Навіны на тэму: выбары-2016
08.08.2016 Маладзечна: назіральніку адмоўлена ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў
"Праверка подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных, якія змяшчаюцца ў падпісных лістах, у падтрымку меркаваных кандыдатаў у дэпутаты і дакументаў, прадстаўленых у камісію для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, уваходзіць у кампетэнцыю членаў акруговай выбарчай камісіі, а не назіральніка".
08.08.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 1 - 7 жніўня 2016 года
Як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній, назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў большасці выпадкаў адмоўлена ў магчымасці назіраць за праверкай подпісаў выбаршчыкаў аб вылучэнні кандатаў у дэпутаты.
07.08.2016 Жодзінская акруговая камісія: матэрыялы не раздаваліся, а “даваліся людзям для азнаямлення толькі на пікеце”
3 жніўня акруговая камісія Жодзінскай выбарчай акругі №64 разгледзела зварот назіральніка Аляксея Лапіцкага адносна законнасці раздачы сябрамі ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Заблоцкага каляровых прэзентацыйных плакатаў пра прэтэндэнта ў кандыдаты.
07.08.2016 За спевы на пікеце супраць віцебскіх патэнцыйных кандыдатаў завялі адміністрацыйныя справы
Адміністрацыйныя справы распачатыя супраць Таццяны Севярынец, Алены Шабуні і Георгія Станкевіча. Толькі апошні з іх атрымаў позву ў міліцыю.
07.08.2016 У Магілёве вынесена папярэджанне назіральніку ад БХК
Старшыня камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №86 Аляксандр Кажамякін 5 жніўня вынес папярэджанне назіральніку ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, праваабаронцу Барысу Бухелю.
07.08.2016 Акруговая камісія запатрабавала дадатковыя дакументы ад прэтэндэнта у кандыдаты ад Партыі БНФ
Мікалай Мяцеліца пракансультаваўся з сябрамі па партыі і вырашыў не выконваць дадатковых патрабаванняў акруговай камісіі, бо лічыць іх незаконнымі.
07.08.2016 Улады Брэсцкага раёну ўжо нагадваюць выбаршчыкам пра магчымасць датэрміновага галасавання
Нягледзячы на тое, што да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яшчэ больш за месяц, і кандыдаты нават не прайшлі адпаведную працэдуру рэгістрацыі, Брэсцкі райвыканкам звярнуўся да жыхароў раёна са зваротам наконт удзелу ў галасаванні.
05.08.2016 Прэтэндэнт у кандыдаты з КПБ аспрэчвае законнасць вылучэння іншага кандыдата ад партыі (дакумент)
Па меркаванні спадара Ушакова, акружная камісія атрымала ўказанне зменшыць колькасць прэтэндэнтаў у кандыдата па Крычаўскай акрузе №83, паколькі “старшыня раённага Савета дэпутатаў Марачкава Т. Б. тэрмінова “прапіхвалася” ў кандыдаты”.
05.08.2016 Назіральнік у Жодзіне не дапушчаны да праверкі подпісаў: “Памагатых нам не трэба”
"Разам з тым, нагадваем, што назіральнік не мае права ствараць перашкоды для нармальнай працы камісіі, а таксама ўмешвацца ў яе працу”.
05.08.2016 ЦВК не пабачыла тэндэнцыйнасці ў публікацыі ў дзяржаўнай газеце “Перспектива”
ЦВК лічыць сцверджанні назіральніка надуманымі і сцвярджае, што ніхто не мае права забараніць аўтару выказаць уласныя думкі адносна ходу выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
05.08.2016 Гродненскія суды не задаволілі скаргі АГП на неўключэнне яе прадстаўнікоў у склад участковых камісій
Гродненская арганізацыя АГП па Ленінскім раёне вылучала ва ўчастковыя камісіі 16 сваіх прадстаўнікоў, па Кастрычніцкім – 7. Аніводны прадстаўнік гэтай партыі не быў уключаны ў камісіі.
04.08.2016 Акруговая камісія ўжо двойчы вынесла папярэджанне Алесю Лагвінцу
Алесь Лагвінец, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай акрузе №101 у Мінску, быў двойчы папярэджаны акруговай камісіяй 29 ліпеня.
04.08.2016 Газета “Віцьбічы” асвятляе падзеі выбарчай кампаніі з пазіцыі заангажаванасці
Відавочнае памкненне прадставіць чытачам аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і з’явы, звязаныя з дзейнасцю ў горадзе прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў.
04.08.2016 Пазіцыя Бярозаўскага райвыканкама ў судзе: Пастанова ЦВК не абавязковая для выканання
Вядучы юрыст выканкама Яўген Кашталян патлумачыў: "У гэтай пастанове ЦВК няма слоў, што Цэнтральная выбарчая камісія абавязвае Бярозаўскі райвыканкам і агулам райвыканкамы рэспублікі выконваць гэтыя патрабаванні. Такога слова «абавязваюць» — няма".
04.08.2016 Гродзенская абласная камісія палічыла ўсе публікацыі ў “Гродзенскай праўдзе” за праўладных вылучэнцаў… выпадковым супадзеннем
Гучалі аргументы, што ні журналісты газеты, ні кіроўцы, ні прыбіральшчыцы, якія працуюць у “Гродзенскай праўдзе”, не ўваходзяць у склад ініцыятыўных груп праўладных вылучэнцаў, нумары газеты ў час збору подпісаў не раздаваліся.










