Навіны на тэму: выбары-2012
24.07.2012 БРСМ ідзе на новыя выбары пад старым лозунгам
У Мінску ўжо з’явіліся білборды з заклікам “Зрабі свой выбар”. Гэты лозунг выкарыстоўваўся на прэзідэнцкіх выбарах-2010, калі БРСМ падтрымліваў кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
24.07.2012 У Ваўкавыску зарэгістраваная група графа Прушынскага
На паседжанні акруговай камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі № 48 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх - група графа Аляксандра Прушынскага, пенсіянера, які пражывае ў Мінску.
24.07.2012 На Магілёўшчыне колькасць выбарчых участкаў зменшылася на 30
На Магілёўшчыне ўтворана 809 выбарчых участкаў. У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі іх колькасць зменшылася на 30. На скарачэнне ўчасткаў паўплывала негатыўная дэмаграфічная сітуацыя і новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне.
24.07.2012 Гомельская вобласць: Сайты раёнак байкатуюць выбары
Напрыклад, інфармацыя ў Рагачоўская раённай газеце «Свабоднае слова» – узор лаканічнасці: «на паседжанні акруговай камісіі разглядаліся тры заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп... былі зарэгістраваны дзве групы».
24.07.2012 У раёнках Гомельшчыны працягваецца датэрміновы “піяр”
Яшчэ адзін патэнцыйны «рагачоўскі» кандыдат - дэкан эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзіслаў Шчэпаў датэрмінова распавёў пра сябе выбарцам на старонках Кармянскай «Зары над Сожам».
24.07.2012 Мінск: Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы Янукевіча, Мілінкевіча і Лябедзькі
Старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч вылучаецца ў сталічнай Аўтазаводзкай акрузе № 92, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч за дэпутацкае крэсла збіраецца змагацца ва Уручскай акрузе № 109. Ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты лідэра АГП Анатоля Лябедзькі зарэгістраваныя адразу ў трох акругах Мінска.
24.07.2012 Салігорск: збіраць подпісы будуць толькі кандыдаты ад уладаў
У панядзелак 23 ліпеня на Салігоршчыне была зарэгістравана апошняя ініцыятыўная група. Агулам па двух Салігорскіх выбарчых акругах ажыццяўляць збор подпісаў будуць чатыры каманды прэтэндэнтаў на кандыдатства. Усе яны з’яўляюцца прадстаўнікамі уладаў.
24.07.2012 Баранавічы: Назіральнік абскардзіць дзеянні старшыні акруговай камісіі Латышавай
Пасля завяршэння 23 ліпеня другога пасяджэння камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 назіральнік Сяргей Гоўша звярнуўся да яе старшыні Таццяны Латышавай з просьбай паглядзець пратакол №1 пасяджэння камісіі. У гэтым яму было адмощлена ў катэгарычнай форме.
24.07.2012 Пінск: да сельскай акругі дадаліся 19 выбарчых участкаў
Паколькі ў Пінскую сельскую выбарчую акругу №15 уваходзіць частка горада, рашэнне аб утварэнні выбарчых участкаў прымае Пінскі гарвыканкам. Раней газета “Палеская праўда” паведаміла аб утварэнні 68 участкаў для галасавання ў Пінскім раёне, такім чынам агульная іх колькасць дасягнула 87.
23.07.2012 Баранавічы: Вольга Палітыка супраць Мікалая Чарнавуса
Першай была зарэгістравана ініцыятыўная група Вольгі Палітыка. Яна з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета і працуе на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе “Атлант”. Другой была зарэгістравана ініцыятыўная група баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, які ідзе на выбары ад партыі БНФ.
23.07.2012 ЦВК традыцыйна на баку акруговых камісій
Незалежны назіральнік ад БХК па Мастоўскай выбарчай акрузе №56 Алег Рамашкевіч, які напісаў скаргу на тое, што акруговая выбарчая камісія не прадастаўляе ніякай інфармацыі, атрымаў адказ за подпісам старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
23.07.2012 Ігар Случак: "Сваю ініцыятыўную групу я на 60 % склаў з карыстальнікаў інтэрнэту" (відэа)
Эксперымент па стварэнні сваёй ініцыятыўнай групы гомельскі актывіст лічыць удалым. Вытрыманы нават гендэрны баланс.
23.07.2012 Рагачоўская раёнка не называе зарэгістраваныя групы патэнцыйных кандыдатаў
Рагачоўская раённая газета “Свабоднае слова” паведаміла сваім чытачам пра рэгістрацыю дзвюх ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, пры гэтым не называючы канкрэтных прозвішч і імёнаў. Яшчэ адной ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі сябры Рагачоўскай выбарчай акругі адмовілі.
23.07.2012 Магілёўскі праваабаронца абскарджавае забарону аўдыёзапісу на пасяджэнні акруговай камісіі
Праваабаронца Барыс Бухель просіць Цэнтральную выбарчую камісію адмяніць рашэнне акруговай выбарчай камісіі па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 аб забароне вядзення аўдыёзапісаў падчас яе пасяджэнняў.
23.07.2012 Віцебскі гарвыканкам рэкламуе "перадвыбарчыя" паслугі прадпрыемства "Віцебскрэклама"
Абвестка пра неабходнасць забяспечыць усе прадпрыемствы перадвыбарчай нагляднай агітацыяй рэкамендаванага ўзору размешчана на афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму ў раздзеле пра навіны выбарчай кампаніі ў рэгіёне.










