Навіны на тэму: выбары-2016
26.07.2016 Прадстаўнікі ад палітычных партый складаюць крыху больш за 2% ад колькасці вылучаных у склад участковых камісій у Брэсцкай вобласці
Акрамя таго, ад грамадзян шляхам падачы адпаведных заяў у мясцовыя выканкамы ў склады камісій вылучаны 4 116 чалавек (39,3% ад агульнай колькасці), ад працоўных калектываў - 1 630 чалавек (15,5%).
26.07.2016 Жодзіна: для выбарчай акругі №64 узгодненыя ўсе абмежаванні па агітацыі
З памяшканняў, дзе дазваляецца праводзіць сутрэчы з выбарнікамі ў Жодзіне, выкрэслена зручнае і скарыстоўваемае раней ўсімі кандыдатамі месца - зала кінатэатру “Равеснік”.
25.07.2016 Толькі 25 ліпеня зэльвенская райгазета паведаміла, што ініцыятыўных груп – шэсць
Зэльвенская раённая газета “Праца” толькі ў панядзелак, 25 ліпеня, на сваім сайце напісала пра тое, што па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп грамадзян па збору подпісаў для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты.
25.07.2016 Афіцыйныя сайты райвыканкамаў Гродзеншчыны не інфармуюць выбаршчыкаў на беларускай мове. ЦВК не рэагуе
Інтэрнэт-старонкі Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раённых выканаўчых камітэтаў маюць толькі рускамоўную версію.
25.07.2016 Асвятленне ходу выбарчай кампаніі ў раёнках – выбіральнае
Паводле іншага прэтэндэнта ў кандыдаты па той жа акрузе Аляксандра Меха, ён ладзіць пікеты кожны дзень і працяглы ўжо час, журналісты раёнкі яго пікетаў не бачаць.
25.07.2016 Газета Магілёўскага гарвыканкама асвятляе вылучэнне толькі аднаго прэтэндэнта ў парламент
Расповяд пра вылучэнне Старавойтава ёсць пакуль адзінай інфармацыяй падобнага кшталту. Ні "Веснік Магілёва", ні іншыя магілёўскія газеты не паведамляюць пра вылучэнне іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты.
25.07.2016 Дзе ВК няроўна дзеліць?
Эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч у ліставанні са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай дыскутаваў па пытанні фінансавых магчымасцяў прэтэндэнтаў у кандыдаты. Пытанне ўтыкаецца ў неабходнасць зменаў у заканадаўстве.
25.07.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 ліпеня
Выбарчая кампанія працягвае заставацца малапрыкметнай для беларускага грамадства; дзяржаўныя СМІ змяшчаюць афіцыйныя матэрыялы ЦВК і артыкулы пра патэнцыйных праўладных кандыдатаў у дэпутаты.
25.07.2016 Пінск: дзяржаўныя выданні паведамляюць толькі пра збор подпісаў за вылучэнне праўладных кандыдатаў у дэпутаты
У Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 зарэгістравана тры ініцытыўныя групы, у Пінскай сельскай акрузе №15 – дзве, аднак мясцовая прэса распавядае выключна пра пікеты, што ладзяць гарадскія арганізацыі РГА “Белая Русь” і БРСМ.
25.07.2016 ЦВК лічыць правільнай забарону здымаць паседжанні акруговай камісіі
Назіральнік Сяргей Гоўша, якому сябры акруговай камісіі Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі №5 забаранілі карыстацца аўдыё-відэа тэхнікай падчас пасяджэнняў, атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК.
24.07.2016 ЦВК падтрымала некалегіяльны спосаб прыняцця рашэнняў у Гродзенскай абласной камісіі
Па прапанове старшыні камісіі было прынята рашэнне аб надзяленні старшыні камісіі Уладзіміра Хлябіча правам аддаваць распараджэнні па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў без абавязковага склікання паседжанняў.
24.07.2016 Камісія не стала ацэньваць законнасць раздачы плакатаў з інфармацыяй пра прэтэндэнта, бо момант перадачы не быў зафіксаваны на фота
Камісія не стала браць пад увагу, што сябры ініцыятыўнай групы не адмаўлялі раздачу матэрыялаў, і гэта было зафіксавана назіральнікам на аўдыё і прадстаўлена камсіі.
24.07.2016 Гродзенскі назіральнік падаў скаргу з нагоды тэндэнцыйнай публікацыі ў газеце “Перспектива”
Так, у артыкуле сказана: “…Впрочем, найдутся, как всегда, и такие из них, кто свой проигрыш опять спишут на пресловутый административный ресурс…».
23.07.2016 Віцебск: ініцыятыўная група Васіля Чэкана збірае подпісы ў выбаршчыкаў, якія жывуць на іншай акрузе (фота)
“Мы не можам адмовіць выбаршчыку, калі ён жыве ў іншай акрузе, а хоча падпісацца за вылучэнне Васіля Чэкана. Бо выбаршчык “всегда прав”, як пакупнік у краме”.
23.07.2016 Гродзенскім назіральнікам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў. Яны падалі скаргі
Гродзенскія назіральнікі атрымалі адмоўныя адказы з акруговых выбарчых камісій, куды яны накіроўвалі заявы з просьбай даць ім мажлівасць прысутнічаць пры праверцы падпісных лістоў і непасрэдна назіраць за працэсам праверкі подпісаў.










