Навіны на тэму: выбары-2012
23.07.2012 Іван Амельчанка абвясціў галадоўку ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка выбарчага штаба кампаніі "Гавары праўду!" Сяргей Вазняк.
23.07.2012 Праўладныя вылучэнцы не сыходзяць са старонак мясцовых СМІ
Пачынаючы з 17 чэрвеня, Бярозаўская раённая газета “Маяк” некалькі разоў пісала пра тое, якім клапатлівым з’яўляецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвічаў Леанід Кавалевіч.
23.07.2012 Цэнтрвыбаркам прызнаў, што не размяшчае ўсе свае пастановы на сайце
Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім адказе, які атрымаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, выказала неразуменне, як неразмешчаныя пастановы аб камандзіраванні членаў ЦВК, аб зацвярджэнні справаздач аб службовых камандзіроўках, альбо аб прадастаўленні адпачынку ёй абмяжоўваюць правы і законныя інтарэсы выбаршчыкаў.
23.07.2012 Слуцк: Збор подпісаў пачалі чатыры ініцыятыўныя групы
Слуцкая акруговая выбарчая камісія зарэгістравала 4 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты. Некаторыя прэтэндэнты ўжо прыступілі да збору подпісаў. Як распавяла Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Солапа, случчакі ахвотна ставяць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта.
23.07.2012 У Віцебскай вобласці чыноўнікі масава вылучаюцца ў Палату
Эксперты выказваюць версію, што такім спосабам губернатар Віцебшчыны Аляксандр Касінец імкнецца змяніць старую каманду свайго папярэдніка Уладзіміра Андрэйчанкі на новых людзей.
23.07.2012 Старшыня ЦВК крытыкуе актыўнасць апазіцыі
У інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь1” Ярмошына адзначыла, што “ўдзел апазіцыі ў выбарах нагадвае казку пра голага караля”. “Асобы, якія крычаць, што не хапае свабоды і дэмакратыі, што трэба спрасціць што-небудзь, насамрэч не праяўляюць шмат актыўнасці. Гэта сведчыць пра тое, што самая галоўная праблема - дэфіцыт байцоў".
23.07.2012 У многіх рэгіёнах выбары абяцаюць быць з альтэрнатывай (дадаецца)
Магілёўшчына, Баранавічы, Мінск, Ліда, Слуцк, Барысаў, Пінск і Пінскі раён, Асіповічы, Слонім, Бабруйск, Крычаў, Чачэрск, Полацк, Мазыр, Пружаны, Івацэвічы, Лельчыцы, Орша. Рэгістрацыя і адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп.
23.07.2012 Баранавічы: забаронены пікет за паляпшэнне выбарчага заканадаўства
Рыгор Грык: "Праз пікет я хацеў выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў па ўнясенню зменаў у выбарчае заканадаўства". Гэта ўжо шостая запар забарона пікету, які збіраўся правесці ў 2012 годзе грамадскі актывіст Рыгор Грык.
22.07.2012 У Маларыце так і не апублікаваны спіс сяброў акруговай камісіі
Маларыцкая раённая газета “Голас часу” так і не надрукавала спісы сябраў акруговай выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 у нумары за 18 ліпеня, як было абяцана сябру гэтай камісіі ад Партыі БНФ Пятру Андрыевічу і прадугледжана законам.
22.07.2012 Першы пікет па збору подпісаў - слонімцы праяўляюць зацікаўленасць выбарамі (фотарэпартаж)
21 ліпеня ў цэнтры Слоніма быў наладжаны першы пікет па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Івана Шэгі – лекара-траўматолага, кіраўніка слонімскай суполкі Партыі БНФ.
22.07.2012 Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі
Мясцовыя радыё і тэлебачанне ўвогуле абмінаюць тэму выбараў, а вось друкаваныя выданні паводзяць сабе крыху інакш. Газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” дазваляюць сабе прыхаваную агітацыю за праўладных кандыдатаў.
22.07.2012 “Наш край” апрытомнеў ад перадвыбарчай спячкі
Ужо 2-гі месяц пайшоў з моманту абвяшчэння выбараў, а афіцыйная газете “Наш край” паведамляе пра першыя (!!!) навіны палітычнай кампаніі 2012 года ў Баранавічах.
22.07.2012 У Мазыры заблыталіся ў колькасці выбарчых участкаў
Інфармацыя, якая размешчана на першай старонцы "Жыцця Палесся", дзе ідзе гаворка пра стварэнне 81 выбарчага ўчастка, супярэчыць інфармацыі на на пятай і шостай старонках, дзе апублікаваны адрасы 96 участкаў.
22.07.2012 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання №4 - 9-22 ліпеня
Захоўваецца дынаміка пераследу і рэпрэсій супраць апанентаў улады, што не спрыяе атмасферы адкрытасьці падчас выбараў. Не была задаволена ніводная з дзесяткаў скарг, пададзеных на адмову ва ўключэнні ў склад акруговых выбарчых камісій.
20.07.2012 У Вялікай Бераставіцы АВК не дае назіральнікам інфармацыі
Акруговая выбарчая камісія Мастоўскай выбарчай акругі № 56, якая тэрытарыяльна месціцца ў Вялікай Бераставіцы, не прадстаўляе ніякай інфармацыі незалежным назіральнікам Алегу Рамашкевічу, які зарэгістраваны накіраваннем БХК, і Віктару Дзесяціку, які рэгістраваўся шляхам збору подпісаў.










