Навіны на тэму: выбары-2012
17.07.2012 Што хавае Маладэчанская гарадская камісія?
Маладэчанская гарадская камісія трымае ў таямніцы ад назіральніка Эдуарда Баланчука не толькі звесткі пра прэтэндэнта ў кандыдаты, які падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, але і час паседжанняў. Ні спасылкі на законы, ні нагадванні аб празрыстасці і дэмакратычнасці выбарчага працэсу не дапамаглі назіральніку.
17.07.2012 Орша: Назіральнікаў зарэгістравалі пры акруговых камісіях
У Лепельскай акруговай камісіі № 23 акрэдытаваны сябра БХК Ігар Казмерчак, у Аршанскай гарадской № 26 - Аляксандр Масалкоў, у Аршанскай Дняпроўскай № 27 - Васіль Бераснеў і ў Сенненскай № 30 - Леанід Цімашкоў. Якіх-небудзь праблем пры рэгістрацыі ні ў каго не ўзнікла.
17.07.2012 Партыя БНФ у магілёўскім абласным судзе (відэа)
Партыя БНФ паспрабавала абскардзіць у магілёўскім абласным судзе неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Суд адмовіў распачынаць грамадзянскую справу з-за няправільна аформленых дакументаў.
16.07.2012 Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу салігорскіх выбаршчыкаў
Сёння, 16 ліпеня, Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу выбаршчыкаў Салігорскай сельскай выбарчай акругі №69 на адмову ва ўключэнні ў склад акруговай камісіі свайго прадстаўніка, вядомага грамадскага дзеяча Уладзіміра Шыла.
16.07.2012 Першая адмова. Не зарэгістравана ініцыятыўная група Валерыя Каранкевіча
Акруговая камісія Крычаўскай выбарчай акругі № 83 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Валерыя Каранкевіча. Падставай для адмовы стала тое, што шэсць з пятнаццаці сяброў ініцыятыўнай групы напісалі пісьмовыя заявы аб тым, што яны адмаўляюцца вылучаць Валерыя Каранкевіча ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
16.07.2012 Драгічын: падчас канцэрту – датэрміновая агітацыя
Пад час святкавання дня горада ў Драгічыне 15 ліпеня начальнік мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Васіль Хвацік азадачыў гараджан. Калі людзі сабраліся на канцэрт, ён выйшаў на сцэну, узяў мікрафон і не толькі павіншаваў грамадзян са святам, але і зрабіў гучную заяву.
16.07.2012 Праваабаронца звярнуўся ў ЦВК адносна абсурдных палажэнняў выбарчага заканадаўства
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухелль абураецца: чаму вылучаць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі ад гарадскіх грамадскіх арганізацый на парламенцкіх выбарах нельга, а на прэзідэнцкіх і мясцовых у адпаведныя тэрытарыяльныя камісіі -- можна.
16.07.2012 Прэтэндэнт у кандыдаты з Хоцімска не згодны збіраць подпісы на могілках
Прэтэндэнт у кандыдаты з гарадскога пасёлка Хоцімск Валерый Каранкевіч паскардзіўся ў Магілёўскі аблвыканкам на рашэнне Хоцімскага райвыканкама аб вызначэнні месцаў, забароненых для пікетавання па збору подпісаў.
16.07.2012 Спіс сябраў акруговай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 не апублікаваны своечасова
Нягледзячы на тое, што паседжанне выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 адбылося 9 ліпеня, дзе абіраліся старшыня, намеснік і сакратар, выбаршчыкі Маларыцкага раёна не мелі магчымасці пазнаёміцца са спісам іх акруговай камісіі і яе кіраўніцтвам.
16.07.2012 Гомельская вобласць, Мазыр, Пружаны, Брэст, Івацэвічы, Полацк. Акруговымі камісіямі кіруюць прадстаўнікі выканкамаў (дадаецца)
Старшынёй камісіі абраны кіраўнік справамі Мазырскага райвыканкама Міхаіл Пашынскі. Ён вылучаны ад беларускага прафсаюза супрацоўнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Такім чынам, камісіяй будзе кіраваць кіраўнік выканаўчага органу, што пазбаўляе камісію незалежнасці ад выканаўчай улады.
16.07.2012 Наваполацк, Віцебск, Бабруйск, Івацэвічы: падаюцца дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп (дадаецца)
Толькі з другой спробы ўдалося падаць дакументы на рэгістрацыю актывісту Яраславу Берніковічу. Сяргей Парсюкевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з 46 чалавек. Ён кажа, што чацвертая частка з іх – гэта тыя, хто паўнаёміўся з ім праз сацыяльныя сеткі і форумы на незалежных сайтах.
16.07.2012 У Віцебскай вобласці рэгіструюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні палітвязня Мікалая Статкевіча ў кандыдаты
Ва ўсіх 14 акругах вобласці будуць рэгістравацца і ніцыятыўныя групы за вылучэнне кандыдатам на парламенцкія выбары палітвязня Мікалая Статкевіча. У большасць камісіяў дакументы ўжо пададзены, распавёў Аляксей Гаўруцікаў, аднапартыец Статкевіча.
16.07.2012 Магілёўскі праваабаронца скардзіцца на ўтойванне ЦВК сваіх пастановаў
“Аналіз афіцыйнага сайта Цэнтрвыбаркама (http://rec.gov.by)” сведчыць пра тое, што падчас сваёй паўсядзённай працы ЦВК пастаянна і груба парушае вышэйпазначаныя нормы права прамога дзеяння, што выражаецца ў сістэматычным выкарыстоўванні незаконнай практыкі прыняцця тайных пастановаў".
16.07.2012 Жлобін: ініцыятыўныя групы рэгіструюць старшыня выканкаму і прадстаўнік “Справядлівага свету”
Кіраўнік жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. У спісе заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы крыху раней за Валерыя Рыбчанку з’явілася прозвішча кіраўніка Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка.
16.07.2012 Салігорск: Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў па забароненых месцах
Леанід Мархотка накіраваў старшыні Салігорскага райвыканкаму зварот, у якім просіць растлумачыць і даць інфармацыю ў сродках масавай інфармацыі горада Салігорска і раёна, якія менавіта арганізацыі адносяцца да тых, што забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы ў Салігорскім раёне.










