Навіны на тэму: выбары-2012
18.07.2012 Дзяржвыданні Гомельшчыны – пра выбары
Ці пішуць пра выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання сайты дзяржаўных раённых выданняў Гомельскай вобласці? Адказу на гэтае пытанне давялося шукаць у інтэрнэт-версіях рэгіянальных выданняў, з якімі прапаноўвае азнаёміцца сайт “СМІ Гомельскай вобласці”.
17.07.2012 Полацк: зарэгістравана ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай
Ініцыятыўная група Лідзіі Сагідулінай, віцебскай актывісткі кампаніі «Гавары праўду», зарэгістравана па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.
17.07.2012 Полацк: вядучы АНТ Міхальчанка ідзе ў кандыдаты
Былы палачанін, а цяпер жыхар Менска, вядучы палітычных праграм на АНТ Аляксей Міхальчанка падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Полацкую акруговую выбарчую камісію.
17.07.2012 Баранавічы: пакуль толькі тры прэтэндэнты ў кандыдаты
У Баранавічах пакуль вядома пра трох вылучэнцаў у кандыдаты: партыец Аляксандр Галькевіч, беспартыйны грамадскі актывіст Рыгор Грык і прадпрымальнік Мікалай Чарнавус.
17.07.2012 На сайце Любанскага выканкаму з’явіўся спіс забароненых месцаў
Толькі 17 ліпеня на сайце Любанскага выканкаму было апублікавана рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетаванняў з мэтаю збору подпісаў выбарцаў, хоць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачалося яшчэ 15 ліпеня. Пры гэтым ні нумару рашэння, ні даты яго прыняцця ў апублікаваным варыянце няма.
17.07.2012 Мінск: шэсць актывістаў «Гавары праўду!» падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп
Шэсць актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», якія плануюць прыняць удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года, падалі ў мінскія акруговыя выбарчыя камісіі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп.
17.07.2012 Дэпутат Уладзімір Кужанаў не хоча ісці на трэці тэрмін у “палатку”
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Буда-Кашалёўскай акрузе №38 (у яе склад уваходзяць Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі і частка Жлобінскага раёна) Уладзімір Кужанаў у апошнія перад выбарамі месяцы атакуе старонкі раённых газет. Дэпутат ужо два тэрміны «адбыў» у Палаце прадстаўнікоў.
17.07.2012 Гарадзеншчына: дэмакраты пачынаюць рэгістравацца
Прадстаўнікі дэмакратычных партый, якія бяруць удзел у выбарчай кампаніі, пачынаюць падаваць дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў і чакаюць партыйнага вылучэння на рэгістрацыю сваіх кандыдатур.
17.07.2012 Падчас выбараў “Белая Русь” арганізуе регіянальныя штабы
Пра гэта паведамляецца ў артыкуле “Белая Русь”: на парозе пераменаў”, змешчаным на сайце баранавіцкай газеты “Наш край”.
17.07.2012 Суды не задавальняюць скаргі партый з-за няправільных подпісаў
Мінскі гарадскі суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі з нагоды фарміравання акруговых выбарчых камісій. Не ўвянчаліся поспехам і падобныя дзеянні Партыі БНФ, якая падала ў агулам 30 скаргаў на неўключэнне сябраў партыі ў акруговыя выбаркамы.
17.07.2012 Чаго варта чакаць ад Быхаўскай акруговай камісіі?
Чаго варта чакаць ад Быхаўскай акруговай камісіі, якая курыруе цяперашнія выбары ў Быхаўскім, Касцюковіцкім, Слаўгарадскім і Краснапольскім раёнах? Сваімі прагнозамі на гэты конт падзяліўся прэтэндэнт у кандыдаты па Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў.
17.07.2012 Орша: ператрус у рэдактара незалежнага сайта
Як паведаміў рэдактар незалежнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак, да яго дадому уварвалася з ператрусам група супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным. Паводле яго слоў ператрус звязаны з дзейнасцю інтэрнэт-сайта.
17.07.2012 Брэст: На выбары ідуць прадстаўнікі ”Справядлівага свету” і АГП
У Брэсце суполка Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” збіраецца вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты на чатырох выбарчых акругах. Мясцовая структура АГП збіраецца вылучаць у абласным цэнтры аданого свайго прадстаўніка.
17.07.2012 Рагачоў: першая заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Рагачоўскі актывіст Дзяніс Дашкевіч падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Штаб патэнцыйнага кандыдата будзе ўключаць 17 чалавек. У спісе патэнцыйных кандыдатаў Дашкевіч быў першым.
17.07.2012 Баранавічы: назіральнік накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію
Назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Сяргей Гоўша 17 ліпеня накіраваў заяву ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у якой паведамляе пра ўмяшальніцтва ў дзейнасць акруговай камісіі гарвыканкамаўскіх чыноўнікаў.










