Навіны на тэму: выбары-2016
29.06.2016 У Магілёве забаронена збіраць подпісы на галоўных плошчах горада
Магілёўскі гарвыканкам сёння апублікаваў рашэнне, згодна з якім забаронена праводзіць пікетаванні з мэтай збору подпісаў на вялікай колькасці месцаў у абласным цэнтры.
29.06.2016 У Мазырскай акруговай камісіі – два новыя сябры, і па «традыцыі» - чыноўнікі пад выглядам прадстаўнікоў грамадскасці
Cупрацоўніка райвыканкаму Вераніка Байкова прадстаўляе ў камісіі «Белую Русь». На мінулых выбарах яна прадстаўляла прафсаюзы. Галоўны ўрач мясцовай бальніцы Ігар Баранаў прадстаўляе прафсаюзы — а на мінулых выбарах вылучаўся таксама грамадскасцю - «Белай Руссю».
29.06.2016 У Івацэвічах сябра выбаркаму запрасілі на паседжанне акруговай камісіі яшчэ да яе стварэння
Атрымліваецца, што ў Івацэвічах пра тое, хто трапіць у склад выбарчай камісіі, ведалі яшчэ да выканання ўсіх неабходных працэдур і нават паспелі запрасіць тых, хто дакладна стане сябрам акруговага выбаркаму, на першае паседжанне.
28.06.2016 Бабруйск: інфармацыю пра паседжанні акруговых камісій даведацца было немагчыма
У адміністрацыях Першамайскага і Ленінскага раёнаў 28 чэрвеня прайшлі першыя паседжанні сфармаванх акруговых камісій. Але даведацца пра іх у жыхароў Бабруйску не было магчымасці: абвестак не было ні ў газетах, ні на сайтах гарвыканкаму і адміністрацый раёнаў.
28.06.2016 На вопыт працы ў камісіях найбольш звярталася ўвага пры фармаванні камісій па Брэсцкай вобласці
Камісіі ствараліся на “канкурэнтнай” аснове. Найбольш не пашчасціла патрапіць у іх прэтэндэнтам ад апазіцыйных партый і незалежным вылучэнцам.
28.06.2016 Раённыя адміністрацыі ў Магілёве размяшчаюць розны аб’ём інфармацыі пра ход выбарчай кампаніі
Адміністрацыя Ленінскага раёна Магілёва падае больш карыснай інфармацыі аб выбарах, чым гэта робіць адміністрацыя Кастрычніцкага раёна. Сайт Магілёўскага гарвыканкама за апошнія дні не абнаўляў перадвыбарчыя паведамленні.
28.06.2016 Брэсцкая вобласць: для пікетаў па зборы подпісаў – розныя ўмовы ў розных раёнах
Звестак пра рашэнні, якія тычацца месцаў, дзе забараняецца праводзіць пікеты для збору подпісаў, дагэтуль няма на сайтах Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Жабінкоўскага, Маларыцкага раёнаў і Брэсцкага гарвыканкаму.
28.06.2016 Самыя спрыяльныя ўмовы для збору подпісаў на пікетах у Віцебскай вобласці зацвердзіў Міёрскі райвыканкам
Адпаведнае рашэнне мясцовых органаў улады ўтрымлівае мінімум забаронаў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Віцебшчыны.
28.06.2016 Кіраўніцтва Магілёўскай абласной выбарчай камісіі не змянілася
Кіраўніком Магілёўскай абласной камісіі па выбарах у парламент 28 чэрвеня ў чарговы раз абраны начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Валерый Берастаў.
28.06.2016 Магілёўскі праваабаронца намераны абскардзіць адмову чыноўнікаў выконваць пастанову ЦВК
Адмова членаў аблвыканкама і прэзідыюма аблсавету абмяркоўваць прэтэндэнтаў у склад камісій і галасаваць па кожнай кандыдатуры персанальна з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства, лічыць магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
28.06.2016 Бабруйск: мясцовым СМІ выбары не цікавыя
Пакуль выбарчая кампанія ў Бабруйску праходзіць непрыкметна. У горадзе не заўважаны інфармацыйныя плакаты, мясцовыя СМІ таксама практычна не асвятляюць гэтую тэму.
28.06.2016 У Мінскую гарадскую камісію ўвайшлі два апазіцыйныя вылучэнцы
У выніку паседжання 27 чэрвеня прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінгарвыканкама было выдадзена рашэнне аб стварэнні Мінскай гарадской і акруговых выбарчых камісій у Мінску.
28.06.2016 На 8 з 17 сайтаў выканкамаў Гродзеншчыны да гэтага часу няма рашэнняў аб вызначэнні месцаў, забароненых для пікетаў па зборы подпісаў
Цікава тое, што ў Ваўкавыскім раёне пікеты можна будзе праводзіць усюды і нават побач з будынкамі выканаўчых і распараджальных органаў улады.
28.06.2016 Слуцкі выканкам забараніў збор подпісаў на цэнтральнай плошчы горада
Слуцкі райвыканкам нарэшце апублікаваў сваё рашэнне па месцах, забароненых для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў. Выявілася, што збор подпісаў на цэнтральнай плошчы горада мясцовыя ўлады забаранілі.
28.06.2016 Толькі адзін прадстаўнік апазіцыі ў акруговых выбаркамах Случчыны і Салігоршчыны
Па словах прысутнага на паседжанні намесніка старшыні грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, улады толькі рабілі выгляд абмеркавання кожнай кандыдатуры, але насамрэч падыход не змяніўся.










