Навіны на тэму: выбары-2012

Пінск: у акруговыя камісіі вылучыліся сябры “Справядлівага свету”

06.07.2012 Пінск: у акруговыя камісіі вылучыліся сябры “Справядлівага свету”

Партыя “Справядлівы свет” вылучыла двух сябраў гарадской арганізацыі - Міхаіла Раманцава ў Пінскую гарадскую выбарчую камісію № 14 і Аляксандра Бурдзейнага ў Пінскую сельскую выбарчую камісію №15.

У акруговыя камісіі Віцебшчыны хочуць трапіць 22 прадстаўнікі дэмсілаў

06.07.2012 У акруговыя камісіі Віцебшчыны хочуць трапіць 22 прадстаўнікі дэмсілаў

Ад Партыі БНФ вылучаюцца 9 прэтэндэнтаў, 11 – ад партыі левых "Справядлівы свет", двое прыхільнікаў Мікалая Статкевіча – шляхам збору подпісаў. У некаторыя акруговыя камісіі падалі дакументы адразу трое апазіцыйных актывістаў, у некаторыя – ніводнага.

Гомельшчына: апазіцыя вылучыла сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

06.07.2012 Гомельшчына: апазіцыя вылучыла сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

У Гомельскай вобласці ў акруговыя выбарчыя камісіі вылучаны прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных партый. Актыўнасць праявілі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і партыя левых “Справядлівы свет”.Ці ўключаць каго-небудзь з апазіцыі ў камісіі на Гомельшчыне? У саміх прадстаўнікоў апазіцыйных партый на гэты конт спадзяванняў няма.

КДБ цікавіцца апазіцыйнай актывісткай

06.07.2012 КДБ цікавіцца апазіцыйнай актывісткай

На былое месца працы маладэчанскай актывісткі Таццяны Балабанскай тэлефанавалі з КДБ, каб даведацца, ці яна яшчэ там працуе. Відавочна, што цікаўнасць звязана з пачаткам выбарчай кампанніі і, на думку самой Таццяны, мэта супрацоўнікаў спецслужбаў была ў тым, каб высветліць пра магчымасць яе балатавання ў Палату прадстаўнікоў.

Полацк-Наваполацк: у акруговыя камісій ад Партыі БНФ ідуць жанчыны

06.07.2012 Полацк-Наваполацк: у акруговыя камісій ад Партыі БНФ ідуць жанчыны

Партыя БНФ вылучыла ў склад акруговых камісій па Полацкай і Наваполацкай гарадскіх выбарчых акругах (№ 28 і № 25) дзвюх жанчын - Леру (Алену) Сом і Вольгу Дамаскіну. Ці пажадаюць ўлады бачыць у шэрагах камісій прадстаўніц апазіцыйнай партыі, будзе вядома 9 ліпеня.

Менск: АГП вылучае 10 сябраў у выбарчыя акругі, “Рух “За свабоду” - не вылучае

06.07.2012 Менск: АГП вылучае 10 сябраў у выбарчыя акругі, “Рух “За свабоду” - не вылучае

Нягледзячы на высокі прафесіяналізм прэтэндэнтаў ад АГП, партыйцы сумняюцца, што ўсіх іх уключаць у склад акруговых камісій. Тым часам “Рух “За свабоду” прыняў рашэнне не вылучаць сваіх сябраў у склад выбаркамаў.

Выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем

06.07.2012 Выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем

Паводле чэрвеньскага апытання НІСЭПД, большасць рэспандэнтаў (63,7%) лічаць, што незалежнае назіранне садзейнічае большай сумленнасці і аб'ектыўнасці выбараў.

Брэст: тэлесюжэты з элементамі агітацыі

06.07.2012 Брэст: тэлесюжэты з элементамі агітацыі

Тэлерадыёкампанія “Брэст” пра маючыя адбыцца выбары ў Палату прадстаўнікоў паведамляе сваеасаблівымі сюжэтамі з элементамі агітацыі, у якіх распавядаецца пра дзейнасць цяперашніх дэпутатаў ад Брэсцкай вобласці.

Улады Берасцейшчыны таксама “піяраць” сваіх кандыдатаў

06.07.2012 Улады Берасцейшчыны таксама “піяраць” сваіх кандыдатаў

Вызначыць мяркуемых кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад улады можна, прааналізаваўшы артыкулы раёнак Берасцейшчыны яшчэ за чэрвень. Тут вымалёўваюцца два прэтэндэнты - дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Кавалевіч і ваенны палкоўнік Юлій Гвоздзь.

06.07.2012 Заява БХД: у Беларусі распачаліся рэпрэсіі супраць прыхільнікаў байкоту

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя абураная прысудам, вынесеным 5 ліпеня віцебскай актывістцы БХД Алене Семенчуковай, якая атрымала 10 сутак арышту за "непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі": у яе заплечніку знайшлі 34 ўлёткі за байкот "выбараў".

Магілёў: ці дапусцяць дэмакратаў на паседжанні па фармаванні акруговых камісій?

06.07.2012 Магілёў: ці дапусцяць дэмакратаў на паседжанні па фармаванні акруговых камісій?

Заявы з просьбай дазволіць назіраць за ходам паседжання прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па ўтварэнні акруговых выбаркамаў падалі старшыні абласных арганізацый апазіцыйных партый - Зміцер Салаўёў (БНФ), Уладзімір Шанцаў (АГП) і Валерый Беразіенка (“Справядлівы свет”).

Прыхаваная агітацыя на Салігоршчыне ўжо ідзе

06.07.2012 Прыхаваная агітацыя на Салігоршчыне ўжо ідзе

З набліжэннем выбараў у салігорскай раёнцы “Шахцёр” часцей пачалі з’яўляцца дзеючыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Яўген Абаленскі і Ганна Лаўрукевіч. Дагэтуль рэдкія госці на старонках мясцовых выданняў салігорскія дэпутаты за апошні час фігуравалі ўжо па некалькі разоў запар.

Дзяржвыданне: пры фармаванні акруговых камісій будуць «пакрыўджаныя»

06.07.2012 Дзяржвыданне: пры фармаванні акруговых камісій будуць «пакрыўджаныя»

Супрацоўнік гомельскай газеты «Савецкі раён» закрыў інфармацыйную дзірку на тэму парламенцкіх выбараў чарговым «крытычным» артыкулам пра апазіцыю. Аляксандр Яўсеенка звыкла, у які ўжо раз, выказаўся, што «да будучай палітычнай барацьбы (выбараў) наша апазіцыя ў чарговы раз не падрыхтавана».

Магілёўшчына: дэмакраты будуць заклікаць выбаршчыкаў не хадзіць на галасаванне

05.07.2012 Магілёўшчына: дэмакраты будуць заклікаць выбаршчыкаў не хадзіць на галасаванне

Далёка не ўсе прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны плануюць удзельнічаць у выбарчай гонцы да самага канца. Яны тлумачаць сваё рашэнне наяўнасцю палітвязняў у краіне і неўнясеннем зменаў у Выбарчы кодэкс, што дазваляе фальсіфікацыі.

Жлобін і Светлагорск: у камісіі вылучаны, але патрапіць не спадзяюцца

05.07.2012 Жлобін і Светлагорск: у камісіі вылучаны, але патрапіць не спадзяюцца

У Жлобінскім і Светлагорскім раёнах Гомельшчыны з дэмакратычных сіл у акруговыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў вылучаны прэтэндэнты ад партыі «Справядлівы свет».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства