Навіны на тэму: выбары-2012
04.07.2012 Андрэйчанка лічыць, што галоўнае на выбарах – захаванне палітычнага курсу дзяржавы
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу пракаментаваў падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў у Беларусі.
04.07.2012 Гомельскія апазіцыйныя партыі вылучылі ў акруговыя камісіі 22 чалавекі
Гомельская абласная арганізацыя АГП правяла паседжанне па вылучэнні кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій. Было вырашана вылучыць у камісіі ў Гомелі і вобласці восем чалавек. Таксама 10 чалавек у склад акруговых камісій вылучыла абласная арганізацыя партыі «Справядлівы свет», і чатырох — партыя БНФ.
04.07.2012 У Бярозаўскім раёне людзі не збіраюцца на выбары – з падачы ўладаў
Дзеянні мясцовых уладаў у Бярозаўскім раёне не спрыяюць жаданню жыхароў ісці на выбары. Шмат хто з выбаршчыкаў кажуць, што такія дэпутаты, як цяпер, ім не патрэбныя, і ўсё адно ўлада зробіць, як ёй трэба, і без іх.
03.07.2012 Інваліды не маюць доступу да выбарчых участкаў
Сяргей Драздоўскі: "Арганізатары нават не задумваюцца пра тое, як інвалід будзе трапляць на выбарчы ўчастак. У такім выпадку, можна ставіць пытанне: ці лігітымныя такія выбары? Выходзіць, што частка грамадзянаў пазбаўленая права прагаласаваць на сваім выбарчым участку".
03.07.2012 Слуцкая раёнка перадрукоўвае навіны пра выбарчую кампанію з БЕЛТА
Новая рэдактарка слуцкай раёнкі Валянціна Ражанец прытрымліваецца палітыкі свайго папярэдніка. Пасля абвяшчэння даты парламенцкіх выбараў у газеце не асвятляецца выбарчая кампанія.
03.07.2012 Случчына вызначаецца з прэтэндэнтамі ў кандыдаты
Прадстаўнік грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” 39-гадовы Аляксандр Солап выказаў намер ўдзельнічаць ў парламенцкіх выбарах. Ён некалькі гадоў займаўся бізнесам - гандляваў на слуцкім рынку, пакуль не ўзніклі праблемы з кантралюючымі органамі.
03.07.2012 У Пінску на 3-га ліпеня дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў даверылі прадстаўляць уладу
Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Зінаіда Мандроўская выступіла з прамовай на мітынгу перад ускладаннем вянкоў да вечнага агню. Яна была адзіным выступоўцам ад уладаў на мітынгу. Звычайна на такіх урачыстасцях слова бяруць і прадстаўнікі Пінскага гарвыканкаму.
03.07.2012 Раёнкі Міншчыны – пра пачатак выбарчай кампаніі
Пакуль толькі лічаныя раённыя СМІ Міншчыны звярнулі ўвагу на пачатак выбарчай кампаніі. Сярод іх - “Маладзечанская газета” і “Пухавіцкія навіны”, дзе з’явілася даволі падрабязная інфармацыя.
03.07.2012 Выбаршчыкі ўстрывожаныя знікненнем Бярозаўскай выбарчай акругі
На сёлетніх парламенцкіх выбарах не будзе Бярозаўскай выбарчай акругі - упершыню за ўсю гісторыю выбарчых кампаній. Адна яе частка адышла да Пружанскай акругі, другая - да Івацэвіцкай. І гэта нягледзячы на тое, што ў Бярозаўскім раёне пражывае амаль 67 тысяч насельніцтва, а ў Пружанскім і Івацэвіцкім – 52 і 57 тысяч адпаведна.
03.07.2012 Дзяржвыданне выключыла выбаршчыкаў з выбарчага працэсу
“Дык колькі ж прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый увойдзе ў будучы склад ніжняй палаты беларускага парламента? Адказ могуць даць толькі самі дэмакраты. Дзяржава прадаставіла ім максімальна шырокі калідор для далейшых дзеянняў”
03.07.2012 У Баранавічах забаронены мітынг аб несапраўдных выбарах
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне рэспубліканскага мітынга 9 ліпеня.
02.07.2012 Менск: прыхаваная агітацыя за дзейснага дэпутата?
Менавіта так можна расцэньваць з’яўленне ў межах Усходняй выбарчай акругі №107 плаката дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Віталя Бусько.
02.07.2012 Дзяржаўныя СМІ ў рэгіёнах па-ранейшаму ігнаруюць тэму выбараў (дадаецца)
Зыходзячы з інфармацыі, якая паступае з розных гарадоў і мястэчак, можна меркаваць, што пераважная большасць афіцыйных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на сёння яшчэ не прыступіла да асвятлення абвешчанай парламенцкай кампаніі.
02.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 25 чэрвеня - 1 ліпеня
Апазіцыйныя партыі пачалі вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі: заяўляецца пра вылучэнне прыкладна 300 партыйцаў, што амаль у тры разы больш за адпаведныя паказчыкі парламенцкіх выбараў 2008 года. Назіраецца павелічэнне інтэнсіўнасці кропкавых рэпрэсіяў супраць структур апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Пры гэтым станоўча ацэньваецца вызваленне пад падпіску аб нявыездзе нядаўна затрыманага журналіста Андрэя Пачобута.
01.07.2012 «Аршанская газета» прыступіла да раскруткі будучых кандыдатаў ад улады
У дзяржаўнай “Аршанскай газеце”, № 73 за 30 чэрвеня, спачатку старшыня Аршанскага гарвыканкама нахвальвае старшыню гарадскога Савета дэпутатаў Людмілу Дабрыніну, а затым ўся наступная паласа адведзена пад інтэрв'ю з ёю - адны ідэалагічныя штампы.










