Навіны на тэму: выбары-2012

У Віцебску актывістаў судзяць за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары

05.07.2012 У Віцебску актывістаў судзяць за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары

5 ліпеня суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская пакарала актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову дзесяццю суткамі арышту. 4 ліпеня тая ж суддзя прысудзіла два штрафы актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву. Пакаранне арыштам 22-гадовай дзяўчыны было нечаканым для тых, хто прыйшоў падтрымаць яе ў судзе.

Орша: актывіст АГП вылучаны ў склад акруговай камісіі

05.07.2012 Орша: актывіст АГП вылучаны ў склад акруговай камісіі

Рашэннем Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў склад акруговай камісіі па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26 вылучаны актывіст АГП Уладзімір Юржыц.

Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

05.07.2012 Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

Пакуль дакладна вядома, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл вылучаны ў склад 12-ці акруговых выбарчых камісій з 13-ці ў Магілёўскай вобласці. Няма вылучэнца ў камісію Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 80.

Магілёўскія дэмсілы вылучаць 18 кандыдатаў на выбары

05.07.2012 Магілёўскія дэмсілы вылучаць 18 кандыдатаў на выбары

Як паведаміў Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў, магілёўскія дэмакраты падтрымаюць вылучэнне 18 кандыдатаў у дэпутаты ў розных рэгіёнах вобласці.

Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў

05.07.2012 Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў

Як паведамляе прэс-служба, Соймам Партыі БНФ, які адбыўся 23 чэрвеня, было вылучана 57 сябраў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі. З іх па Віцебскай вобласці - 9, па Магілёўскай - 9, па Гомельскай - 4, па Брэсцкай - 7, па Гродзенскай - 9, па Менскай - 7 і па горадзе Менску - 12 чалавек.

Баранавічы: на сайце гарвыканкама нарэшце з’явілася рубрыка пра выбары

05.07.2012 Баранавічы: на сайце гарвыканкама нарэшце з’явілася рубрыка пра выбары

Нарэшце на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарвыканкама baranovichy.by 4 ліпеня з’явілася рубрыка “Выбары ў парламент 2012”. А раённыя ўлады па-ранейшаму маўчаць на гэты конт.

Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў

05.07.2012 Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў

Многія сябры суполкі незалежнага прафсаюзу на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах, збіраюцца байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, бо не маюць ілюзіяў, што гэтая палітычная кампанія пройдзе паводле дэмакратычных нормаў. Тым не менш, яны маюць намер сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты.

04.07.2012 НІСЭПД: За байкот парлямэнцкіх выбараў — 14%

Базаваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў абнародаваў вынікі свайго апытаньня, праведзенага ў чэрвені сёлета ў Беларусі.

У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ плануе вылучыць пяць кандыдатаў

04.07.2012 У Магілёўскай вобласці Партыя БНФ плануе вылучыць пяць кандыдатаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Кастусёў будзе вылучацца ў якасці кандыдата па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў стала пражывае менавіта ў горадзе Шклове.

Полацк: нічога мясцовага

04.07.2012 Полацк: нічога мясцовага

Полацкая аб'яднаная - гарадская і раённая газета «Полацкі веснік» пачала публікаваць матэрыялы на тэму маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.

Баранавічы: у акруговыя камісіі вылучаюць толькі “Справядлівы свет” і АГП

04.07.2012 Баранавічы: у акруговыя камісіі вылучаюць толькі “Справядлівы свет” і АГП

У Баранавічах заявы на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій ад апазіцыйных партый падалі чатыры прэтэндэнты - тры прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет” і адзін ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

04.07.2012 На Пружанскай акрузе плануецца вылучэнне аднаго прэтэндэнта ад апазіцыі, на Івацэвіцкай - трох

Па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 плануе вылучацца кандыдатам кіраўнік Бярозаўскай раённай суполкі АГП Аляксандр Кабанаў; па Івацэвічскай акрузе №11 - прадстаўнік СДПГ і "Гавары праўду" Валянцін Лазарэнкаў, ад АГП -- Вікторыя Грынюк і, не выключана, Юрась Губарэвіч ад Партыі БНФ і "Руху за свабоду" (апошні яшчэ канчаткова не вызначыўся).

Бабруйчане выбары байкатуюць, па мясцовай акрузе будзе балатавацца прэтэндэнт з Магілёва

04.07.2012 Бабруйчане выбары байкатуюць, па мясцовай акрузе будзе балатавацца прэтэндэнт з Магілёва

Бабруйскія прадстаўнікі дэмсілаў амаль адзінагалосна прыйшлі да высновы байкатаваць парламенцкія выбары. Негледзячы на тое, што бабруйскія “праўдаўцы” байкатуюць кампанію, іх калега з Магілёва плануе ўзяць у ёй самы непасрэдны ўдзел. Гэта маладая кіраўнічка кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава.

Гомельшчына: пра «важнейшую палітычную падзею года» - тэлеграфна

04.07.2012 Гомельшчына: пра «важнейшую палітычную падзею года» - тэлеграфна

Раённыя выданні Гомельскай вобласці змяшчаюць пра выбары у парламент толькі афіцыйныя паведамленні ЦВК: пра дату выбараў ды пра стварэнне акругаў, прычым нават без прывязкі да мясцовасці.

На Брэстчыне пакуль адзіная раёнка піша пра выбары

04.07.2012 На Брэстчыне пакуль адзіная раёнка піша пра выбары

Ганцавіцкае “Савецкае Палессе” - адзіная раённая газета ў Брэсцкай вобласці, якая на гэты час змясціла на сваім сайце актуальную інфармацыю, датычную выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства