Навіны на тэму: выбары-2020
21.07.2020 Супрацоўнікі дзіцячых садоў вырашаць зыход выбараў прэзідэнта ў "Новай Баравой"
Два ўчасткі на тэрыторыі "Новай Баравой" – дзве камісіі, сфармаваныя па вытворчаму прынцыпу, які вельмі крытыкуецца назіральнікамі за выбарамі. На папярэдніх "сонных" выбарах у парламент усё прайшло паважна і ціха. Як выйдзе цяпер?
21.07.2020 Гомель: На ўвесь раён – адна школа для сустрэч з выбаршчыкамі, у гарвыканкаме не бачаць праблемы
Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка звярнуўся да старшыні Гомельскага гарвыканкама па факце вызначэння месцаў у Цэнтальным раёне горада для ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.
21.07.2020 Назіральнікі ад ПАСЕ не прыедуць на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) не будзе весці назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, пішуць naviny.by са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.
21.07.2020 Назіральніку адмовілі ў прысутнасці на трэнінгу для УВК. Ён кажа пра пагаршэнне ўмоваў па назіранні
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Фрунзенскі выбаркам Мінска з заявай даць яму магчымасць прысутнічаць на трэнінгу для ўчастковых камісій, на якім тлумачыцца выбарчае заканадаўства.
21.07.2020 Кандыдаты паведамілі, колькі правядуць сустрэч з выбаршчыкамі. Больш за ўсё — Лукашэнка
Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб заяўках на пікеты і сустрэчах з выбаршчыкамі, якія падалі кандыдаты. Па дадзеных на 20 ліпеня, больш за ўсё іх збіраецца правесці штаб дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
20.07.2020 Гарвыканкам патрабуе, каб "Бабруйскі кур'ер" выдаліў відэасюжэты пра выбары
У рэдакцыю "Бабруйскага кур'ера" прыйшоў ліст ад начальніцы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбачовай з патрабаваннем прыбраць з сайта пяць відэаролікаў на тэму перадвыбарнай кампаніі.
20.07.2020 Агітацыйныя пікеты ў Магілёве: супрацьстаянне каманды Ціханоўскай і каманды Лукашэнкі
У Магілёве першымі пікет правялі давераныя асобы Святланы Ціханоўскай. Каманда Лукашэнка на гэта адказала нібыта не агітацыйным "Моладзевым цягніком".
20.07.2020 Андрэй Дзмітрыеў заклікаў у Віцебску браць актыўны ўдзел у назіранні за выбарамі
19 ліпеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул. Леніна адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Дзмітрыевым. Пабачыць яго і задаць пытанні прыйшлі каля 40 віцяблянаў.
20.07.2020 Вярхоўны суд адхіліў скаргу Цапкалы на нерэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты.
20.07.2020 Місія СНД будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі, АБСЕ — не
Місія СНД возьме ўдзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на агенцтва «Інтэрфакс». Пра гэта паведаміла дарадца прэс-службы выканкаму Садружнасці Марыя Гуцала 20 ліпеня.
20.07.2020 Справаздача па маніторынгу агітацыйнага пікету 19 ліпеня ў Мінску
19 ліпеня ў Мінску ў Парку Дружбы народаў адбыўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай.
20.07.2020 У Гомелі агітавалі супраць Лукашэнкі
Як паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Адзіночанка, 18 ліпеня ў Гомельскім ДК глухіх адбылася сустрэча, прысвечаная агітацыі супраць А. Лукашэнкі.
20.07.2020 У Рэчыцы выканкам спрабуе прымусіць агітаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў толькі ў працоўны час
15 ліпеня пасля абеду давераная асоба кандыдата на прэзідэнта Андрэя Дзмітрыева, абласны кіраўнік грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Алег Шабетнік падаў у Рэчыцкі райвыканкам паведамленне пра намер праводзіць пікетаванне штодня, пачынаючы ад 17 ліпеня з 8 да 22 гадзіны на адзінай ва ўсім Рэчыцкім раёне пляцоўцы для масавых агітацыйных мерапрыемстваў перад капліцай Еўфрасінні Полацкай.
20.07.2020 Мінгарвыканкам адмовіўся паляпшаць месцы для агітацыі. Што скажа суд?
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка звярнуўся ў Мінгарвыканкам аб неабходнасці змянення прынятага ім Рашэння аб вызначэнні ў Мінску месцаў для агітацыі. І вось, што з гэтага атрымалася.
20.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.










