-белыя сцягі, атмафера свабоды і музыка. Так прайшоў канцэрт "Салідарная з Беларуссю". На Кракаўскім прадмесці ў Варшаве на адной сцэне выступілі музыкі з Польшчы і Беларусі. «Дзецюкі», «Крамбамбуля» ды польскія гурты «Ізраэль», «Мунек Сташчык» і «Страхі на Ляхі».
22.04.2013 На разбурэнні ў Брэсцкай крэпасці скардзяцца ў Генеральную пракуратуру
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч просіць Генеральнага пракурора Беларусі распачаць крымінальную справу наконт пашкоджання асаблівай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляюцца пабудовы ў Брэсцкай крэпасці.
17.04.2013 У Гродне знішчаюць чарговыя гістарычныя будынкі
Вайсковыя кашары і чыгуначную станцыю гарадзенскай крэпасці Першай святовай вайны разбураюць камунальнікі і будаўнікі.
17.04.2013 Салігорскія ўлады адмаўляюцца рабіць беларускамоўныя шыльды
Сярод іншага ТБМ патрабавала вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове, уваход якіх дагэтуль аздоблены шыльдамі толькі на рускай мове.
17.04.2013 Баранавічы: грамадскасць спрабуе ўратаваць адзін з самых старажытных будынкаў горада
Адзін з самых прыгожых і старажытных дамоў у Баранавічах (“прыбытковы дом” па вул. Тэльмана, 16) плануюць і могуць хутка зруйнаваць з мэтаю пашырэння вуліцы Тэльмана. Таму Анжаліка Камбалава звярнулася ў Міністэрства культуры з просьбаю надаць яму статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16.04.2013 Паліна Качаткова: Быць праваабаронцам для пісьменьніка карысна
Імя пісьменьніцы Паліны Качатковай многія звыклі атаясамліваць з праваабарончай дзейнасьцю, з цэнтрам «Вясна», дзе яна шмат гадоў працавала. Штодзённае знаходжаньне на вастрыі чужога болю — ці спрыяе гэта мастацкай творчасьці? Ці лёгка напісаць кнігу супольна з аўтарам, які знаходзіцца за кратамі? Паліна Качаткова - у «Вольнай студыі» на Радыё “Свабода”.
16.04.2013 У Дзятлаўскім раёне зруйнавалі мураваны вадзяны млын з ансамблю сядзібы Пратасевічаў
Фармальна знішчэнне гістарычнага будынку адбылося законна, таму што ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14.04.2013 Салігорск: чыноўнікі падманулі, што ў горадзе ёсць беларускамоўны садок
Старшыня раённага Савету дэпутатаў Лідзія Клішэвіч і старшыня раённага выканаўчага камітэту Аляксанд Рымашэўскі падманулі салігорскую грамадскасць. Яны заявілі, што “ў Салігорскім раёне робіцца ўсё для таго, каб беларуская мова не страціла свой статус”.
13.04.2013 Талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)
Баранавіцкія грамадскія актывісты 13 красавіка арганізавалі талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. Раней тут адбылася аўтамабільная аварыя і актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму тэрыторыя вакол помнікаў стала вельмі забруджанай.
10.04.2013 Татальны павал лесапасадак каля Мілавідскіх помнікаў (фота)
Мясцовыя ўлады працягваюць татальны павал лесапасадак вакол Мілавідскіх помнікаў (Баранавіцкі раён). Гэтую працу выконвае Івацэвіцкае ДЭУ-23. Зрэзаны лес складзіруецца на нявызначаны тэрмін на пляцоўцы за каталіцкай капліцай.
08.04.2013 Руся: «Патрэбы ў пратэстным року цяпер няма»
Вядомая сьпявачка ў вялікім інтэрвію жорстка канстатавала: беларускую мову ўратаваць не ўдаецца, яна не прыжываецца і адыходзіць. Руся таксама заявіла, што пратэстны рок вычарпаў сябе і распавяла пра той момант, калі сама зразумела, што праз рок-н-рол ня здольная паўплываць на сытуацыю.
08.04.2013 Прапануйце свой лагатып для «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013»!
Прапануем Вам паўдзельнічаць у конкурсе на распрацоўку лагатыпу для "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013", які ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў траўні гэтага года за ўдзелам беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў еўрапейскіх дзяржаў.
05.04.2013 У Расіі працягваюцца забароны выступаў непажаданых рок-музыкаў з “тэхнічных прычынаў”
“Такіх дзівакоў, як вы, хутка змые жыццё ва ўнітаз гісторыі, з вядомых ужо ўсім нам “тэхнічных прычынаў", - праракае лідэр ДДТ губернатару Бранскай вобласці, які забараніў выступы гурта. Пра прычыны адмены канцэртаў Юрый Шаўчук 4 красавіка выказаўся у сваім блогу на сайце “Эха Масквы”.
26.03.2013 Ілюстрацыі да Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека прэзентавалі на адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні
Аўтар работ - мастачка Вольга Бабурына з Маладзечна. Імпрэза адбылася ў віленскай гарадской Ратушы.
18.03.2013 Баранавічы: Актывісты сабралі подпісы за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года
Баранавіцкія грамадскія актывісты сабралі 148 подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года і накіравалі іх старшыні Мілавідскага сельскага савета (Баранавіцкі раён) Ірыне Сушчык. "Мы не толькі просім, але і самі прымем удзел у добраўпарадкаванні".










