Навіны на тэму: выбары-2012
13.07.2012 Жлобінская раёнка называе толькі кіраўніцтва акруговай камісіі
Жлобінская раённая газета “Новы дзень” у нумары за 13 ліпеня паведаміла пра склад камісіі па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 - былі названыя старшыня, намеснік і сакратар сфармаванай камісіі. Пра астатніх сябраў ніякай інфармацыі не падаецца.
13.07.2012 Школьных настаўнікаў прымусова запісваюць у праўладныя партыі
Такім чынам мінскіх педагогаў рыхтуюць да вылучэння ў назіральнікі за парламенцкім выбарамі.
13.07.2012 Мінск: хто прадстаўляе інтарэсы "грамадзянаў" у акруговых камісіях?
Біяграфіі сябраў камісій “ад групы грамадзянаў” сведчаць, што большасць з іх належыць да праўладных грамадскіх арганізацыяў ці кіраўніцтва адміністрацыі раёнаў. Яны і раней удзельнічалі ў выбарчых камісіях. Праўда, тады падавалі заяўкі ад арганізацыяў, а сёлета ўжо ад групы грамадзянаў шляхам збору подпісаў.
13.07.2012 Зацішша – на абласным узроўні
Ніводнага матэрыялу пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не размясціў сайт абласной дзяржаўнай газеты “Гомельская праўда”. Аналагічная сітуацыя на сайтах большасці іншых дзяржаўных газет па абласцях Беларусі. Між тым, пасля абвяшчэння выбараў прайшло ўжо больш за тры тыдні.
13.07.2012 Магілёўскага актывіста Уладзіміра Трызунова прымушаюць звольніцца з працы
Актывіст дэмакратычнага руху працуе простым грузчыкам на заводзе №4 РУПП “Магілёўхлебрам”, аднак ужо меў дзве сустрэчы з ідэолагам прадпрыемства спадаром Драздом, які параіў яму звольніцца па ўласным жаданні.
13.07.2012 Хоцімскі прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на сваю ініцыятыўную групу
Прэтэндэнт на вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў кардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Хоцімскім раёне Валерый Каранкевіч кажа пра тое, што на сябраў яго ініцыятыўнай групы аказваецца ціск з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і мясцовых уладных структур.
13.07.2012 Дзе будуць забароненыя пікеты па зборы подпісаў: рэгіянальны зрэз (дадаецца)
У параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2010 года, месцаў для збору подпісаў у сталіцы стала менш. Так, у спісе забароненых месцаў: тэрыторыі галоўных гарадскіх плошчаў: Кастрычніцкай, Прывакзальнай, плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі
13.07.2012 “Бабруйскае жыццё” піярыць мясцовых дэпутатаў: “дзеля горада, дзеля людзей”
У 51-м нумары газеты райвыканкама “Бабруйскае жыццё” апублікаваны два інтэрв’ю з дзеючымі дэпутатамі гарсавета - у новай рубрыцы “Старонка гарсавета дэпутатаў. Дзеля горада, дзеля людзей”.
13.07.2012 Бабруйск: Кіраўнік “Белай Русі” нязменна кіруе камісіяй
На сайце Бабруйскага гарвыканкама ў рубрыцы “Выбары-2012” з’явіўся спіс з прозвішчамі сябраў трох акруговых выбарчых камісій. У спісе – шмат знаёмых асобаў, чые прозвішчы там фігуруюць кожныя выбары.
13.07.2012 Сябры камісіі Маладэчанскай гарадской акругі ведаюць “сакрэты” ўжо не адных выбараў
З першага погляду падаецца – гэта камісія сфармавана выключна на дэмакратычных прынцыпах: у складзе, акрамя начальнікаў, ідэолагаў і працаўнікоў выканкаму, ёсць просты лабарант установы адукацыі, пенсіянеркі і нават вартаўнік.
13.07.2012 Слуцк: Выраз “новы дэпутат” з вуснаў старшыні камісіі гучаў двухсэнсоўна
У сітуацыі, калі дзеючы дэпутат па Слуцкай акрузе Інэса Кляшчук адмаўляецца кантактаваць з прадстаўнікамі незалежнай прэсы, шырокай аўдыторыі пакуль невядома, хто будзе прэтэндаваць на дэпутацкі мандат ад улады.
13.07.2012 У Маладэчне дэпутаты ўжо спынілі працу?
“Чаму вы сюды тэлефануеце? Усе пытанні будзеце задаваць новаму дэпутату”, - такі адказ пачулі прадстаўнікі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, калі патэлефанавалі ў прыёмную дейснага дэпутата Мікалая Жгуна. А ў прыёмнай дэпутата Уладзіміра Сінякова слухаўку ўвогуле не здымалі.
12.07.2012 “Івацэвіцкі веснік” нахвальвае дэпутата Кавалевіча
Дзяржаўная газета “Івацэвіцкі веснік” рэкламуе дэпутата Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11. Артыкул пад назвай “Пра работу дэпутата Л.М. Кавалевіча са зваротамі” пачынаецца з лістоў падзякі ад грамадзянаў. А далей Кавалевіч сам распавядае пра свае заслугі.
12.07.2012 Выбаршчыкі з Пружанскай акругі скардзяцца ў суд
У Брэсцкі абласны суд накіравана скарга ад грамадзянаў, якія пражываюць на тэрыторыі Пружанскай выбарчай акругі №9 і вылучалі ў акруговую камісію свайго прадстаўніка Анатоля Сахарушу. У камісію прадстаўніка ад грамадзянаў не ўключылі.
12.07.2012 Барысаў: вылучэнцы ад АГП вырашылі не аспрэчваць неўключэнне ў акруговыя камісіі
Такое рашэнне актывісты прынялі, зыходзячы з вопыту мінулых выбарчых кампаній: у Барысаве і Барысаўскім раёне аспрэчванне не прыводзіла да пажаданага выніку.










