Навіны на тэму: выбары-2016
02.08.2016 Гродзенская абласная выбарчая камісія намервалася разглядаць скаргу назіральніка 10 (!) дзён
Скарга пачаткова была накіравана ў ЦВК, якая перанакіравала яе ў абласную ТВК. Гродзенская ж ТВК адказала Раману Юргелю, што пытанне па скарзе будзе разглядацца цягам ажно 10 (!) дзён.
02.08.2016 Наваполацкая і полацкая газеты публікуюць матэрыялы пра прэтэндэнтаў у кандыдаты выбіральна
Вадзім Дзявятоўскі – дзеючы дэпутат парламента, і ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты ўжо другі раз. Газета "Новополоцк сегодня" на мінулым тыдні двойчы згадала прозвішча Дзевятоўскага – і ў адной, і ў другой якасці.
02.08.2016 Вольга Дамаскіна: “Мяне звольнілі перад выбарамі, нават не думаючы пра замену”
Актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, загадчыца Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер´я ў Полацку, атрымала загад пра звальненне: працоўны кантракт з ёй адміністрацыя полацкага музенага комплексу вырашыла не працягваць.
02.08.2016 Агітацыя на цэнтральных плошчах Слуцка і Салігорска забаронена
Раённыя выканаўчыя камітэты Салігоршчыны і Случчыны апублікавалі спісы месцаў для правядзення перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў. Сярод іншых тэрыторыяў пад забарону патрапілі цэнтральныя плошчы Слуцка і Салігорска.
02.08.2016 Светлагорск: скарга «Справядлівага свету» на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі судом не задаволеная
У Светлагорску ніхто з 24 кандыдатур ад партыі левых «Справядлівы свет» не трапіў у склад участковых камісій. Больш таго – кандыдатуры нават не разглядаліся, бо ліст з партыйнымі пратаколамі аб вылучэнне райвыканкам атрымаў позна – 26 ліпеня.
02.08.2016 Маладэчна: вынесена папярэджанне прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу
Пятніцавы пікет 29 ліпеня ў Маладэчне прэтэндэнта ў кандыдаты па выбарчай акрузе № 73 Паўла Пракаповіча, які суправаджаўся правакацыяй невядомага, 1 жніўня займеў свой працяг.
02.08.2016 Суд у Магілёве адмовіўся разглядаць скаргу ГА "БНФ "Адраджэньне" на неўключэнне ва ўчастковыя камісіі
Падпісанне скаргі не старшынёй, а намеснікам старшыні рады Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" стала прычынай адмовы ў яе судовым разглядзе.
02.08.2016 Кобрын: каб стаць “заўважным” для мясцовай раёнкі, Алесь Мех пікет па збору подпісаў правёў каля рэдакцыі (фота)
Алесь Мех з сябрамі ініцыятыўнай групы размясцілі пікет проста каля дзвярэй рэдакцыі газеты. Здзіўленыя журналісты назіралі праз вокны. Пра нейкі момант да іх выскачыла журналістка Людміла Пашковіч і спытала, што тут такое адбываецца.
02.08.2016 Зэльва: раённая газета “Праца” упершыню згадала пра збор подпісаў прадастаўнікамі апазіцыі, вылучэнне ад БНФ і “Справядлівага свету”
Для райгазеты гэта смелы артыкул. У ім ўпершыню ўзгадана і пра апазіцыйныя палітычныя сілы, якія ўдзельнічаюць у выбарах, у прыватнасці, пра пазачарговы з’езд Партыі БНФ і вылучэнне на ім 72 прэтэндэнтаў на дэпутацкае месца.
01.08.2016 “Гродзенская праўда” працягвае публікацыі ў падтрымку асобных прэтэндэнтаў
Не зважаючы на скаргі назіральнікаў, дзяржаўныя медыі працягваюць агітаваць за праўладных кандыдатаў, выкарыстоўваючы на іх карысць і фінансавы рэсурс і інфармацыйныя мажлівасці дзяржаўных СМІ.
30.07.2016 Баранавіцкаму назіральніку адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў
Старшыня акруговай камісіі сваю адмову матывавала артыкулам 67 Выбарчага кодэкса, згодна з якім “праверку сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў ажыццяўляюць члены акруговых выбарчых камісій. Удзел назіралнікаў у працэсе праверкі сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў не прадугледжаны”.
30.07.2016 Аналітычная справаздача па выніках назірання за фарміраваннем участковых выбарчых камісій
Адсутнасць заканадаўча замацаваных крытэрыяў для прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій па-ранейшаму робіць магчымым суб’ектыўны падыход да персанальнага складу гэтых камісій; Пастанова ЦВК № 18 на практыцы не паспрыяла большаму палітычнаму плюралізму
29.07.2016 У Смаргоні выбары праводзяць “правераныя гадамі кадры”
Паказальна, што склад 13 участковых камісій аказаўся цалкам ідэнтычны складу, які быў на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, а у складзе 11 камісій змянілася толькі па 1 чалавеку.
29.07.2016 У Маладэчне невядомы ў цывільным перашкаджаў выбарчаму пікету прэтэндэнта ад БХД (фота)
Калі да пікету падыходзілі людзі, ён набліжаўся ўшчыльную і здымаў іх проста ў твар. Калі Рымашэўскі зрабіў яму чарговую заўвагу, чалавек з камерай адштурхнуў яго і нават ударыў.
29.07.2016 У Смаргоні пікеты па зборы подпісаў праводзяць толькі дэмакратычныя вылучэнцы
Мікалай Уласевіч першы ён правёў адзін, другі – разам з прэтэндэнтам ад партыі "Зялёныя" Зміцерам Кучуком. Пікеты ў падтрымку яшчэ аднаго прэтэндэнта – вылучэнца ад улады Адама Кавалько – у Смаргоні не былі заўважаныя.










