Навіны на тэму: выбары-2012
22.06.2012 “Пінскі веснік” завёў перадвыбарную рубрыку
Калонка “Насустрач выбарам” з’явілася на першай паласе пятнічнага нумара выдання і распачатая нататкай пад шматспадзеўнай назвай - “Для беларускага народа і выключна ў ягоных інтарэсах”.
22.06.2012 У Пінску межы выбарчых акругаў не змяніліся
Згодна з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісія Рэспублікі Беларусь у Пінску ўтвораны дзве выбарчыя акругі - №14 і № 15. Месцам знаходжання абездвюх акруговых камісяў традыцыйна вызначаны будынак Пінскага гарвыканкаму.
22.06.2012 Павел Сапелка: “Пазбаўленне выбарчага права для тых, хто ўтрымлiваецца пад вартай да вынясення прысуду, не абгрунтавана”
У спісах грамадзян Беларусі, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Непасрэдна ў галасаванні, як правіла, прымаюць удзел больш за 5 мільёнаў. За гэтымі лічбамі цяжка заўважыць 40-50 тысяч чалавек, пазбаўленых выбарчага права ў сувязі з крымінальным пераследам.
21.06.2012 “Мы будзем трымаць вочы адкрытымі ўвесь выбарчы працэс”
Сёння, 21 чэрвеня, “Праваабаронцы за свабодныя выбары” абвесцілі пра пачатак кампаніі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
20.06.2012 Полацк: Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да байкоту выбараў і стварэння кааліцыі
У Полацку адбылася сустрэча мясцовых актывістаў з прадстаўнікамі Рады беларускай інтэлігенцыі. Па словах выступоўцаў, улады даўно ператварылі выбары ў пастановачны фарс, пазбавіўшы беларускі народ канстытуцыйнага права выбіраць або быць абранымі. Жорсткай крытыцы падвергліся і апазіцыйныя партыі.
20.06.2012 Аршанскія дэмакраты будуць супольна назіраць за выбарамі
Прадстаўнікі АГП, БНФ, “Справядлівага свету”, БХД, БСДП, руху “За Свабоду” ды іншых арганізацый прынялі рашэнне вылучыць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама вылучыць з ліку сваіх валанцёраў назіральнікаў на пасяджэнні камісій усіх узроўняў.
20.06.2012 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 чэрвеня ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”, пачатак – у 12 гадзін.
20.06.2012 Нарэзка выбарчых акругаў на Аршаншчыне практычна не змянілася
Межы выбарчых акругаў у Аршанскім рэгіёне не зведалі істотных змен у параўнанні з папярэднімі выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў, якія прайшлі ўвосень 2008 года.
18.06.2012 Парламенцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 23 верасня
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года. Аб гэтым сёння на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання паведаміў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.
13.06.2012 Баранавічы: “Белая Русь” актыўна рыхтуецца да працы ў выбаркамах
Гэта вынікае з артыкула пад назвай “Белая Русь”: молада, ды не зялёна”, які надрукавала 9 чэрвеня афіцыйная газета Баранавіцкага гарвыканкама “Наш край”. Cтаршыня Анатоль Каленнікаў заявіў, што за чатыры гады дзейнасці “Белая Русь” стала самай уплывовай палітычнай арганізацыяй у горадзе.
01.01.1970 Рагачоў: камісія аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Дзяніса Дашкевіча
Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты. "Мы творча падыйдзем да гэтай справы. Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы".










