Навіны на тэму: выбары-2016
12.08.2016 Крычаў: з 15 273 подпісаў – ніводнага несапраўднага
Адначасова следчаму Магілёўскага межрайаддзела Следчага камітэта Паўлу Зініну акруговая камісія адмовіла ў рэгістрацыі з-за несапраўдных подпісаў у падпісных лістах. Усяго ініцыятыўная група Паўла Зініна здолела сабраць 1066 подпісаў.
12.08.2016 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завершаных этапаў парламенцкай кампаніі
15 жніўня ў 12.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю «Праваабарончая ацэнка завершаных этапаў выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь”.
12.08.2016 Акружны выбаркам у Гомелі кажа, што не займаецца вышукам хуліганаў
Старшыня Гомельскай-Сельмашаўскай выбарчай камісіі №32 Андрэй Лаўшук паведаміў прэтэндэнту на дэпутацкі мандат Уладзіміру Кацору аб тым, што выбарчая камісія не будзе займацца пошукам хулігана, які напаў на пікет па зборы подпісаў у яго падтрымку.
11.08.2016 Смаргонь: вылучэнец ад улады будзе канкураваць з 4 прадстаўнікамі дэмакратычных партый
Пры разглядзе зместу інфармацыі пра кандыдатаў, якая будзе размешчана на агульных плакатах, старшыня камісіі паведаміла, што адзін з кандыдатаў мае пагашаную судзімасць, але гэта інфармацыя будзе ўключана ў інфармацыйны плакат.
11.08.2016 Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у Слоніме, Дзятлаве, Ваўкавыску. Цікавая сітуацыя ў Слоніме: тры дэмакраты vs дзеючай дэпутаткі
З 7 прэтэндэнтаў акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58 зарэгістравала 4 кандыдатаў: Алу Сопікаву, Алеся Масюка, Міхаіла Караткевіча і Івана Шэгу.
11.08.2016 Бабруйск: з 21 прэтэндэнта не зарэгістраваны двое. Прычына – несапраўдныя подпісы
У Бабруйску з 21 прэтэндэнта рэгістрацыю не атрымалі толькі Уладзімір Шчарбатых з "Гавары праўду" (Першамайская акруга) і Руслан Чэвычэлаў, намеснік дырэктара ТАА "Элескомстрой" (Ленінская акруга).
11.08.2016 НБП не дазволілі правесці пікет за сумленныя і справядлівыя выбары
Актывісты незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікету ў Кіеўскім скверы 13 жніўня з 14 да 15 гадзін з удзелам не больш за 10 чалавек. І атрымалі адмову.
11.08.2016 Місія ПАСЕ: Папраўкі ў выбарчым заканадаўстве Беларусі не ўлічваюць ключавыя рэкамендацыі міжнародных арганізацый
Нядаўна прынятыя папраўкі ў беларускае выбарчае заканадаўства не ўлічваюць ключавыя рэкамендацыі міжнародных арганізацый, гаворыцца ў заяве назіральнай місіі ПАСЕ па выніках папярэдняга візіту ў Беларусь, піша БелаПАН.
11.08.2016 Асноўная прычына адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на Віцебшчыне – прэтэнзіі да подпісаў
Зрэшты, для адмовы ў рэгістрацыі былі агучаны і іншы прычыны. Напрыклад, патэнцыйны кандыдат Уладзімір Кійко, вылучэнец ад Партыі БНФ, не быў зарэгістраваны, бо назва прадпрыемства, дзе ён працуе, не адпавдае назве ў дзяржаўным рэестры.
11.08.2016 Шклоў: з 5 прэтэндэнтаў зарэгістраваны 4 кандыдаты, у тым ліку -- Рыгор Кастусёў
Пры праверцы падпісных лістоў у падтрымку вылучэння Алега Лістападава акруговай камісіяй было выяўлена 26% несапраўдных подпісаў выбаршчыкаў, таму Алегу Іванавічу было адмоўлена ў рэгістрацыі.
11.08.2016 Ліда, Навагрудак, Дзятлава: назіральнікаў ад дэмакратычных партый і арганізацый у акруговых камісіях няма
У акруговай камісіі Лідскай выбарчай акругі № 55 акрэдытаваны тры назіральнікі: ад “Белай Русі”, “БРСМ” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Столькі ж назіральнікаў акрэдытавана і ад такіх жа арганізацый у акруговай камісіі Навагрудскай акругі № 57.
11.08.2016 Магілёўскі назіральнік абскардзіў вынесенае папярэджанне
Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта ў акруговай камісіі Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №86 Барыс Бухель падаў скаргу у абласную камісію на папярэджанне, вынесенае старшынёй АВК.
11.08.2016 Адміністрацыйныя справы, распачатыя за спевы на пікеце па зборы подпісаў, віцебская міліцыя скасавала
Паведамленні пра гэта атрымалі Таццяна Севярынец, Алена Шабуня і Гяоргі Станкевіч, якіх вінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай масавай акцыі паводле рапарта намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўніка Ігара Скарыновіча.
11.08.2016 Крычаўскі камуніст паскардзіўся ў пракуратуру на акруговую камісію і праўладнага кандыдата ад КПБ
Спадар Ушакоў піша, што іншы прэтэндэнт у кандыдаты Таццяна Марачкава была прынятая ў КПБ заднім чыслом, калі яе дакументы на вылучэнне ад з’езда КПБ былі ўжо ў ЦК КПБ у Мінску. На момант рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы Таццяна Марачкава не з’яўлялася членам КПБ
10.08.2016 Маладзечна: інфармацыя пра зарэгістраваных кандыдатаў з’явілася на сайце выканкама яшчэ да паседжання камісіі
Было адмоўлена ў рэгістрацыі актывісту грамадзянскай кампаніі супраць пабудовы ў Маладзечанскім раёне буйных свінакомплексаў, прадстаўніку БХД Паўлу Пракаповічу, які, па звестках камісіі, здаў 999 подпісаў.










