Навіны на тэму: рэпрэсіі
05.06.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне
Сёння група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку.
04.06.2020 Суды ў Наваполацку і Мінску. Арышты і затрыманні. Татальная блакіроўка актывістаў
Андрэй Зуеў і Артур Сінега сёння, чацвёртага чэрвеня, былі асуджаныя судом горада Наваполацка да 15 сутак арышту кожны.
03.06.2020 "Пастаяў на плошчы некалькі хвілін". Судовы канвеер у Гомелі
Другога чэрвеня гамельчука Дзмітрыя Канеўскага пакаралі штрафам у 5 базавых велічынь за нібыта актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікеце сёмага траўня на плошчы Леніна. Пакаралі і іншых "удзельнікаў".
03.06.2020 «У разгоне ўдзельнічаў сваяк з АМАПу». Гродзенка распавяла, як на пікеце 29 траўня затрымлівалі яе хлопца
Сяргея Калмыкова затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманні ў Мінску. Яго дзяўчына Ірына кажа, што ён невінаваты. Падчас затрыманняў на плошчы быў сваяк Сяргея з АМАПа.
02.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Масавыя пікеты па збору подпісаў, затрыманні, штрафы і суткі. Суды не задавальняюць скаргі аб фармаванні выбарчых камісій, а ПЦ "Вясна" прэзентаваў дзевятую кнігу серыі "Беларуская турэмная літаратура".
30.05.2020 Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе
Стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 КК за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
29.05.2020 "Кнігі забралі, а ў камеры былі вошы". Актывіст "кандыдатаў пратэсту" Арцём Бабок распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП
Актывіст "Народнай Грамады" Арцём Бабок — адзін з паплечнікаў "кандыдатаў пратэсту", затрыманых 19 траўня ў Вярхоўным судзе. Рашэннем суду Савецкага раёна горада Мінска ён атрымаў 7 сутак. Пасля адбыцця свайго арышту ў ЦІП актывіст расказаў "Вясне", як яго затрымлівалі і якімі былі ўмовы ўтрымання ў ЦІП.
29.05.2020 У Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні выбараў
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка ЕП па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.
26.05.2020 У Брэсце судзяць праваабаронцу Рамана Кісляка. Суды прайшлі і ў Мінску з Лідай
Вінавацяць Кісляка ў несанкцыянаваным удзеле ў масавых мерапрыемствах 12 красавіка і 3 траўня (шэьце “кармленне галубоў”). Але праваабаронца падкрэслівае, што быў на гэтых сходах у якасці менавіта назіральніка, а не ўдзельніка.
20.05.2020 Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску
19 і 20 траўня ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»).
19.05.2020 "Гэта персанальныя рэпрэсіі". Праваабаронца Аляксандр Буракоў выйшаў з ІЧУ
Журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў выйшаў з магілёўскага ІЧУ пасля 10-суткавага арышту. Менавіта так яго пакаралі за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня (артыкул 23.34 КаАП).
19.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Рэпрэсіі над удзельнікамі мірных сходаў працягваюцца, што з'яўляецца традыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распачынае незалежнае назіранне. А 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансафобіі.
18.05.2020 "Мяне спрабуюць запалохаць". Пракуратура разгледзела скаргу Алены Маслюковай на канфіскацыю тэлефона і ноўтбука
Пракуратура Светлагорскага раёна адказала праваабаронцы "Вясны" Алене Маслюковай на скаргу на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука. Праваабаронца расцэньвае распачатую ў дачыненні да яе праверку як ціск уладаў у сувязі з выбарчай кампаніяй.
13.05.2020 Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны былі ізноў судзіць праваабаронцаў, але...
У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер. Запланаваны суд над праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. Ён ужо некалькі дзён запар знаходзіцца ў ІЧУ. Суд над Раманам Кісляком запланаваны на наступны дзень.
13.05.2020 Беларусь: Абвяшчэнне прэзідэнцкай кампаніі азмрочанае пераследам мірных пратэстоўцаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед мірных актывістаў грамадзянскай супольнасці і вызваліць затрыманых.










