Навіны на тэму: выбары-2016
23.08.2016 Газета «Вечерний Минск» адмовіла Юрыю Хашчавацкаму ў публікацыі перадвыбарчай праграмы
Пра гэта тэлеканалу "БелСАТ" паведаміла давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Антаніна Кавалёва.
23.08.2016 Рашэнні падмянілі адказамі
Назіральнік з Баранавічаў Сяргей Гоўша так і ня змог на ўласныя вочы пабачыць працэс праверкі подпісаў членамі выбарчай камісіі.
22.08.2016 Скарга Рыгора Кастусёва на кандыдата -- памочніка прэзідэнта згубілася
Пытанне аб тым, дзе ж падзелася скарга Кастусёва і куды яна была накіраваная для разгляду старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, пакуль застаецца без адказу.
22.08.2016 Гомель: праўладныя кандыдаты з'явіліся на білбордах
Кандыдаты ў дэпутаты ў Гомелі пачалі агітацыю праз білборды. Прычым, такім спосабам арганізавалі агітацыю праўладныя кандыдаты.
22.08.2016 Мясцовыя медыярэсурсы Салігоршчыны і Случчыны ігнаруюць выбарчую кампанію
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і старт агітацыйнай кампаніі ніяк не адбіліся на інфармацыйнай палітыцы медыйных рэсурсаў Салігоршчыны і Случчыны.
22.08.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 15 - 21 жніўня 2016 года
Адзначаны выпадкі перашкод у публікацыі агітацыйных матэрыялаў апазіцыйных кандыдатаў (патрабаванні ўзгадніць, скарэктаваць змест гэтых матэрыялаў); дзеючае выбарчае заканадаўства не прадугледжвае патрабавання ўзгаднення тэкстаў выбарчых друкаваных матэрыялаў друкарнямі і не накдадае такіх абавязкаў на саміх кандыдатаў;
21.08.2016 Жодзіна: візуальная агітацыя адсутнічае (фота)
Прайшло 10 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але акрамя агульнавыбарчых інфармацыйных банераў -- у горадзе няма ніводнай візуальнай прыкметы выбарчай барацьбы і вядзення агітацыйнай кампаніі.
21.08.2016 Салігорск: просьбу назіральніка аб галоснасці і адкрытасці выбаркам палічыў умяшальніцтвам у сваю працу
"Этап праверкі дакументаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты даўно мінуў, але толькі цяпер мне ўдалося атрымаць копію адказа камісіі на маю скаргу аб адзінаасобным рашэнні старшыні камісіі Святланы Радзюк адмовіць мне ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў і дакументаў па рэгістрацыі".
21.08.2016 Слонім: размяшчэнне агітацыйных улётак ідзе з цяжкасцю
“Людзі, якія працуюць крамах, не супраць размясціць агітацыйныя плакаты, але без дазволу начальства баяцца гэта рабіць", -- распавядае давераная асоба кандыдата.
21.08.2016 На сайце “Полацкага весніка” пад рубрыкай “Выбары” – пустая старонка
Такая з’ява – адзінкавая ў вобласці: іншыя рэгіянальныя газеты імкнуцца інфармаваць сваіх чытачоў пра хаду выбарчай кампаніі. СМІ робяць гэта двума спосабамі.
20.08.2016 Кандыдат ад АГП у Магілёве патрабуе звальнення дырэктара абласной друкарні
"Такое паўтараецца не ў першы раз. Мне ўжо неаднаразова адмаўлялі ў друкаванні агітацыйных улётак на мінулых выбарах", - гаворыцца ў заяве Шанцава, адасланай Даманеўскаму.
19.08.2016 Светлагорск: ЦВК прапанаваў акруговай камісіі ўсё ж “не рэзаць” біяграфію кандыдата Юрыя Ляшэнкі
Раней акруговая камісія адмаўлялася друкаваць цалкам яго біяграфію, бо палічыла яе... піярам. Сябры камісіі адзначылі, што «біяграфія не павінна адрознівацца ад біяграфій іншых кандыдатаў».
19.08.2016 У Мазыры заўважна актыўнасць пакуль толькі праўладнага кандыдата
«Вось гэта аператыўнасць - за такі кароткі тэрмін складзены і заключаны дамовы з банкам па адкрыцці рахунка выбарчага фонду, з друкарняй (а друкарня так аператыўна надрукавала) і ўжо вывешаныя па ўчастках і раздаюцца агітацыйныя матэрыялы кандыдата Мікалая Расохі», - здзіўляецца назіральнік.
19.08.2016 Гомельская вобласць: мінус сем кандыдатаў
У Гомельскай вобласці паменела на сем кандыдатаў у дэпутаты. Зараз застаецца 67 кандыдатаў (на 17 акругаў рэгіёну).
19.08.2016 Агітацыйную кампанію ў Магілёве заўважыць немагчыма, лічыць назіральнік
"У нас, калі чалавек прыедзе зараз і пры гэтым не ведае, што тут адбываюцца выбары, ён і не даведаецца аб гэтым. Можа, толькі калі расцяжку прачытае ў цэнтры Магілёва", - адзначае Аляксей Колчын.










