Навіны на тэму: рэпрэсіі
28.07.2020 Amnesty International запусціла петыцыю супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
20.07.2020 Зміцер Паліенка асуджаны на 45 сутак адміністрацыйнага арышту
Пра гэта піша «Новы Час» са спасылкай на жонку вязня Насту Паліенка.
17.07.2020 Падтрымай арыштаваных паштоўкай салідарнасці!
Некалькі дзясяткаў затрыманых 14 і 15 ліпеня па ўсёй краіне асудзілі на арышты ад 5 да 20 сутак. Мы заклікаем падтрымаць маладых людзей і падпісаць ліст ці паштоўку салідарнасці.
16.07.2020 Пераслед журналістаў на масавых мерапрыемствах працягваецца
Журналіст Радыё Свабоды Антон Трафімовіч збіраецца падаць заяву на збіццё пры затрыманні ў Следчны камітэт.
15.07.2020 "Я за справядлівасць". Чаму асуджаныя за "Ланцуг салідарнасці" абскарджваюць рашэнне суда?
69 чалавек, пакараных за акцыі «Ланцуг салідарнасці», звярнуліся ў ПЦ «Вясна» за дапамогай у абскарджанні рашэнняў судоў першай інстанцыі. Некаторыя з іх падзяліліся з «Сясной» сваімі гісторыямі і распавялі, што іх падштурхнула прайсці шлях абскарджання.
10.07.2020 Найбуйнейшыя праваабарончыя арганізацыі заклікаюць КПЧ ААН працягнуць мандат Cпецдакладчыка па Беларусі
Amnesty International, Civil Rights Defenders, Фундацыя дамоў правоў чалавека, Human Rights Watch і FIDH заклікаюць Савет па правах чалавека ААН працягнуць мандат Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 44-й сесіі Савета, якая распачалася 30 чэрвеня.
10.07.2020 Дэпутаты парламентаў краін ЕС стануць “хроснымі” беларускіх палітвязняў
9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
10.07.2020 Тактыка адкладзеных арыштаў: Навошта гэта ўладам?
У сістэме адміністрацыйнага пакарання ў апошнія гады нярэдка здараюцца сітуацыі, калі пасля вынясення судом пастановы аб адміністрацыйным арышце, грамадзяніна адпускаюць дамоў: адсядзіш, маўляў, потым.
08.07.2020 «Пасадзім цябе потым». Актывісту Уладзіміру Кійко прысудзілі 10 сутак, а потым нечакана вызвалілі
Актывісту Уладзіміру Кійко сёмага ліпеня прысудзілі 10 сутак, адвезлі ў ЦІП адбываць арышт, але неўзабаве вызвалілі.
08.07.2020 “Рэпрэсіі ёсць рэпрэсіі”. Вольга Нікалайчык вышла з ЦІП пасля 30 сутак, але наперадзе — новыя арышты
Рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык сёмага ліпеня выйшла з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Там яна адседзела 30 сутак, 22 з якіх — у штрафным ізалятары.
07.07.2020 Праваабаронца: Еўрапарламенту неабходна патрабаваць ад беларускіх уладаў спынення рэпрэсій
Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі.
07.07.2020 Камітэт па абароне журналістаў: Беларускія ўлады затрымалі па меншай меры шэсць блогераў
Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых за іх працу, і дазволіць прэсе асвятляць выбары, якія павінны адбыцца ў краіне, не асцерагаючыся пераследаў, заявіў Камітэт па абароне журналістаў.
07.07.2020 Актывістка Вольга Нікалайчык месяц правяла ў ізалятары, наперадзе яшчэ 28 сутак
Ужо месяц актывістка Вольга Нікалайчык знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Яе затрымалі на пікеце па зборы подпісаў на Камароўцы, далі суткі за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі", потым былі яшчэ суды-разам 58 сутак арышту, 17 з іх Вольга правяла ў карцэры.
05.07.2020 “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”
Як завіў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку і былі "ласкавымі". Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні (19 і 20 чэрвеня) затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным.
02.07.2020 МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.










