Навіны на тэму: рэпрэсіі
12.08.2020 “Кожны дзень па начах там крычалі людзі”. Гісторыя затрыманага мінчука, які вярнуўся з Акрэсціна
Затрыманы 9 жніўня мінчук выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў раніцай 12 жніўня. Увесь гэты час яго, як і іншых затрыманых, не кармілі; у камеры на шэсць месцаў утрымлівалася 40 чалавек, а амапаўцы абражалі і збівалі людзей па начах. На ўмовах ананімнасці ён пагадзіўся распавесці “Вясне” падрабязней, што яму давялося перажыць.
12.08.2020 «Турму на Акрэсьціна ператварылі ў канцлягер». Праваабаронца Бяляцкі пра беспрэцэдэнтны гвалт
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі з генацыдам, а месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
11.08.2020 Міжнародная супольнасць аб фальсіфікацыі выбараў і маштабнае гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі
Зварот сябраў Платформы грамадзянскай салідарнасці
11.08.2020 FIDH: Міліцыя мусіць устрымацца ад ужывання празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў
FIDH яшчэ раз заклікае ўлады ўстрымацца ад гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
11.08.2020 Amnesty International патрабуе неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку міліцыі ў Беларусі і вызваліць усіх затрыманых
Прадстаўнікі Amnesty International у Мінску сталі сведкамі жахлівага гвалту з боку спецназа ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі ўчора ўвечары на вуліцы горада пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў.
10.08.2020 БАЖ: У Мінску стралялі менавіта ў журналістаў
Як паведамляе тг-канал "Нашай Нівы", журналістку выдання Наталлю Лубнеўскую параніла ў нагу гумавой куляй. Яе з месца падзеяў забрала хуткая дапамога. Агонь вялі людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай.
10.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
07.08.2020 Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH, праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў.
06.08.2020 Актывіста адправілі адбываць "суткі" са станоўчым тэстам на COVID-19
Як стала вядома "Вясне", сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна адправілі адбываць адміністрацыйны арышт, на які яго асудзілі два месяцы таму, са станоўчым тэстам на COVID-19.
06.08.2020 Дваццаць пяць ПЭН-цэнтраў выступілі з заявай супраць рэпрэсій у Беларусі
Супольная заява Міжнароднага ПЭН-клуба і Беларускага ПЭН-цэнтра
05.08.2020 Спыніць рэпрэсіі і пагрозы — Салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю
Праўленне Грамадзянскага форума ЕС-Расія абуранае беспрэцэдэнтнай хваляй пераследу грамадзянаў Беларусі і лідэраў грамадзянскай супольнасьці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
03.08.2020 Amnesty International: Узброеныя сілы не павінны ўмешвацца ў пратэстныя акцыі ў Беларусі
У Беларусі няма ніякай відавочнай неабходнасці ў прыцягненні Узброеных сілаў у забеспячэнне парадку. Заява аб магчымасці іх прымянення ў кантэксце пратэстаў, якія працягваюцца і ў пераважнай большасці выпадкаў з'яўляюцца мірнымі, відавочна накіравана на застрашванне тых, хто рэалізуе сваё права на свабоду мірных сходаў.
31.07.2020 Салідарнасць – наша сіла! Падпішы паштоўкі арыштантам
Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падпісаць паштоўку або напісаць ліст тым, хто зараз знаходзіцца за кратамі.
31.07.2020 На час выбараў актывістаў ізалююць: затрымліваюць для адбыцця папярэдне прызначаных арыштаў
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.
28.07.2020 ІЧУ не прымае перадачы для Дзмітрыя Паліенкі. Яго змясцілі ў ШІЗА
28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info.










