Навіны на тэму: выбары-2012
10.07.2012 Баранавічы: кіраўнік акруговай камісіі абраны з падачы выканкаму
10 ліпеня ў малой зале гарвыканкама адбылося першае пасяджэнне акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5, якое адкрыла загадчыца аддзела арганізацыйна-кадравай працы гарвыканкама Дудко Вольга.
10.07.2012 У Магілёве звесткі пра “неўключэнцаў” у акруговыя камісіі – праз 30 дзён
Удзельнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Васіль Ліпскі спрабаваў даведацца звесткі пра людзей, якія не былі ўключаны ў склад акруговай выбарчай камісіі, аднак у прадастаўленні такіх звестак яму было адмоўлена.
10.07.2012 Удзел апазіцыйных партыяў у акруговых выбаркамах: параўнанне вынікаў 2012 з выбарамі 2008 і 2004 гадоў
Сёлета апазіцыйныя партыі вылучалі болей прадстаўнікоў для ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях, аднак іх агульная колькасць у параўнанні з выбарамі 2008 меньшая на 8%.
10.07.2012 “Актуальна”, “Афіцыйна”, “Падзеі і факты” – ні радка пра выбары
Калі б жыхары Калінкавіцкага раёна чыталі навіны толькі на сайце мясцовай дзяржаўнай газеты, то пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не даведаліся б наогул.
10.07.2012 Слонімская выбарчая камісія засакрэцілася
Раніцай 10 ліпеня сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка і Віктар Марчык наведаліся ў Слонімскі райвыканкам, каб даведацца, калі адбудзецца першае паседжанне Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 – яны мелі намер папрысутнічаць наглядальнікамі ад выбаршчыкаў на гэтым паседжанні.
10.07.2012 Хто прайшоў у акруговыя камісіі? (дадаецца)
9 ліпеня прэзідыумы абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў сумесна з абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі правялі паседжанні па фармаванні акруговых выбарчых камісій.
10.07.2012 "Чужы" дэпутат Кавалевіч прымільгаўся ў Бярозаўскім раёне
Як паведамляецца ў апошнім выпуску Бярозаўскай раённай газеты “Маяк”, у артыкуле “Обсуждены вопросы развития ЖКХ”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвіцкай акругі Леанід Кавалевіч нядаўна пабываў з рабочай паездкай у раёне. І гэта ўжо трэці за непрацяглы час артыкул у бярозаўскай раёнцы, у якім "піярыцца" дэпутат Кавалевіч.
10.07.2012 У “Светлым шляху” замест выбарчых падзеяў – анонсы святаў
Да гэтага часу шэраговы жыхар Смаргоні, чэрпаючы інфармацыю з мясцовых СМІ, не змог бы даведацца пра пачатак выбарчай кампаніі. Пра выбары маўчаць і адзінае мясцовае друкаванае выданне - райвыканкамаўская газета “Светлы шлях”, і незалежны сайт smorgon.org.
10.07.2012 “Светлагорскія навіны”: ні слова пра выбары
Прайшло 3 тыдні з часу абвяшчэння выбараў у Палату прадстаўнікоў. Спроба атрымаць на сайце “Светлагорскіх навін” якую-небудзь інфармацыю пра падрыхтоўку да выбараў у раёне закончылася безвынікова.
10.07.2012 У Магілёве ўлады не агучылі нават назвы апазіцыйных партый
Назвы дэмакратычных партый - Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, ад якіх у склад акруговых выбарчых камісій прайшло 2 і 1 чалавек, не ўзгаданы. Людзі фігуруюць толькі ў агульных статыстычных звестках.
10.07.2012 Большасць аблвыканкамаў аператыўна апублікавалі рашэнне аб стварэнні акруговых выбаркамаў
Большасць аблвыканкамаў аператыўна апублікавалі рашэнне аб стварэнні акруговых выбарчых камісій, прынятае імі 9 ліпеня, але некаторыя ўсё яшчэ зацягваюць з публікацыяй дакумента.
10.07.2012 Салігорскі тэлеканал - ні слова пра выбары
За тры тыдні ад пачатку парламенцкай выбарчай кампаніі “лепшы тэлевізійны канал Міншчыны 2012 году” не зрабіў ніводнай перадачы, прысвечанай гэтай тэме. Мясцовыя праваабаронцы прааналізавалі ўсе сюжэты СТК, выкладзеныя на афіцынай старонцы тэлеканала ў Інтэрнэце з 18 чэрвеня.
09.07.2012 На Магілёўшчыне месцы працы сябраў акруговых камісій у СМІ друкаваць не будуць
Такое рашэнне было прынята сёння, 9 ліпеня, на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў магілёўскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў падчас фармавання акруговых выбарчых камісій. Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, месцы працы сябраў акруговых камісій могуць сведчыць пра залежнасць сябраў гэтых камісій ад вертыкалі ўлады.
09.07.2012 “Слуцкі край” пра выбары ўсё маўчыць, але абвінавачвае ў невуцтве Меркель і Абаму
У раённай газеце “Слуцкі край” тэма парламенцкіх выбараў ігнаруецца. Затое апублікаваны матэрыял, дзе аўтар выказвае здагадку, што канцлер Германіі паняцця не мела, дзе знаходзіцца Беларусь, але сітуацыя ў нашай краіне чамусьці ўяўляе для яе “меркельтыўны” інтарэс.
09.07.2012 Чаму прадстаўнікі АГП не трапілі ў акруговыя камісіі Віцебшчыны?
Партыйная арганізацыя вылучыла 8 прадстаўнікоў – прэтэндэнтаў у акруговыя выбарчыя камісіі Віцебскай вобласці. Дакументы ў Віцебскі аблвыканкам былі дасланыя поштай 5 ліпеня. Аднак іх не зарэгістравалі.










