Навіны на тэму: выбары-2012

Маладэчна: назіральніку адмовілі ў атрыманні інфармацыі

16.07.2012 Маладэчна: назіральніку адмовілі ў атрыманні інфармацыі

Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны ў якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінскага камітэта ў Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе №72, паведаміў, што ўжо атрымаў з боку прадстаўнікоў акружной камісіі першую адмову ў прадастаўленні яму неабходных звестак.

“Полесская правда” перарвала перадвыбарчае маўчанне

16.07.2012 “Полесская правда” перарвала перадвыбарчае маўчанне

Цікава, што газеты не было ў продажы праз шапікі гандлёвай сеткі “Брэстаблсаюздрук”, прадаўшчыцы сцвярджалі, што выданне пазначана ў накладной, але ж не было дастаўлена. Месцы працы сяброў камісіі сарамліва змоўчваюцца.

16.07.2012 У Беларусь прыбывае ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі

Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі прыбывае ў Беларусь 16 ліпеня. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Баранавіцкі выканкам: фармаванне ўчастковых камісій не зменіцца

15.07.2012 Баранавіцкі выканкам: фармаванне ўчастковых камісій не зменіцца

Віктар Сырыца: "Я прапанаваў нашаму гарвыканкаму стварыць участковыя выбарчыя камісіі не па прынцыпу “дырэктар-падначаленыя”, але і з прадстаўнікоў розных працоўных калектываў, у тым ліку і з апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый".

Вылучэнне кандыдатаў: інфармацыя з рэгіёнаў

15.07.2012 Вылучэнне кандыдатаў: інфармацыя з рэгіёнаў

Кіраўнікі абласной і гарадской арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс не здолелі з першай спробы падаць дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп.

Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету

15.07.2012 Баранавіцкая міліцыя адмаўляецца заключаць дамову па ахове грамадскага парадку падчас пікету

Мікалай Чарнавус: "Сваім пікетам я хачу звярнуць увагу грамадскасці на падвойныя стандарты нашай улады ў адносінах праверкі падпісных лістоў і несумленнасці нашых выбараў".

Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі

15.07.2012 Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі

За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Месцы працы старшыняў, іх намеснікаў і сакратароў акруговых камісій засталіся для чытачоў невядомымі.

Слонім: першыя інфармацыі пра выбары — пра месцы, забароненыя для пікетаў

15.07.2012 Слонім: першыя інфармацыі пра выбары — пра месцы, забароненыя для пікетаў

На сайце Слонімскага райвыканкама з’явілася нарэшце рубрыка на рускай мове “Выборы в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва”.

У Смаргоні нарэшце апублікавалі, дзе забаронена праводзіць пікеты

15.07.2012 У Смаргоні нарэшце апублікавалі, дзе забаронена праводзіць пікеты

Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў паведаміў, што нарэшце, праз два тыдні пасля прыняцця, было абнародавана рашэнне райвыканкама аб вызачэнні месцаў для правядення пікетаў па зборы подпісаў.

Маладэчна: сталі вядомыя альтэрнатыўныя кандыдаты

14.07.2012 Маладэчна: сталі вядомыя альтэрнатыўныя кандыдаты

13 ліпеня ў Маладэчанскую гарадскую камісію заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў мінскі прадпрымальнік, былы сябра АГП Сяргей Балыкін. Аб намеры вылучыць сваю кандыдатуру заявіў таксама маладэчанскі актывіст руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Ян Лагвіновіч.

Орша: Канстанцін Анташкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

14.07.2012 Орша: Канстанцін Анташкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

Актывіст кампаніі "Гавары праўду", сябра аргкамітэта БСДП (НГ) Канстанцін Анташкевіч ў пятніцу ўвечары падаў заяву аб рэгістрацыі спісу ініцыятыўнай групы ў камісію Аршанскай гарадскога акругі № 26.

У кіраўніцтве акруговых камісій знаёмыя ўсе твары: інфармацыя з рэгіёнаў

14.07.2012 У кіраўніцтве акруговых камісій знаёмыя ўсе твары: інфармацыя з рэгіёнаў

Не абышлося і без кур'ёзаў. У камісію ад КПБ уключаны 81-гадовы Аляксей Ламыга. Будучы ў 2010 годзе сябрам Аршанскай гарадской камісіі па выбарах прэзідэнта, Аляксей Іванавіч у сілу свайго ўзросту не змог справіцца з праверкай падпісных лістоў.

У Яраслава Берніковіча не прынялі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

13.07.2012 У Яраслава Берніковіча не прынялі дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

13 ліпеня Яраслаў Берніковіч звярнуўся ў акруговую камісію Наваполацкай выбарчай акругі №25, каб зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для свайго вылучэння на кандыдата ў дэпутаты парламента. Але высветлілася, што камісія нават не завяла яшчэ журналу для рэгістрацыі, і дакументы ў яго не прынялі.

Прафсаюзу РЭП адмоўлена ў разглядзе скаргі на вынікі фармавання акруговых камісій

13.07.2012 Прафсаюзу РЭП адмоўлена ў разглядзе скаргі на вынікі фармавання акруговых камісій

Скарга была накіравана ў суд у сувязі з тым, што ў камісіі не былі ўключаны чатыры прадстаўнікі незалежнага прафсаюза – у той час як ад праўладных прафсаюзаў прайшлі ўсе вылучэнцы.

Магілёўскія ўлады запэўніваюць у высокай яўцы на выбарах

13.07.2012 Магілёўскія ўлады запэўніваюць у высокай яўцы на выбарах

Са словаў начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Сіваева, насельніцтва вобласці заўсёды дэманстравала на выбарах высокую культуру і дакладную выбарчую пазіцыю, што будзе і на гэтых выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства