Навіны на тэму: выбары-2016
04.08.2016 У наваполацкага вылучэнца ад АГП выбарчая камісія не прыняла дакументы
Дзмітрый Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балатавацца кандыдатам у дэпутаты парламенту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакументы, спаслаўшыся на адсутнасць даведкі з ЗАГСа.
04.08.2016 Слуцк Салігорск, Крычаў, Асіповічы, Бабруйск: “конкурс” на дэпутацкае месца ў рэгіёнах розніцца
Рэкордныя для рэгіёна восем прэтэндэнтаў вылучаныя розным шляхам кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай аргузе №67. У суседняй Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 толькі два.
03.08.2016 У Магілёве некаторыя дазволеныя месцы для агітацыі ў адным раёне з’яўляюцца забароненымі ў другім
Гэта вынікае з рашэнняў абедзьвюх раённых адміністрацый абласнога цэнтра, апублікаваных у апошнім і перадапошнім нумарах гарвыканкамаўскай газеты "Веснік Магілёва".
03.08.2016 Слонім: рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі надзвычай ліберальнае
Кандыдаты ў дэпутаты цяпер вольна могуць праводзіць сустрэчы ў Цэнтры культуры, чаго ніколі не было ў мінулыя гады, бо тады сустрэчы маглі адбывацца толькі ў глядзельнай зале кінатэатра “Мір”.
03.08.2016 Жыхароў Пастаўскага раёну пакінулі без інфармацыі пра выбары
Рубрыка “Выбары” на афіцыйным сайце райвыканкаму існуе толькі “для галачкі”: ніводная спасылка на матэрыялы пра ход выбарчай кампаніі ў рэгіёне не працуе.
03.08.2016 За спевы на пікеце ў Віцебску патэнцыйных кандыдатаў выклікаюць у міліцыю
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС патрабуюць тлумачэнні ў Таццяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча наконт супольнага пікета па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты, што прайшоў 27 ліпеня.
03.08.2016 У Браслаўскім і Талачынскім раёнах не сталі вызначаць месцы для візуальнай перадвыбарчай агітацыі
На думку праваабаронцаў, адсутнасць канкрэтных абмежванняў можа расцэньвацца як станоўча, так і адмоўна.
03.08.2016 “Вочы”: назірай за парламенцкімі выбарамі і ты!
Выйшла новая версія мабільнай праграмы “Вочы”, спецыяльна распрацаванай для пашырэння ведаў грамадзянаў пра выбарчы працэс у Беларусі.
03.08.2016 ЦВК уключыў Андрэя Бастунца ў склад назіральнага савета па агітацыйных спрэчках
Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў рашэнне ўключыць у склад назіральнага савета па выбарчых спрэчках у СМІ падчас парламенцкіх выбараў пры ЦВК старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, паведамляе прэс-служба арганізацыі са спасылкай на БелаПАН.
03.08.2016 Суд разгледзеў скаргу Паўла Левінава на неўключэнне ў склад участковай выбарчай камісіі
На думку праваабаронцы, была парушаная працэдура фарміравання ўчастковай камісіі, паколькі галасаванне за яе склад адбывалася спісам.
02.08.2016 Брэсцкая вобласць: найменьш вылучаюць кандыдатаў партыі, якія найбольш прадстаўленыя ў камісіях
У 16-ці выбарчых акругах у Брэсцкай вобласці вылучана 79 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як адзначылі ў абласной выбарчай камісіі, увогуле ў акруговыя выбаркамы трапілі 100 камплектаў дакументаў.
02.08.2016 Мазыр: назіральніку не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў за праўладнага прэтэндэнта
Назіральнік ад БХК ў акруговай камісіі Мазырскай выбарчай акругі №42 Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з Гомельскай абласной выбарчай камісіі на свой зварот.
02.08.2016 “Права выбару-2016”: Выбарчая кампанія на дадзеным этапе ідзе па звыклым сцэнары
Кампанія назірання “Права выбару-2016” 2 жніўня прадставіла прамежкавую ацэнку фарміравання выбарчых камісій.
02.08.2016 Гродзенскі прадстаўнік партыі АГП падаў скаргу на тое, што акруговая камісія не працавала ў вызначаны час
27 ліпеня ён імкнуўся падаць усе неабходныя для рэгістрацыі як кандыдата дакументы ў выбарчую камісію Гродзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №50.
02.08.2016 Дэкрэтны адпачынак, пажылы ўзрост і беспрацоўе перашкодзілі магілёўскім сацыял-дэмакратам стать сябрамі ўчастковых камісій
Кіруючы справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксандр Паддубны на судзе тлумачыў адмову на ўключэнне ў склад участковых камісій 10 з 11 магілёўскіх сацыял-дэмакратаў.










