Навіны на тэму: выбары-2012

Вілейка: рыхтуюцца альтэрнатыўныя кандыдаты

09.07.2012 Вілейка: рыхтуюцца альтэрнатыўныя кандыдаты

У Вілейцы плануюць вылучацца два альтэрнатыўныя кандыдаты – Уладзімір Малярчук, сябра АГП, і Іосіф Маціюн, сябра партыі “Справядлівы свет”, дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў. Абодва – даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў горадзе асобы. І ў кожнага - сваё бачанне стратэгіі ўдзелу ў выбарах.

На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах

09.07.2012 На паседжанне па вылучэнні ў акруговыя камісіі ў Віцебскі аблвыканкам пускалі толькі па спісах

Таму на супольнае пасяджэнне аблвыканкаму і аблсавету не ўдалося трапіць ні сябру партыі "Справядлівы сьвет" Анатолю Родзіку, ні ўдзельніку мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Уладзіміру Правальскаму. Абодва былі прэтэндэнтамі ў склад акруговых камісій.

 Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

09.07.2012 Слуцк: Дзеючы дэпутат адмовілася размаўляць з карэспандэнтам незалежнага выдання

«Я не буду з вамі размаўляць», - заявіла Інэса Кляшчук у тэлефоннай размове з карэспандэнтам незалежнай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер». Так дэпутат Палаты прадстаўнікоў адрэагавала на пытанне, ці збіраецца яна ўдзельнічаць у выбарах ў другі раз.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

09.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 2-8 ліпеня

Дзяржаўныя тэлеканалы практычна не асвятляюць выбарчую актыўнасць апазіцыйных палітычных партый. Пры гэтым у шэрагу выбарчых акругаў зафіксаваны матэрыялы ў падтрымку патэнцыйных праўладных кандыдатаў. У сталічнай і рэгіянальнай прэсе выходзяць інтэрв'ю з дэпутатамі дзеючага парламента. З’явіліся агітацыйныя друкаваныя матэрыялы з заклікам да байкатавання парламенцкіх выбараў.

Магілёў: Вылучэнцы “Гавары праўду” збіраюцца шчыльна працаваць з насельніцтвам

09.07.2012 Магілёў: Вылучэнцы “Гавары праўду” збіраюцца шчыльна працаваць з насельніцтвам

На гэтым тыдні патэнцыйныя кандыдаты ад “Гавары праўду” з Магілёўшчыны і Віцебшчыны і кіраўнікі іх перадвыбарчых штабоў павінны скончыць фармаванне канчатковых спісаў ініцыятыўных груп для збору подпісаў на вылучэнне ў дэпутаты.

Дэмакратычныя партыі і рухі – пра свае стратэгіі на выбарах

09.07.2012 Дэмакратычныя партыі і рухі – пра свае стратэгіі на выбарах

«Справядлівы свет» мае намер вылучыць 40 кандыдатаў у дэпутаты, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» байкатуе выбары, «Гавары праўду!» гатовая падтрымаць 28 сваіх актывістаў, якія маюць намер балатавацца.

Салігорск: апазіцыя вызначаецца з кандыдатамі

09.07.2012 Салігорск: апазіцыя вызначаецца з кандыдатамі

На дадазены момант вядома пра намеры вылучыць у якасці кандыдата па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 аднаго прадстаўніка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мясцовыя актывісты партыі “Справядлівы свет” пакуль не змаглі даць канчатковага адказу пра вылучэнне свайго кандыдата ў Салігорскім рэгіёне. Партыя БНФ выстаўляць свайго кандыдата ў Салігорску не плануе.

Актыўнасць па вылучэнні ў акруговыя камісіі розная: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

07.07.2012 Актыўнасць па вылучэнні ў акруговыя камісіі розная: рэгіянальны зрэз (дадаецца)

Барысаў, Орша, Салігорск, Жлобін, Рагачоў: Партыя левых "Справядлівы свет" трывала перахапіла пальму першынства сярод апазіцыйных партый па вылучэнні прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій.

«Беларусь 1» пазбягае ўзгадваць пра апазіцыйныя партыі

07.07.2012 «Беларусь 1» пазбягае ўзгадваць пра апазіцыйныя партыі

У сюжэце ад 6 ліпеня, прысвечаным завяршэнню вылучэння прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій на выбарах у парламент 2012 года, тэлеканал «Беларусь 1» не згадаў назвы ніводнай апазіцыйнай партыі.

Клімавіцкая раёнка агітуе чытачоў да ўдзелу ў выбарах

07.07.2012 Клімавіцкая раёнка агітуе чытачоў да ўдзелу ў выбарах

У суботнім нумары (№ 51 ад 7 ліпеня 2012) Клімавіцкай раённай газеты “Родная ніва” нарэшце з’явіўся ўласны матэрыял, прысвечаны выбарам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Артыкул на першай паласе мае назву “Грамадзянскі абавязак кожнага беларуса”.

Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты

07.07.2012 Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты

Паводле кампетэнтнай крыніцы з Слонімскага райвыканкама, мясцовая вертыкаль ужо фактычна вызначылася з кандыдатам у дэпутаты ад улады. Свой выбар выртыкальшчыкі спынілі на Але Сопікавай — дырэктары СШ № 9 г. Слоніма.

Гародня: чыноўніцкая “пільнасць” у сувязі з паседжаннем па фармаванні АВК

07.07.2012 Гародня: чыноўніцкая “пільнасць” у сувязі з паседжаннем па фармаванні АВК

Перад тым, як запрасіць на паседжанне па фармаванні акруговых выбаркамаў прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага Камітэта Рамана Юргеля, гарадзенскія чыноўнікі прадэманстравалі надзвычайную "пільнасць".

Эксперты скептычна ставяцца да новага фармату тэледэбатаў

07.07.2012 Эксперты скептычна ставяцца да новага фармату тэледэбатаў

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі лічыць, што дэбаты ў Беларусі будуць праводзіцца па расійскім узоры, дзе ўдзельнікі проста адказвалі на пытанні вядучага. Гэта значыць, на яго думку, кандыдаты проста атрымаюць дадатковы час для невялікага агітацыйнага выступу. Лідэр ЛДП Сяргей Гайдукевіч адзначае, што ніякіх тэледэбатаў не будзе, таму яны не будуць праводзіцца ў прамым эфіры.

Сталічныя адміністрацыі маўчаць пра выбары

06.07.2012 Сталічныя адміністрацыі маўчаць пра выбары

Толькі на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна з’явілася адмысловая рубрыка “Выбары-2012”. На сайтах астатніх раённых адміністрацыяў Менску пра выбары - ні слова.

У раёнах Берасцейшчыны дэмакраты ідуць у акруговыя выбаркамы

06.07.2012 У раёнах Берасцейшчыны дэмакраты ідуць у акруговыя выбаркамы

У Івацэвіцкую, Пружанскую і Днепра-Бугскую акруговыя выбарчыя камісіі традыцыйна накіраваныя партыйцы і грамадзяне, вылучаныя ад дэмакратычнай супольнасці шляхам збору подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства