Навіны на тэму: выбары-2016
24.06.2016 Уладзімір Лабковіч: Заява Ярмошынай не юрыдычная, а палітычная
Старшыня ЦВК публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе, і гэтая заява адлюстроўвае сённяшні падыход уладаў да правядзення выбараў, канстатуе эксперт “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”.
24.06.2016 Дэмакратычныя арганізацыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і Магілёўскую абласную камісіі
Цэлы шэраг сваіх прадстаўнікоў дэмакратычныя арганізацыі Магілёўшчыны вылучылі і ў акруговыя выбарчыя камісіі, аднак тут іх актыўнасць назіраецца, у асноўным, у буйных гарадах – у Магілёве і Бабруйску.
23.06.2016 У Бабруйску стала болей месцаў для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў
Бабруйскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаванняў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў.
22.06.2016 Бялынічы: месцы, забароненыя для правядзення пікетавання для збору подпісаў, тыя ж, што і падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў
Пэўныя складанасці ў працы ініцыятыўных груп дэмакратычных прэтэндэнтаў ствараюцца з-за забароны збіраць подпісы ўнутры памяшканняў гандлю.
22.06.2016 На Случчыне і Салігоршчыне знікла амаль шэсць тысяч выбаршчыкаў
Спісачная колькасць выбаршчыкаў на Случчыне і Салігоршчыне істотна зменшылася ў параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2012-га года -- амаль на шэсць тысяч.
22.06.2016 На Гарадзеншчыне выбары адбудуцца толькі для расейскамоўных жыхароў?
Арыгінальны падыход да інфармавання насельніцтва пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэманструе гарадзенская ўладная вертыкаль.
21.06.2016 Толькі абвесціла пра жаданне пайсці на выбары, як папярэдзілі пра звальненне
Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала паведамленне пра тое, што працоўны кантракт з ёй сканчваецца, і трэба рыхтавацца да звальнення.
21.06.2016 Рагачоў: у мясцовай газеце тэму выбараў замяніў піяр «Белай Русі»
Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» у адмысловай рубрыцы «Выбары» і на сайце газеты больш піша пра дзейнасць «Белай Русі», чым падае канкрэтную інфармацыю пра выбары ў ПП НС.
21.06.2016 Большасць дзяржаўных раённых газет Брэсцкай вобласці пакуль ігнаруюць кампанію па выбарах
Толькі асобныя выданні (у прыватнасці, “Пінскі веснік” і “Кобрынскі веснік”) ужо маюць на сваіх інтэрнэт-старонках адпаведныя рубрыкі, прысвечаныя сёлетняй выбарчай кампаніі.
20.06.2016 Гомельская вобласць: колькасць выбаршчыкаў у сельскіх раёнах істотна зменшылася
Агульная колькасць выбаршчыкаў у 2012 годзе ў Хойніцкай акрузе складала 61 613 чалавек. На выбарах-2016 – 58 066 чалавек, і гэта пры тым, што да акругі дадаліся яшчэ два сельскія Саветы Рэчыцкага раёна.
20.06.2016 Старт выбарчай кампаніі на Салігоршчыне незаўважны
Мясцовыя сродкі масавай інфармацыі паспелі адрапартаваць аб прызначэнні даты чарговых выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на 11 чэрвеня, але больш ніякай інфармацыі на гэту тэму ў салігорскіх медыях так і не з’явілася.
20.06.2016 Партыя “Справядлівы свет” вылучыла 75 прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій
19 чэрвеня адбылося паседжанне пленума цэнтральнай рады Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у Мінску.
20.06.2016 Тэма выбараў для раённых газет Магілёўшчыны не з’яўляецца актуальнай
Да гэтага часу на большасці інтэрнэт-сайтаў раённых газет Магілёўшчыны няма нават адмысловых банераў “Выбары-2016”, націснуўшы на якія, можна было б даведацца аб навінах перадвыбарчай кампаніі ў раёне, вобласці і краіне.
19.06.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 чэрвеня
Назіранне вядуць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
17.06.2016 Бабруйск: у гарадскіх акругах выбаршчыкаў стала болей, у сельскай -- паменела
Як і падчас мінулых выбараў у ПП НС, колькасць выбаршчыкаў у Ленінскай і Першамайскай выбарчых акругах значна павялічылася, а на тэрыторыі Сельскай выбарчай акругі - традыцыйна зменшылася.










