Навіны на тэму: выбары-2012
12.07.2012 Як вядомаму дэмактывісту ўдалося патрапіць у акруговую камісію
Дэмакратычны актывіст з Жодзіна Аляксандр Валчанін не пралічыўся: ён вырашыў, што вылучэнне шляхам збору подпісаў па месцы працы - на станцыі хуткай дапамогі, пакідае яму больш шансаў, чым вылучэнне ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябрам якой ён з'яўляецца.
12.07.2012 Партыя БНФ падае ў суд
Прычынай звароту ў суд сталі адмовы ва ўключэнні сябраў ПБНФ у акруговыя выбарчыя камісіі. Агулам падрыхтавана 30 скаргаў: па 9 кандыдатурах - у Магілёўскі абласны суд, 7 - у Мінскі гарадскі суд, 5 – у Мінскі абласны суд і 9 - у Гродзенскі абласны суд.
12.07.2012 Гародня: Паляванне на бюлетэні “За справядлівыя выбары”
Гарадзенскія актывісты Беларускай Партыі левых Віктар Міхальчык і Павел Станеўскі 11 ліпеня везлі ў машыне бюлетэні “За справядлівыя выбары”. На тэрыторыі Дзяржынскага раёну аўтамабіль дагнала машына ДАІ.
12.07.2012 Салігорск: У выканкаме назіральніка падманулі з датай першага паседжання акруговай камісіі
Па словах адказнага сакратара прыёмнай выканкаму, агучваць пратэрмінаваную дату першага паседжання Салігорскай сельскай выбарчай камісіі было загадана асабіста Мікалаем Маскевічам, намеснікам старшыні райвыканкама па ідэалагічнай працы.
12.07.2012 Мазырская акруговая камісія: дырэктары ішлі ад прафсаюзаў
У Мазыры дырэктарскаму корпусу аказаны давер ісці ў акруговую выбарчую камісію ад праўладных прафсаюзаў. Таксама ў першых шэрагах – супрацоўнікі райвыканкама.
12.07.2012 Мінск: Праціўнікі ўшчыльнення мікрараёна Уручча-2 вылучаюцца ў дэпутаты
Віктар Янурэвіч і Леанід Мажальскі - актывісты, якія выступаюць супраць ушчыльнення мікрараёна Уручча-2, збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Яны ўжо падалі заявы ў акруговыя выбарчыя камісіі.
12.07.2012 Магілёў: БНФ абскарджвае неўключэнне сваіх сябраў у акруговыя камісіі
Сябры БНФ просяць Магілёўскі абласны суд прыняць новае рашэнне аб утварэнні акруговых выбарчых камісій - з уключэннем у іх прадстаўнікоў БНФ.
12.07.2012 Віцебскі праваабаронца спрабаваў аспрэчыць фармаванне акруговай камісіі
Павел Левінаў і група грамадзянаў, якая вылучыла яго ў склад камісіі Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18, 11 ліпеня амаль увесь дзень мусілі правесці ў абласным судзе. Суддзя Марына Вострыкава разглядала супольную заяву грамадзянаў на працягу шасці гадзінаў без перапынку на абед. Але ўрэшце прызнала, што акруговая камісія сфармаваная без парушэнняў.
12.07.2012 Брэст: партыйцы просяць перагледзець рашэнне пра месцы для пікетаў
Брэсцкія прадстаўнікі трох палітычных партый накіравалі ў аблвыканкам зворот, у якім просяць абавязаць ўлады горада перагледзець спіс месцаў у абласным цэнтры, дзе забаронена ладзіць пікеты для збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.
12.07.2012 У Баранавічах выбарчым працэсам кіруюць жанчыны
Камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 і Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6 ачолілі прадстаўніцы праўладных структур і арганізацый.
12.07.2012 Намеснік губернатара мае намер балатавацца па Рагачоўскай акрузе
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў мае намер вылучыць сваю кандыдатуру на парламенцкіх выбарах па Рагачоўскай выбарчай акрузе. Як паведаміла крыніца з райвыканкаму, у Рагачове пражываюць бацькі абласнога чыноўніка.
12.07.2012 У патэнцыйнай кандыдаткі магілёўская міліцыя адабрала аўтамабіль
Каардынатарка кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці Аксана Самуйлава мяркуе, што гэта зроблена, каб перашкодзіць ёй у арганізацыі кампаніі па збору подпісаў у Бабруйску, дзе яна з’яўляецца адзінай прадстаўніцай дэмсіл, што ідзе на выбары.
12.07.2012 Ігар Случак сабраў сваю ініцыятыўную групу праз сацыяльныя сеткі
У Гомелі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак першым падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламента.
12.07.2012 У Рэчыцкую АВК ізноў уключылі праўладнага партыйца-прагульшчыка
Прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Юрый Жураў падчас мінулай парламенцкай кампаніі ніводнага разу не з'явіўся на паседжанне камісіі. У той жа час у выбаркамы ўпарта не ўключаюць партыйцаў, якія рэальна хочуць працаваць у камісіях.
11.07.2012 Нязменны кіраўнік усіх выбарчых кампаній у Гомельскай вобласці пайшоў на пенсію
У гэтым годзе парламенцкія выбары пройдуць упершыню за шмат гадоў без удзелу Аляксандра Усава. Шмат гадоў намеснікам упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Гомельскага аблвыканкаму курыраваў усе выбарчыя кампаніі. Але не варта чакаць нейкіх змяненняў ці лібералізацыі выбарчага працэсу ў рэгіёне.










