Навіны на тэму: выбары-2012

Падатковая інспекцыя як сродак ціску перад выбарамі

26.06.2012 Падатковая інспекцыя як сродак ціску перад выбарамі

Пасля таго, як глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч колькі разоў публічна заявіў пра сваё жаданне балатавацца ў парламент, на фірму, дзе ён з'яўляецца заснавальнікам, прыйшла з пазапланавай праверкай падатковая інспекцыя.

Упартага фронтаўца вылучылі ў склад акруговай камісіі ў Оршы

25.06.2012 Упартага фронтаўца вылучылі ў склад акруговай камісіі ў Оршы

Пасля таго, як у 2003 годзе Аляксандр Шутаў адмовіўся падпісаць выніковы пратакол тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у Аршанскі гарсавет з-за маючых месца на яго думку парушэнняў заканадаўства, улады яго ў такія камісіі больш не прапускалі.

Выканкамы Аршанскага рэгіёна інфармуюць пра “Выбары – 2012” вельмі сціпла

25.06.2012 Выканкамы Аршанскага рэгіёна інфармуюць пра “Выбары – 2012” вельмі сціпла

Асобная рубрыка “Выбары – 2012” з’явілася на сайтах гар- і райвыканкамаў Аршанскага рэгіёна. Праўда, набор інфармацыі на іх аднастайны і небагаты. Пальму першынства ў асвятленні выбараў трымае сайт Талачынскага райвыканкама.

У Бабруйску выбаршчыкаў стала больш

25.06.2012 У Бабруйску выбаршчыкаў стала больш

З дня абвяшчэння выбараў газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” выходзіла ўжо двойчы, але цікавасці да гэтага працэса там пакуль не назіраецца. Мясцовыя газеты, відаць, больш заклапочаныя падрыхтоўкай да фестывалю “Вянок дружбы”, што пройдзе ў горадзе ў хуткім часе.

“Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” накіруе маладых беларусаў назіраць за парламенцкімі выбарамі

25.06.2012 “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” накіруе маладых беларусаў назіраць за парламенцкімі выбарамі

Моладзевае назіранне пачнецца з першага дня датэрміновага галасавання – 18 верасня 2012 году. Назіральнікі будуць сачыць за выкананнем усіх нормаў, што прадугледжаныя заканадаўствам, а паводле вынікаў падрыхтуюць папярэднюю і заключную справаздачы.

Паўночная Магілёўшчына: увага да маючых адбыцца выбараў невялікая

25.06.2012 Паўночная Магілёўшчына: увага да маючых адбыцца выбараў невялікая

Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” пачала публікацыю матэрыялаў перадвыбарчай тэматыкі ў спецыяльнай рубрыцы “Выбары-2012”. Іншыя дзяржаўныя раённыя газеты паўночнай Магілёўшчыны вялікай увагі маючым адбыцца выбарам у Нацыянальны Сход пакуль не надаюць.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 чэрвеня

25.06.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 18-24 чэрвеня

Выбарчая кампанія пачынаецца ў неспрыяльных умовах, на фоне палітычных рэпрэсій, ва ўмовах ціску на апазіцыю і грамадзянскую супольнасць. У турмах працягваюць знаходзіцца палітычныя вязні, а нядаўні арышт незалежнага журналіста Андрэя Пачобута сведчыць аб узмацненні рэпрэсій у адносінах да незалежных СМІ.

25.06.2012 Ярмошына: «Без удзелу ў выбарах партыі не атрымаюць сродкаў»

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» назвала PR-кампаніяй заклікі некаторых палітычных партый да байкоту парлямэнцкіх выбараў.

Прыхільнікі байкоту прынялі зварот да будучых сябраў выбаркамаў

25.06.2012 Прыхільнікі байкоту прынялі зварот да будучых сябраў выбаркамаў

У Брэсце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Рады беларускай інтэлігенцыі з мясцовымі грамадскімі актывістамі і шараговымі сябрамі партый. Галоўнай тэмай для абмеркавання стала сітуацыя, што склалася ў Беларусі падчас абвяшчэння новай выбарчай кампаніі, а таксама мэтазгоднасці ўдзелу у ёй.

Інтэрактыўная пляцоўка грамадзянскага маніторынгу за выбарамі electby.org аднавіла працу

24.06.2012 Інтэрактыўная пляцоўка грамадзянскага маніторынгу за выбарамі electby.org аднавіла працу

Асноўная функцыя Electby.org – гэта збор паведамленьняў пра выбарчую кампанію ад грамадзянаў і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі.

Баранавіцкае дзяржвыданне ўжо рыхтуе выбаршчыкаў да датэрміновага галасавання

24.06.2012 Баранавіцкае дзяржвыданне ўжо рыхтуе выбаршчыкаў да датэрміновага галасавання

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” ужо нагадвае аб праве грамадзян на датэрміновае галасаванне на працягу тыдня (!?) да дня выбараў (згодна з Выбарчым кодэксам, датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца толькі 5 дзён) .

У Брэсце прэзентавалі стратэгію АГП на парламенцкіх выбарах

24.06.2012 У Брэсце прэзентавалі стратэгію АГП на парламенцкіх выбарах

З гэтай мэтай горад наведалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў Аляксандр Дабравольскі.

Баранавіцкая сельская акруга павялічылася больш чым на 13 тысяч выбаршчыкаў

23.06.2012 Баранавіцкая сельская акруга павялічылася больш чым на 13 тысяч выбаршчыкаў

У Баранавічах межы выбарчых акругаў не змяніліся, затое моцна змянілася Баранавіцкая сельская выбарчая акруга. У Баранавічах колькасць выбаршчыкаў павялічылася ўсяго на 2 410 чалавек, у сельскай акрузе -- на 13 тыс. 630 чалавек.

У Гарадоцкім раёне пра выбары не ведаюць?

23.06.2012 У Гарадоцкім раёне пра выбары не ведаюць?

Афіцыйны сайт Гарадоцкага райвыканкама – адзіны з усіх "райвыканкамаўскіх" сайтаў Віцебшчыны, дзе няма інфармацыі пра будучыя парламенцкія выбары. На старонках іншых райвыканкамаў з'явіліся цэлыя рубрыкі з указам пра прызначэнне даты выбараў і каляндарным планам.

Магілёўшчына: 19 чалавек ад дэмакратычнай кааліцыі ўжо гатовы вылучыцца кандыдатамі

22.06.2012 Магілёўшчына: 19 чалавек ад дэмакратычнай кааліцыі ўжо гатовы вылучыцца кандыдатамі

Ужо зараз у Магілёўскай вобласці гатовы вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 прэтэндэнтаў ад дэмакратычных партый: 5 – ад “Справядлівага свету” і па 7 чалавек ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства