Навіны на тэму: выбары-2012
19.07.2012 Падача дакументаў і рэгістрацыя ініцыятыўных груп: Баранавічы, Горкі, Бабруйск, Орша (абнаўляецца)
У Бабруйску 19 ліпеня адразу ў дзве выбарчыя акругі, Ленінскую № 78 і Першамайскую № 79, падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага на Бабруйскім заводзе ТдіА Міхаіл Кавалькоў.
19.07.2012 У Барысаве склад акруговых камісій так і не апублікаваны
Так і застаецца таямніцай для жыхароў Барысава і раёна, хто ж увайшоў у склад акруговых камісій Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 і Барысаўскай раённай выбарчай акругі № 63.
19.07.2012 Барысаў: рашэнне акруговая камісія прымала ў неправамоцным складзе
Праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў электронную скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на тое, што на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскага выбарчай акругі № 62 прысутнічала ўсяго восем чалавек з трынаццаці.
19.07.2012 Маладэчна: Раўнавага кандыдатаў на гарадской акрузе захавана
Хаця па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе і чакаецца вылучэнне старшыні райвыканкама, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў яшчэ адзін праўладны прадстаўнік – журналістка “Радыё Маладэчна” Галіна Лазоўская.
19.07.2012 Афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны пра выбары -- меньш мінімальнага
Раённыя афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны не надаюць выбарам у Палату прадстаўнікоў асаблівай увагі. Але ўсіх “зацьміў” сайт Івейскага райвыканкаму – на ім пад рубрыкай “Выборы – 2012” стаіць толькі адно слова – “Решение”.
19.07.2012 Слуцк: Бізнесмен плануе ўдзельнічаць у выбарах у парламент
Прадпрымальнік Аляксандр Солап падаў дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў выбарчую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67. На выбарах ён будзе прадстаўляць грамадзянскую кампанію «Гавары праўду!».
19.07.2012 Рагачоў: камісія аднагалосна прагаласавала за рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Дзяніса Дашкевіча
Дзяніс кажа, што ўжо з заўтрашняга дня сябры ініцыятыўнай групы пачнуць збіраць подпісы – па кватэрах. А ўжо на выходных выставяць першыя пікеты. "Мы творча падыйдзем да гэтай справы. Пікеты будуць музычна аформлены, выбаршчыкаў будуць чакаць і іншыя сюрпрызы".
19.07.2012 Жодзіна: у дэпутаты сабраліся двое мінчанаў і адзін жодзінец
Рэгістраваць ініцыятыўныя групы маюць намер дырэктар Жодзінскай сярэдняй школы № 9 Наталля Сушко, ветэран вайны ў Афганістане Ігара Кулікоў і дырэктар прадпрыемства Анатоль Сімончык. Двое апошніх пражываюць у Мінску.
19.07.2012 “Белая Русь” будзе ствараць перадвыбарчыя штабы ў памяшканнях дзяржаўных арганізацый
Вельмі дзіўна, што кіраўнік раённай арганізацыі “Белай Русі” збіраецца размяшчаць выбарчы штаб кандыдата ў дэпутаты ў памяшканні дзяржаўнай адукацыйнай установы, там, дзе павінны вучыцца дзеці, а не адбывацца нейкія незразумелыя палітычныя гульні.
19.07.2012 Барысаў: ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты падала дакументы на рэгістрацыю
Ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты « Борисовские новости » Анатоля Букаса падала дакументы на рэгістрацыю ў акруговую камісію Барысаўскага гарадскога выбарчай акругі № 62.
18.07.2012 Саранчукоў падаў заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ва ўсе Гарадзенскія акругі
Па словах прэтэндэнта ў кандыдаты Вадзіма Саранчукова, які з'яўляецца старшынёй Гарадзенскай гарадской арганізацыі ПБНФ, такі крок павінен паспрыяць інфармацыйнай кампаніі партыі ў бягучым выбарчым працэсе.
18.07.2012 Віцебск: былы палітвязень ідзе ў дэпутаты
Камісія Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 зарэгістравала ініцыятыўную групу былога палітвязня, актывіста кампаніі "Гавары праўду" Сяргея Парсюкевіча.
18.07.2012 Магілёў: паседжанне акруговай камісіі №87 не абыйшлося без казусаў
Праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў на паседжанні камісіі ў якасці назіральніка, кажа, што яму было забаронена весці дыктафонны запіс. За гэта сябры камісіі нават прагаласавалі. Супраць былі ўсяго два чалавекі. Адзін з тых, хто галасаваў “супраць”, быў актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
18.07.2012 У Бабруйску пачаўся піяр праўладных кандыдатаў
Мяркуючы па апошняй інфармацыі ў гарадскіх газетах і актывізацыі дзейнасці некаторых персонаў з набліжэннем выбарчай кампаніі, на сённяшні дзень у Бабруйску вымалёўваюцца тры праўладныя кандыдаты ў дэпутаты – дзейсны дэпутат гарсавета Максім Суботкін, дзейсная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Шамаль ды галоўны ідэолага фабрыкі “Славянка” Мікалай Плаксіцкі.
18.07.2012 У Віцебскай вобласці адмаўляюць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкевіча
Паводле Аляксея Гаўруцікава, віцебскага аднапартыйца палітвязня, дакументы падавалі на рэгістрацыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да таго, што ў беларускіх турмах людзей утрымліваюць за апазіцыйныя погляды. Камісія Віцебскай Кастрычніцкай акругі № 20 першай адмовілася рэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне Статкевіча.










