Навіны на тэму: рэпрэсіі
17.06.2020 Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
16.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Беларусі працягваюць судзіць за удзел у стрымах і пікетах па збору подпісаў. Дзе мяжа паміж такім пікетам і несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам? Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"?
12.06.2020 Алену Маслюкову будуць судзіць. Праваабаронцы патрабуюць спыніць яе пераслед
На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні.
11.06.2020 Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі
Тэрміновая заява праваабарончай супольнасці Беларусі
11.06.2020 "Саюз беларускіх пісьменнікаў": Гэта неабгрунтаваныя рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнага пратэсту
Рада "Саюза беларускіх пісьменнікаў" прыняла заяву ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі. Яны гэта звязваюць з чарговымі кадравымі перастаноўкамі ў беларускім урадзе.
11.06.2020 Уладзімір Лабковіч пра заяву Ціханоўскай: Гэта лагічны вынік жорсткай кампаніі пераследу
Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская 11 чэрвеня заявіла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы на тры дні – 12, 13 і 14 чэрвеня.
10.06.2020 Серада: суды і затрыманні працягваюцца
Суды і затрыманні працягваюцца 10 чэрвеня. Пад рэпрэсіі трапілі тыя, хто тым ці іншым чынам быў звязаны з пікетамі па збору подпісаў: сябра ініцыятыўнай групы, удзельнікі пікетаў, журналісты "Белсат", якія яго асвятлялі.
09.06.2020 За межамі сумлення і закона: Як гомельская міліцыя без дай прычыны “палюе” на журналістку
Журналістка-фрылансер, сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова з Гомеля звярнулася з заявай у пракуратуру. Яна хоча высветліць, на якой падставе і з якой нагоды супрацоўнікі міліцыі дэманстратыўна дзяжураць каля яе прыватнага дома.
09.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.
09.06.2020 Дома ў Андрэя Новікава праходзіць вобшук, дзе ён сам - дагэтуль дакладна невядома
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзяць вобшук у доме арыштаванага Андрэя Новікава.
09.06.2020 “Пікет па збору подпісаў — гэта несанкцыянаваны мітынг?” Актывіст Валер Рабцаў атрымаў буйны штраф
Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь – за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Менавіта там праводзіліся шматлікія пікеты ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў.
09.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Працягваюцца суды і затрыманні падчас і пасля пікетаў па збору подпісаў. Цэнтральная выбарчая камісія на сваім паседжанні чацвёртага чэрвеня не задаволіла ніводнай скаргі. Менскі студэнт патрымаў дзве хвіліны плакат на адным з пікетаў — і быў асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
09.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Ёсць усе падставы для прызнання абвінавачаных па артыкуле 342 палітзняволенымі
Праваабаронца “Вясны“ Валянцін Стэфановіч лічыць, што маюцца ўсе падставы для прызнання усіх абвінавачаных па артыкуле 342 і асобаў, якія ўтрымліваюцца зараз пад вартай, палітычнымі зняволенымі:
06.06.2020 Неспакойная субота: затрыманні і пераслед не спыняюцца
У Кобрыне знік Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэа-роліках “Белсат”, якія былі прысвечаны блогеру Сяргею Ціханоўскаму.
06.06.2020 Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця
Правааборонца “Вясны” Аляксей Лойка тэрмінова звярнуўся ў ГУУБ МУС з патрабаваннем неадкладна вызваліць Лазарчык Алену Мікалаеўну, якая другія суткі ўтрымліваецца ў ізалятары на Акрэсціна.










