Навіны на тэму: выбары-2016
27.06.2016 У выбарчыя акруговыя камісіі Віцебшчыны трапілі ўсяго 4 вылучэнцы ад дэмакратычных сілаў
“Рэйтынгавае галасаванне – калі галасуюць за кожнага прэтэндэнта па чарзе, і ў камісію ўключаюць таго, хто набраў большую колькасць галасоў. За “патрэбных людзей” галасавалі аднагалосна".
27.06.2016 Улады Магілёўскай вобласці не ўключылі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі ў склад выбаркамаў
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, спасылаючыся на рашэнне ЦВК, папрасіў растлумачыць па кожнай персаналіі прычыну ўключэння ці неўключэння ў склад камісіі. Кіраўнік абласной вертыкалі Уладзімір Даманеўскі прапанаваў яму звярнуцца з гэтым пытаннем пасля пасяджэння.
27.06.2016 У Мінску сфарміраваная 21 выбарчая камісія
27 чэрвеня ў Мінску былі сфарміраваныя выбарчыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
27.06.2016 Гродзенская прэса пакуль ніяк не асвятляе тэму выбараў
Аналіз гродзенскай гарадской, абласной і раённай прэсы за апошнія два тыдні дае яскравую карціну стаўлення ўладаў да выбарчай кампаніі.
27.06.2016 Умовы для правядзення пікетаў па зборы подпісаў у рэгіёнах істотна адрозніваюцца
Да 27 чэрвеня райвыканкамы мусяць вызначыць месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Да 18.00 гэтага дня толькі 2\3 афіцыйных старонак органаў улады Віцебшчыны размясцілі адпаведную інфармацыю.
27.06.2016 Гродзеншчына: з вылучаных 14 прэтэндэнтаў ад дэмакратычных партый у камісіі ўключаны 5
Паседжанне па фармаванні камісій на гэты раз знешне не мела фармальнага характару. Яно доўжылася ажно 2 гадзіны 10 хвілін, прыгадаем, што раней аналагічныя паседжанні праходзілі ў надзвычай хуткім тэмпе і займалі 15-20 хвілін.
27.06.2016 У акруговыя камісіі Гомельскай вобласці трапілі два прастаўнікі партыі «Справядлівы свет», у абласную камісію апазіцыянераў не ўключылі
Кожнаму прэтэндэнту на ўключэнне ў склад камісіі давалася кароткая характарыстыка і адбывалася рэйтынгавае галасаванне. Абмеркавання кандыдатур не было.
27.06.2016 Праваабаронца: перадвыбарчая кампанія ў Магілёве праходзіць нябачна
Улада не зацікаўлена, каб выбары станавіліся значнай падзеяй ў жыцці грамадства, лічыць магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын. Ён падкрэслівае, што звычайны чалавек наўрад ці можа сказаць, што ў Беларусі пачалася палітычная кампанія.
27.06.2016 Мінгарвыканкам вызначыўся з забароненымі месцамі для пікетавання
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
26.06.2016 Партыйцы вылучылі сваіх прэтэндэнтаў у абласныя і акруговыя камісіі. Якім будзе вынік?
Дэмакратычныя партыі Гродзеншчыны вылучылі ў склад акруговых і абласной камісій 14 чалавек. Брэсцкая вобласць: у абласную камісію вылучаны прадстаўнікі пяці палітычных партый, у акруговыя -- шасці
26.06.2016 Месцы, забароненыя для правядзення пікетавання па збору подпісаў: інфармацыя з рэгіёнаў
Магілёўшчына: рашэнні даволі ліберальныя. Салігорск: збіраць подпісы выбаршчыкаў забаронена на Цэнтральнай плошчы і каля помнікаў.
26.06.2016 У Баранавічах збіраюцца правесці пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах
Такая прапанова зыходзіць ад грамадскага актывіста Рыгора Грыка, які 24 чэрвеня накіраваў адпведную заяўку на пікет у мясцовы гарвыканкам. Сама акцыя запланавана на 16 ліпеня.
26.06.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20-26 чэрвеня
Выбарчая кампанія застаецца ў беларускім грамадстве малапрыкметнай падзеяй, нягледзячы на пэўную актывізацыю дзейнасці палітычных рухаў і партый.
24.06.2016 Райгазеты Гарадзеншчыны пра выбары: афіцыйныя паведамленні і дзейнасць “Белай Русі”
Сайты Слонімскай, Зэльвенскай, Дзятлаўскай, Навагрудскай, Лідскай і Ваўкавыскай раённых газет асабліва не спяшаюцца змяшчаць матэрыялы пра выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
24.06.2016 Афіцыйная інфармацыя аб выбарах з Магілёва - толькі ў кантэксце ГА "Белая Русь"
Адзіная інфармацыя, якая нейкім чынам адлюстроўвае актыўнасць грамадскіх арганізацый, існуючых у горадзе, датычна выбараў, гэта паведамленне аб пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета РГА "Белая Русь".










