Навіны на тэму: выбары-2012

Раёнкі Аршаншчыны ігнаруюць выбары?

01.07.2012 Раёнкі Аршаншчыны ігнаруюць выбары?

Дзяржаўныя раённыя газеты Аршанскага рэгіёна, у адрозненне ад інтэрнэт-сайтаў, публікуюць паведамленні аб прызначэнні выбараў у Палату Прадстаўнікоў з парушэннем тэрмінаў, прадугледжаных на тое дзеючым заканадаўствам.

У Брэсцкай вобласці змяніліся межы выбарчых акругаў

01.07.2012 У Брэсцкай вобласці змяніліся межы выбарчых акругаў

Колькасць выбарчых акругаў у Брэсцкай вобласці засталася ранейшай - 16, аднак межы некаторых з іх перагледжаны, бо змянілася колькасць выбаршчыкаў. Тэрыторыі некалькіх раёнаў упершыню падзелены і аднесены да розных акругаў.

У Лунінцы група моладзі ініцыюе незалежнае назіранне за выбарамі (відэа)

30.06.2012 У Лунінцы група моладзі ініцыюе незалежнае назіранне за выбарамі (відэа)

Прадстаўнікі ініцыятывы плануюць вылучыць сваіх сябраў на усе выбарчыя ўчасткі Лунінецкага раёну. Маладыя людзі сцвярджаюць, што не выступаюць супраць кагосці, а бароняць сваё права і свой голас.

Бабруйскі раён: пра пачатак выбараў абвесцілі толькі праз 11 дзён

29.06.2012 Бабруйскі раён: пра пачатак выбараў абвесцілі толькі праз 11 дзён

На сайце раёнкі “Трыбуна працы” нарэшце з’яіўся банер, які абвяшчае пра пачатак выбарчай кампаніі ў Беларусі. Дадалі яго ў пятніцу, 29 чэрвеня, то бок праз 11 дзён пасля абвяшчэння выбараў. Да банера пакуль прамацаваны ўсяго адзін артыкул, які ўжо паспеў абыйсці хіба не ўсе дзяржаўныя СМІ.

Магілёўская прэса абыходзіць поўным маўчаннем парламенцкія выбары

29.06.2012 Магілёўская прэса абыходзіць поўным маўчаннем парламенцкія выбары

Прааналізаваўшы мясцовыя дзяржаўныя выданні “Веснік Магілёва”, “Магілёўскія ведамасці”, “Днепровская неделя” і “Могилёвская правда”, можна прыйсці да высновы, што выбараў у краіне проста няма -- уласныя матэрыялы, прысвечаныя выбарчай тэматыцы, там адсутнічаюць.

Апытанне партала govorim.by: большасць не пойдзе на парламенцкія выбары

29.06.2012 Апытанне партала govorim.by: большасць не пойдзе на парламенцкія выбары

Па выніках апытанкі, якая размешчана на народным партале беларускіх гарадоў амаль 70% наведнікаў выказалася за тое, што не пойдуць на выбары. Амаль 20% грамадзян выказалася за тое, што на выбары пойдуць і крыху болей за 10% прагаласаваўшых яшчэ не вызначыліся са сваім выбарам.

Магілёўскія дэмакраты заклікалі грамадзян не ўдзельнічаць у галасаванні на парламенцкіх выбарах

29.06.2012 Магілёўскія дэмакраты заклікалі грамадзян не ўдзельнічаць у галасаванні на парламенцкіх выбарах

Старшыня Каардынацыйнай рады Юрый Новікаў кажа, што прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый Магілёўшчыны ўсё ж будуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў: “Зараз дэмакратычныя арганізацыі вобласці абмяркоўваюць кандыдатуры тых людзей, якія будуць вылучацца ў якасці кандыдатаў на выбарах".

Баранавічы: грамадскі актывіст прапануе дэмакратызаваць выбарчы працэс

28.06.2012 Баранавічы: грамадскі актывіст прапануе дэмакратызаваць выбарчы працэс

Віктар Сырыца накіраваў пісьмовую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. Ён прапануе: 1) дзяржаўнай тэлекампаніі “Інтэкс” стварыць тэлевізійную праграму “За справядлівыя і сумленныя выбары” з удзелам грамадскасці горада, дзеючых і кандыдатаў у дэпутаты; 2) адмовіцца ад стварэння ўчастковых выбарчых камісій па прынцыпу “дырэктар – падначаленыя”.

Кандыдаты ў дэпутаты выступяць у прайм-тайм

28.06.2012 Кандыдаты ў дэпутаты выступяць у прайм-тайм

Цэнтрвыбаркам паабяцаў, што прэтэндэнтам у народныя абраннікі прадаставяць самы рэйтынгавы эфірны час - з 17.00 да 20.00 гадзінаў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік падчас нарады з прадстаўнікамі СМІ ўдакладніў, што ў розных абласцях час для выступаў можа адрознівацца ў залежнасці ад колькасці акруг і колькасці зарэгістраваных па іх кандыдатаў.

У Баранавічах запланаваны рэспубліканскі мітынг

27.06.2012 У Баранавічах запланаваны рэспубліканскі мітынг

Прадпрымальнік і грамадскі актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне рэспубліканскага мітынгу 9 ліпеня. Яго мэта - данесці да людзей, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма як на мясцовым, так і на рэспубліканскім узроўнях. У заяве Мікалая Чарнавуса паведамляецца, што запланаваны ўдзел у мітынгу каля тысячы чалавек.

Баранавічы: афіцыйныя сайты маўчаць пра выбары

27.06.2012 Баранавічы: афіцыйныя сайты маўчаць пра выбары

Сайты Баранавіцкага гарадскога выканкама (baranovichy.by) і Баранавіцкага раённага выканкама (baranovichi.brest-region.by) па стане на 27 чэрвеня не маюць рубрыкі, прысвечанай парламенцкім выбарам.

Сябрам ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса тэлефануюць нібыта з ЦВК

26.06.2012 Сябрам ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса тэлефануюць нібыта з ЦВК

Як паведаміў каардынатар ініцыятывы па змене выбарчага заканадаўства па Брэсцкай вобласці Віктар Чайкоўскі, на працягу двух апошніх дзён адбылося абтэлефаноўванне сябраў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса. Незнаёмы голас ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі пытаўся, ці ставіў чалавек свой подпіс падчас устаноўчага сходу.

Звыклае ганьбаванне апазіцыі напярэдадні выбараў

26.06.2012 Звыклае ганьбаванне апазіцыі напярэдадні выбараў

Карэспандэнт гомельскай дзяржаўнай газеты «Савецкі раён» Аляксандр Яўсеенка не ўтрымаўся, каб звыкла не прайсціся напярэдадні выбараў чорнай фарбай па апазіцыі і праваабаронцах. Пішучы пра прызначэнне даты выбараў, ён адзначае, што «гэта важнейшая палітычная падзея застала нашу паважаную апазіцыю знянацку».

На Піншчыне “перадвыбарчая цішыня”

26.06.2012 На Піншчыне “перадвыбарчая цішыня”

Нягледзячы на абвешчаную выбарчую кампанію ў беларускі парламент, у Пінску амаль ніхто не звяртае ўвагі на тое, што краіна перажывае важны этап палітычнага жыцця. Выглядае на тое, што пінчукоў мала хвалююць асобы тых, хто на працягу некалькіх год фармуе заканадаўчую базу ў Беларусі.

Першы тыдзень выбарчай кампаніі на Салігоршчыне прайшоў незаўважна

26.06.2012 Першы тыдзень выбарчай кампаніі на Салігоршчыне прайшоў незаўважна

Аніякага ўзрушэння ў грамадска-палітычным жыцці Салігорскага рэгіёна абвяшчэнне даты парламенцкіх выбараў не прынесла. Казаць пра з’яўленне значнай зацікаўленнасці ў жыхароў Салігоршчыны да гэтай падзеі пакуль не выпадае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства