Навіны на тэму: выбары-2016
15.08.2016 На акрузе Марыны Хоміч праўладны кандыдат заняў усе залі для сустрэч з выбаршчыкамі
У Менску праўладны кандыдат на акрузе лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч (104-я акруга) у дзень рэгістрацыі па дамове з камісіяй заняў на перыяд агітацыі з раніцы да вечара ўсе магчымыя залі для сустрэч з выбаршчыкамі.
15.08.2016 Выніковая справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў
Адзначаны выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў, ціску на сябраў ініцыятыўных груп па вылучэнні апазіцыйных кандыдатаў.
14.08.2016 Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці па-ранейшаму сціпла асвятляюць выбарчую кампанію
Так, адзіная публікацыя ў рубрыцы “Выбары” на інтэрнэт-старонцы пружанскай газеты “Раённыя будні” прысвечана стварэнню ўчасткаў для галасавання ў Бярозаўскай выбарчай акрузе №9 (у яе склад уваходзіць і Пружанскі раён).
14.08.2016 Слонім: прайшлі першыя два агітацыйныя пікеты (фота)
У цэнтры Слоніма з’явіліся два першыя агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі. Пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі з’явіліся на плошчы Леніна і каля цэнтральнага рынку.
14.08.2016 Газета Магілёўскага гарвыканкама змясціла вялікі артыкул пра кандыдатку, не ўзгадвючы, што яна кандыдатка
У артыкуле, які з'явіўся ў апошнім нумары гарвыканкамаўскай газеты ад 10 жніўня, нідзе не ўзгадваецца, што Петрашова вылучана кандыдатам.
13.08.2016 Слуцкі акруговы выбаркам прымушаў выбаршчыкаў адмовіцца ад подпісаў за прыхільніка дзеючай улады
Арцём Маліноўскі -- адзін з самых маладых кандыдатаў у дэпутаты на сёлетніх парламенцкіх выбарах. Ён балатуецца па Слуцкай выбарчай аркузе №67, з’яўляецца самавылучэнцам і да таго ж палкім прыхільнікам дзеючыай улады.
13.08.2016 Гродна: асноўныя прэтэнзіі пры адмовах у рэгістрацыі -- да дэкларацый і дакументаў аб адукацыі і працы
Незалежныя назіральнікі Гродна прааналізавалі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты па чатырох гарадскіх акругах.
13.08.2016 У Баранавічах не зарэгістраваны толькі прадстаўнік Руху “За свабоду”
Юрый Казакевіч не быў не зарэгістраваны, паколькі не ўказаў у дэкларацыі разбіты ў 1998 г. у аварыі аўтамабіль і здадзены на металалом, які да гэтага часу не быў зняты з уліку.
13.08.2016 Бяроза: з 7 прэтэндэнтаў – 6 кандыдатаў
Не прайшла рэгістрацыю прэтэндэнтка ад Партыі БНФ Таццяна Бялько з Гродненскай вобласці, якая прадаставіла не ў поўным аб’ёме патрэбныя для рэгістрацыі дакументы.
13.08.2016 У Слуцка-Салігорскім рэгіёне кандыдатамі зарэгістравалі не ўсіх прэтэндэнтаў
З васьмі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Слуцку кандыдатамі сталі шэсць вылучэнцаў. Па двух салігорскіх акругах усе шэсць вылучэнцаў былі зарэгістраваныя кандыдатамі.
12.08.2016 У Жодзіне не зарэгістравалі прадпрымальніка, бо нібыта плаціў выбаршчыкам грошы за подпісы
Па пытанні аб прычынах нерэгістрацыі кандыдатам іншага прадпрымальніка, які таксама вылучаўся зборам подпісаў, - Алега Навіцкага разгарнулася цэлае прадстаўленне ў зале Жодзінскага выканкаму.
12.08.2016 У Гомелі канкурэнцыя за перадвыбарчыя пікеты
Мясцовыя чыноўнікі заявілі кандыдату ў дэпутаты па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №32 Уладзіміру Кацоры, што найбольш наведвальныя выбаршчыкамі месцы ў акрузе ўжо занятыя іншым кандадатам, пры гэтым адмаўляюцца назваць менавіта якім.
12.08.2016 Пасля рэгістрацыі колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкай вобласці скарацілася на чатыры асобы
Сярод тых, каму было адмоўлена ў рэгістрацыі – два прадстаўніка Партыі БНФ і прыхільнік кампаніі “Гавары праўду”.
12.08.2016 Навагрудак: з 5 прэтэндэнтаў не зарэгістравалі толькі вылучэнца ад Руху “За свабоду”
Па словах Вадзіма Левана, члены камісіі ўзялі тры лісты і сказалі, што выбаршчыкі распісваліся на лістах, а дату ставілі не яны, а той, хто збіраў подпісы.
12.08.2016 Ліда: з 8 прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравалі 4
Два прэтэндэнты – Анатоль Вялікін і Аляксандр Хвайніцкі па ўласным жаданні зняліся з выбарчай кампаніі. Камісія не зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Бэлу Дашкіну ў сувязі з тым, што пратакол з’езда іх партыі спазніўся на два дні, а таксама Ігара Данешчыка, у якога камісія выявіла разыходжанні ў прыбытках больш чым на 70 %.










