Навіны на тэму: міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў
18.12.2013 Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму
Праваабаронца з Бахрэйна выказвае словы падтрымкі свайму беларускаму калегу. Як і Бяляцкі, Раджаб зараз знаходзіцца ў турме.
04.12.2013 Салідарнасць няволі: Бахрэйн - Беларусь
Набіл Раджаб, кіраўнік Бахрэйнскага Цэнтра правоў чалавека і намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які знаходзіцца ў зняволенні ў Бахрэйне, перадае свайму беларускаму калегу па Міжнародным праўленні FIDH, палітвязню Алесю Бяляцкаму словы салідарнасці.
22.02.2013 Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH
Наваполацкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку міжнароднай кампаніі ў абарону Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), асуджанага ў Бахрэйне на два гады пазбаўлення волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
21.02.2013 Калегі, неабходна наша салідарнасць!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), якая не аднойчы выступала ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у рамках Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, звяртаецца да нас з заклікам падтрымаць Набіла Раджаба, нашага калегу з Бахрэйна, пазбаўленага волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.










