Навіны на тэму: выбары-2012
20.07.2012 Стратэгіі партый розныя, але з выбаршчыкамі настроены працаваць усе
Вадзім Саранчукоў (Партыя БНФ) падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп адразу ў чатырох выбарчых акругах, каб мець магчымасць ставіць пікеты па ўсім горадзе. Партыя «Справядлівы свет» для правядзення пікетаў у гарадах Беларусі падала дакументы на рэгістрацыю 28 ініцыятыўных груп сваіх актывістаў.
20.07.2012 "Голас Сенненшчыны" піярыць патэнцыйнага праўладнага кандыдата
Тэмай публікацыі стала вылучэнне на кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксандра Папкова, які ўжо з'яўляецца дэпутатам прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Паводле артыкула "Вылучаны кандыдат у дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе", дзейнага дэпутата вылучыў калектыў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».
20.07.2012 «Гомельскія ведамасці» прапануюць будучым кандыдатам палову старонкі за 3 мільёны
Платныя матэрыялы (перадвыбарчая праграма (паўторная публікацыя) будуць размешчаны на шостай старонцы газеты ў чорна-белым выкананні. Кандыдатам могуць прадставіць для агітацыі палову старонкі. Кошт друкаванай плошчы – 3 мільёны (6 тысяч за 1 квадратны сантыметр з ПДК).
20.07.2012 Маладэчна: у камісіі назіральнікаў называюць “надзірацелямі”
Маладэчанскі праваабаронца Эдуард Баланчук, які зарэгістраваны назіральнікам ад БХК па Маладэчанскай гарадской выбарчай акрузе, распавёў, што адразу пасля публікацыяў у незалежных СМІ аб праблемах, якія ўзніклі ў яго ў акруговай камісіі, сітуацыя кардынальна змянілася.
20.07.2012 Аляксей Гаўруцікаў: "Групы Статкевіча не рэгіструюць, блытаючыся ў законах" (дапоўнена)
"Зняволены не можа балатавацца, гэта так. Але ініцыятыўная група па зборы подпісаў – гэта іншае, гэта ж яшчэ не вылучэнне Статкевіча ў кандыдаты", - віцебскі прыхільнік палітвязня мусіў тлумачыць акруговай камісіі, што яна дэманструе няведанне Выбарчага кодэксу, калі адмаўляецца рэгістраваць ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча.
20.07.2012 Магілёў: сябра камісіі выкінула дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітвязня Статкевіча
У Магілёве дзяжурныя сябры акруговай выбарчай камісіі №87 адмовіліся прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы палітзняволенага Мікалая Статкевіча - проста выкінулі іх у сметніцу, хоць паводле закону мусілі прыняць і зарэгістраваць для далейшага разгляду на паседжанні камісіі.
20.07.2012 Брэсцкія ўлады прыслухаліся да заўвагаў партыйцаў
Гарадскім уладам спатрэбілася амаль два тыдні, каб прызнаць слушнасць некаторых заўвагаў. Новым рашэннем №1467 ад 17 ліпеня з раней прынятага спісу выкрэслены чатыры забароненыя для збору подпісаў месцы - на бульвары Касманаўтаў, бульвары Шаўчэнкі, вуліцы Міцкевіча і ў скверы імя Іконнікава.
20.07.2012 Вылучэнне Статкевіча: у Бабруйску ініцыятыўная група са зняволеных, у Мінску ад адмовы ўстрымаўся Вазняк
Бабруйск: "На пасяджэнні нам сказалі, што ў Міколы Статкевіча група складалася з 114 чалавек, - здзіўляецца назіральнік Віктар Качан. – І ўсе яны зараз знаходзяцца ў калоніі, гэта і стала падставай адмовіць у рэгістрацыі, бо гэтыя людзі не змогуць весці актыўную выбарчую кампанію".
20.07.2012 Жыхары Баранавіч прапануюць стварыць тэлепраграму “За сумленныя і справядлівыя выбары”
Пад заявай на імя дырэктара УП “Тэлекампанія “Інтэкс” Анатоля Караля аб стварэнні тэлевізійнай праграмы “За сумленныя і справядлівыя выбары” падпісаліся 50 жыхароў горада Баранавічы. З такой ініцыятывай выступіў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.
20.07.2012 Віцебскім апазіцыянерам давядзецца спаборнічаць са знакамітым спартоўцам, выбітным педагогам і чыноўнікамі
Камісія Наваполацкай выбарчай акругі №25 зарэгістравала ініцыятыўную групу актывіста з Глыбокага Яраслава Берніковіча. У Наваполацку збіраецца балатавацца і тутэйшы ўраджэнец, удзельнік Алімпійскіх гульняў кідальнік молату Вадзім Дзевятоўскі.
20.07.2012 Дэпутат Гумінскі збіраецца балатавацца ў чацвёрты раз
19 ліпеня ў Барысаве на прыборабудаўнічым заводзе адбыўся сход калектыву, на якім аднагалосна было прынята рашэнне аб вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.
20.07.2012 Ігар Казмерчак : "Тлумачэнне ў мяне толькі адно - выбары прыйшлі" (відэа)
17 ліпеня каля 12-ці гадзін на кватэру да бацькоў рэдактара сайту рэгіянальнага аршанскага сайту orsha.eu прыйшлі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з распаўсюдам наркотыкаў, парнаграфіі і гандлем людзьмі. Па пастанове пракурора яны праводзілі агляд кватэры, дзе знаходзіўся ў гэты час Ігар Казмерчак
19.07.2012 У Навалукомлі адны і тыя ж дамы ўключаны адразу ў два выбарчых участкі
Жыхары дома № 32 па вуліцы Энергетыкаў Новалукомля павінны на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў галасаваць двойчы. Такая выснова напрошваецца з апублікаванага на сайце Чашніцкага райвыканкама рашэння № 542 аб стварэнні ўчасткаў для галасавання.
19.07.2012 Віцебшчына, Полацк: у рэгістрацыі ініцыятыўных груп Статкевіча - адмоўлена
У рэгістрацыі ініцыятыўных груп за вылучэнне Мікалая Статкеівіча адмовілі ўжо 6 акруговых камісій па ўсёй Віцебшчыне. У астатніх васьмі пасяджэнні з разглядм гэтае кандыдатуры адбудуцца бліжэйшымі днямі. Полацк: групе Статкевіча адмоўлена ў рэгістрацыі, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксея Міхальчанкі і Наталлі Гуйвік.
19.07.2012 Салігорск: Незалежныя назіральнікі не могуць патрапіць на паседжанні АВК
Назіральнікі ад Беларускага Хельсінскага камітэту па салігорскіх выбарчых акругах №68 і №69 не могуць патрапіць на паседжанні акруговых выбарчых камісій.










